Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія

.pdf
Скачиваний:
34
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
2.6 Mб
Скачать

Сітуацыя 2. Хлопец зайшоў да свайго сябра і прынёс яму кнігу. Аднак дома была толькі сястра сябра, якая не выказала цікавасці да кнігі.

– Алесь чытаў ужо гэту кнігу? Так?

Угэтайсітуацыіступеньвыражанасціпытальнайінтанацыівыказваннязніжаецца,паколькімоўцаўжоўяўляеадказ,атамуінтанацыйныяпрыметы пытання таксама аслабляюцца. У дадзеным выпадку інтанацыйная рэалізацыя адбываецца ў слабай пазіцыі.

Розныя інтанацыйныя рэалізацыі (пытанні ў прыведзеных сітуацыях) аб’ядноўваюцца ў адну не толькі па акустычным падабенстве, але і па агульнасці іх функцый. Інтанацыйнае падабенства рэалізацый у разгле­ джаных прыкладах – у агульным пытанні. Адрозненне – у велічыні меладычнагаўзроўнюідыяпазоне,алегэтыянесупадзеннівыкліканыўплывам пазіцыі, сітуацыі.

Інтанацыйныя адзінкі маюць свае дыферэнцыяльныя (адрозніваль­ ныя) прыметы, якія характарызуюць пэўную ІА і проціпастаўляюць яе іншым. Дыферэнцыяльныя прыметы вылучаюцца ў моцнай пазіцыі.

Сярод дыферэнцыяльных прымет камунікатыўнай інтанацыйнай адзінкі вылучаюцца: напрамак руху мелодыкі, меладычны дыяпазон, месца меладычнага максімуму, узровень пачатку і канца меладычнага руху.

Дыферэнцыяльнымі прыметамі вылучальнай інтанацыйнай адзінкі

з’яўляюцца: максімум інтэнсіўнасці, максімальны меладычны дыяпазон1, меладычны максімум, найбольшы музычны інтэрвал, максімум працягласці. Гэта азначае, што слова, на якое падае лагічны націск, характарызуецца сукупнасцю максімумаў названых прымет.

Інтэгральныя (неадрознівальныя) прыметы характарызуюць інтанацыйную адзінку, але не проціпастаўляюць яе іншым адзінкам. Так, дыферэнцыяльнай прыметай інтанацыйных адзінак агульнага пытання і апавядання з’яўляецца рух мелодыкі, а інтэгральнымі прыметамі – меладычны дыяпазон, лакалізацыя меладычнага максімуму, узровень пачатку руху мелодыкі.

Убеларускаймовевылучаюццанаступныяасноўныякамунікатыўныя­ тыпы выказванняў: апавядальны, пытальны і пабуджальны. Для назва-

ных тыпаў характэрна непаўторная сукупнасць акустычных прымет. У табл. 5 пададзены асноўныя асаблівасці (дыферэнцыяльныя прыметы) выказванняў розных тыпаў.

1 Меладычны дыяпазон – розніца паміж самай высокай і самай нізкай пазіцыямі (пунктамі) змянення частаты асноўнага тону.

111

Табліца 5

Дыферэнцыяльныя прыметы

 

 

Лакалізацыя

Меладычны ўзровень

 

 

 

 

Камунікатыўнае значэннеІА

Напрамакруху мелодыкі

меладычнага

 

 

 

Дыяпазон

ніжэйшы сярэдніза сярэдні вышэйшы сярэдніза

вышэйшы пачатковыза ніжэйшы

 

пачаткуу

сярэдзінеу

канцыу

пачатковыза вузкі

сярэдні

шырокі

 

 

максімуму

пачатку

канца

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Апавяданне,

Плаўны

+

+

+

+

завершаная

сыходны

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

сінтагма

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Апавяданне,

Узыходны

+

+

+

+

незавершаная

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

сінтагма

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Агульнае

Узыходны

+

/+/

+

+

+

пытанне

з рэзкім

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

спадам

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Спецыяльнае

Сыходны

+

+

+

+

пытанне

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Пабуджэнне

Узыходна-

/+/

+

+

+

+

 

сыходны

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Заўвага. Абазначэнні, прынятыя ў табліцы: + – наяўнасць прыметы; – – адсутнасць прыметы; /+/ – факультатыўная наяўнасць прыметы.

§ 37. Паняцце і тыпы інтанацыйнай канструкцыі

Інтанацыйная канструкцыя (ІК) – суперсегментная рытміка-

меладычная адзінка, якая характарызуе маўленчы такт. Параўнанне вусных выказванняў рознай сінтаксічнай структуры паказвае, што ў беларус­ кай мове можна вылучыць сем тыпаў інтанацыйных канструкцый.

Поўная ІК мае тры часткі: перадцэнтравую, цэнтр – націскны склад у сэнсава найбольш важным слове, пасляцэнтравую. Галоўнай і абавязковай часткай з’яўляецца цэнтр, па руху тону на якім і вызначаецца тып ІК. Перадцэнтравая і пасляцэнтравая часткі могуць адсутнічаць.

112

ІК-1: ¯ ¯ ↓ _

На галосным цэнтра тон паніжаецца. Узровень тону цэнтра ніжэйшы заперадцэнтравы,аўзровеньпасляцэнтравагатонуніжэйшызацэнтравы. Выкарыстоўваецца пры выражэнні завершанасці ў апавядальных сказах:

Перадача «Навіны»; Ён жыве ў горадзе.

ІК-2: ¯ ¯_ _

На галосным цэнтра адбываецца паніжэнне тону. У адрозненне ад ІК-1 у гэтай канструкцыі больш моцны слоўны націск і вышэйшы агульны тон. У пасляцэнтравай частцы тон становіцца ніжэйшым за цэнтравы. ІК-2 выкарыстоўваецца ў пытальных сказах з пытальным словам, а таксама ў сказах з патрабаваннем, волевыяўленнем: Якое будзе заўтра надвор’е?; Зачыніце дзверы!

ІК-3: _ _ ↑ _ _

На галосным цэнтра ўзыходны рух тону вышэйшы за перадцэнтравы. На цэнтры тон рэзка павышаецца. У канцы націскнога склада рух тону роўны, ці зыходны. Выкарыстоўваецца пры выражэнні пытання (без пытальнага слова), незавершанасці ў апавядальных сказах, просьбы, ацэнкі ўсказахсасловамітак,такі,вось,атаксамаўскладаныхбяззлучнікавых сказах: Там так прыгожа!; Ты ідзеш?; Над рэчкай растуць высокія хвоі, зелянеюць пышныя бярэзіны; Вось малайчына!

ІК-4: − − ↓¯ ¯

Галосны цэнтра вымаўляецца з паніжэннем тону. У пасляцэнтравай частцы тон вышэйшы за цэнтравы і перадцэнтравы. Выкарыстоўваецца пры выражэнні пытання ў сказах з супастаўляльным злучнікам а, пытанняў з адценнем патрабавання, незавершанасці. ІК-4 мае характар афіцыйнасці: А вы куды збіраецеся?; Ваш білет?; Я іду ва ўніверсітэт. А ты?

ІК-5: _ ↑ ¯ ¯ ↓ _

ІК-5маедвацэнтры:нагалоснымпершагацэнтраўзыходнырухтону, нагалоснымдругога–сыходны.Узровеньтонупаміжцэнтрамівышэйшы за перадцэнтравы і пасляцэнтравы. Выкарыстоўваецца пры выражэнні высокай ступені прыметы дзеяння, стану ў клічных сказах; нецярпення, незадаволенасці ў пытальных сказах: Які ў яе голас!; Сапраўдная вясна!;

Чаму ты спазніўся?

ІК-6: _ ↑ ¯ ¯

На галосным цэнтра ўзыходны рух тону вышэйшы за перадцэнтравы, высокі тон захоўваецца і ў зацэнтравай частцы. Ужываецца пры

113

выражэнні незавершанасці (у адрозненне ад ІК-3 і ІК-4 мае адценне прыўзнятасці, святочнасці), высокай ступені колькаснай і якаснай пры-

меты, якасці: Вады назбіралася! Мора!

ІК-7: _ _ ↑ _ _

На галосным цэнтра ўзыходны рух тону вышэйшы за перадцэнтравы. Галосны цэнтра заканчваецца змычкай галасавых звязак, што ўспрымаецца як перапынак гучання. Узровень пасляцэнтравага тону ніжэйшы за цэнтравы. Выкарыстоўваецца пры выражэнні экспрэсіўнага адмаўлення, узмацнення ацэнкі: Які ён працаўнік!

Пытанні і заданні

1.Што такое інтанацыя?

2.Назавіце і ахарактарызуйце асноўныя акустычныя кампаненты інтанацыі.

3.Якія функцыі выконвае інтанацыя ў выказванні?

4.З якімі раздзеламі мовазнаўства звязана інтанацыя?

5.Што такое інтанацыйная адзінка? Якія тыпы інтанацыйных адзінак вылучаюцца?

6.Ахарактарызуйце дыферэнцыяльныя і інтэгральныя прыметы інтанацыйных адзінак.

7.Якую структуру мае інтанацыйная канструкцыя?

8.Ахарактарызуйце сем тыпаў інтанацыйных канструкцый. Пры­ вядзіце прыклады.

Практычныя заданні

1. Вызначце ў сказах інтанацыйны цэнтр, перадцэнтравую і пасляцэнтравую часткі. У чым заключаюцца асаблівасці будовы фразы?

1.Дажджусённянеабяцаюць.2.Якжатак?3.Кудытыпайшоў?4.Хутка да нас прыедуць сваякі. 5. Рукі ўгару! 6. Ва ўніверсітэце мы вывучалі лацінскую мову.7.Вывалодаеценямецкай мовай? 8.Цімаецевыпраязны білет?9.Мнепадабаеццапіцькаву,анегарбату.10.Аптэкаўжозачынена.

11.Мы купілі новы посуд. 12. Як жа хораша ў лесе зімой! 13. Хадзем на каток! 14. Вы ўжо падрыхтавалі падарункі? 15. Дай мне гэта зрабіць!

2.Пазначце рух тону (↑, ↓) у прапанаваных фразах.

1.Увечары пачалася моцная завея. 2. Ці можаце вы гаварыць зараз?

3.Я вас слухаю. 4. Я вас не чую! 5. Навошта ты пойдзеш у магазін? 6. Вы

114

купілі алоўкі? 7. Які ён спецыяліст! 8. Дзе яны жывуць? 9. Тут праехала машына. 10. У вас змяніўся нумар тэлефона? 11. Заўтра едзем у адпачынак! 12. Хутка свята! 13. Гэта іх дом, так? 14. Які гэта колер? 15. Мы пераехалі ў новую кватэру.

3. Прачытайце ўслых фразы з інтанацыяй, характэрнай для ІК-1.

1. На беразе ракі ляжаў вялікі камень, пра які людзі склалі шмат гісторый. 2. Кветкі ў вазе стаялі на стале. 3. Сонца паказалася з-за хмары. 4. Ён бегаў штораніцы. 5. У бабулі расцвілі кветкі, упрыгожыўшы ўсё навокал. 6. Гэта наш цягнік. 7. Раніца. 8. Ён быў мужным, надзейным чалавекам, пра якога гавораць – сапраўдны мужчына. 9. Аўтобус адыходзіць ад прыпынка. 10. Па дарозе імчалася машына. 11. Зіма, холад. 12. Вернікі запалілі калядныя свечкі. 13. У магазіне з’явіўся новы шампунь, які завезлі з Германіі. 14. Ён не мог там з’явіцца. 15. Пачалася навуковая канферэнцыя.

4. Прачытайце ўслых фразы з інтанацыяй, характэрнай для ІК-2.

1.Ці пойдзеш у бібліятэку? 2. Шаноўныя калегі, запрашаю на адкрытыя заняткі! 3. Прынясі, калі ласка, той сшытак! 4. Добры дзень!

5.Паклічце да тэлефона Алеся! 6. Як жа гэта здарылася? 7. Снег ужо пачаўся ці яшчэ не? 8. Яна працуе або вучыцца? 9. Вы гаворыце паанглійску? 10. Калі мы паедзем на мора? 11. Асцярожна! 12. Колькі гадоў таму вы закончылі школу? 13. Есці! 14. Дзе тут прыпынак таксі? 15. Усе прыехалі, а сястра калі з’явіцца?

5.Прачытайце ўслых фразы з інтанацыяй, характэрнай для ІК-3.

1.Ён ужо тут? 2. Хутка восень… 3. Пастукалі ў дзверы – ніхто не ідзе адчыняць. 4. Калі я вярнуўся? Сёння! 5. Каву ці сок? 6. Вы былі ў тэатры?

7.Атывывучыўурокі?8.Выкапацьбульбу,перабрацьцыбулю…9.Пайду праз поле – снегупа калена. 10. Гэтацікавая кніга? 11. Умяшаешся – горш будзе. 12. Узышло сонца, птушкі заспявалі… 13. Вы будзеце спяваць, так?

14.Зачэпіш галінку – на галаву снег. 15. А цябе завуць Алена?

6.Прачытайце ўслых фразы з інтанацыяй, характэрнай для ІК-4.

1. Учора вы былі ў кіно, а заўтра куды збіраецеся? 2. Пашпартныя даныятрэбаправерыць.3.Шаноўныястудэнты,запрашаемвасувандроўку! 4.Чамутынепатэлефанаваў?5.Няправільнапрачытаў:яктрэбавымавіць спалучэнне гукаў у гэтым слове? 6. А мне гаварыў, што не спознішся!

115

7.Зачынідзверы!8.Калівыпачаліпрацаваць?Угэтымгодзе?Адразупасля заканчэння ўніверсітэта? 9. «Я не магу гэтага ёй сказаць». – «А чаму?» 10. Збяры цацкі! Каму сказана? 11. Аб’явы трэба расклеіць. 12. Сёння ты атрымаўпяцёрку,азаўтра?13.Паважаныябацькі!Сходадбудзеццаасёмай гадзіне. 14. Чаму ты не павіншаваў сястру? 15. А ён абяцаў, што прыедзе!

7. Прачытайце ўслых фразы з інтанацыяй, характэрнай для ІК-5.

1.Ах, як я рады вас бачыць! 2. Якая цудоўная навіна! 3. Каб я толькі магла! 4. Калі ж яна прыйдзе?! 5. Навошта я гэта зрабіла? 6. Вось гэта нумар! 7. Чаму мы не даведаліся пра гэта раней? 8. Як хораша! 9. У іх столькі інфармацыі! 10. Якая прыгажосць навокал! 11. Якая сустрэча!

12.Бач ты яе! 13. Што за характар? 14. Які ён заклапочаны! 15. Якая смачная беларуская кухня!

8.Прачытайце ўслых фразы з інтанацыяй, характэрнай для ІК-6.

1.Вішань! Яблыкаў! Груш! 2. А што я бачыў! 3. Я знайшоў той часопіс! 4. І што тут такое? 5. Калі яна зойдзе да нас? 6. Нам з вамі яшчэ працаваць і працаваць! 7. Спачатку прачытай, пасля адкажаш! 8. А што мы нарабілі? 9. Колькі бяроз, дубоў! 10. І хто гэта прыйшоў? 11. Куды

япаклала аловак? 12. А людзей тут колькі! 13. Хто нас патурбаваў!? 14. Чаго тут толькі няма! 15. Усе экзамены здадзены паспяхова!

9.Зачытайце фразы з інтанацыяй, характэрнай для ІК-7.

1. Якое там працуй! 2. Дзе там адпачываў! Быў заняты. 3. А гэта ж крыўдна! 4. «Вырашана?» – «Не!» 5. Будзе табе адплата! 6. Пакуль да яго дойдзе! 7. Глядзі мне! 8. Дзе там холадна! Такая гарачыня. 9. Які ён прафесіянал! Гора адно. 10. Разумны чалавек! 11. Не пагарыць! Не бойся! 12. Калі ж яна засне?! 13. Дзе там горача! Мароз. 14. Апошні раз папярэджваю­ ! 15. Не, не так гэта!

10. Вызначце тып інтанацыйнай канструкцыі ў кожнай фразе з прапанаваных тэкстаў.

І.НелюбіцьАлёшкастрыгчыся.Нелюбіцьінедаецца.Тамуіходзіць зарослы, кудлаты.

Аднойчы мама не вытрывала. Дастала з сумкі лісток паперы і паказала Алёшку.

Дачакаліся! Зірні – позва з цырульні.

А што там напісана?

116

Напісана, калі ты не прыйдзеш падстрыгчыся, будзе дрэнна.

Што будзе?

Ну… цырульнік можа сам да нас прыйсці. Тады літасці не чакай.

Няхай бабуля за мяне сходзіць. У яе валасы даўжэйшыя.

Не. Позва табе.

Уздыхнуў Алёшка: давядзецца стрыгчыся… (Д. Слаўковіч).

ІІ. – Мая мамка! Але ж хіба татка думае калі пра нас? Ці ж татка дбае пра тое, што з намі будзе?

Трэцяя жанчына, таксама, відаць, маладая, падхапіла:

Здаецца ж, мы не галадранцы, каб госця як якія мужыкі прымаць… Што кузен Капроўскі падумае сабе, калі нават віна…

Але ж на боскую літасць, Мадзя, Рузя, Карольця… ‒ спрабаваў адазвацца мужчынскі бас.

Маўчаць! – рашуча перапыніла яго самая старэйшая з жанчын. – Будзеш ты мне тут яшчэ рот адкрываць! Не з хамкай жаніўся, і дзеці твае – не хамскія дзеці. Ажаніўся з Капроўскай, і май пашаноту! Ці чуеш?

Чую, Мадзя, чую, але здаецца мне, што з раднёй не трэба такіх цырымоній рабіць і ў нашым становішчы… віно…

У нашым становішчы! У нашым становішчы!.. У тваім становішчы,

ане ў маім! Лапцюжным шляхцюком быў і лапцюжным шляхцюком застаўся! Трэба было са сваёй хамкай Хрысцінай жаніцца, а не браць Капроўскую… Дурань!.. (Э. Ажэшка).

ФАНЕТЫЧНЫЯ ПРАЦЭСЫ

§ 38. Фанетычныя працэсы ў сучаснай беларускай мове

Фанетычнымі працэсамі называюць змены гукаў у межах фанетычнага слова пад уздзеяннем суседніх гукаў або агульных умоў вымаўлення: уплыву пачатку або канца слова, націску, тыпу склада.

Фанетычныя змены, што ўзнікаюць пад уплывам суседніх гукаў у маўленчай плыні, называюцца камбінаторнымі зменамі. Асноўнымі іх відамі з’яўляюцца акамадацыя, асіміляцыя, дысіміляцыя, эпентэза, дыярэза, метатэза, гаплалогія, кантракцыя. Галоўнай прычынай камбінаторных змен гукаў можна назваць артыкуляцыйную звязнасць гукаў, асабліва суседніх: рэкурсія (канец артыкуляцыі) папярэдняга гука ўзаемадзейнічае з экскурсіяй (пачаткам артыкуляцыі) наступнага. У выніку гэтага адбываюцца якасныя змены, калі артыкуляцыя, характэрная толькі для аднаго з гукаў, распаўсюджваецца і на іншыя.

У залежнасці ад напрамку ўплыву гукаў адрозніваюць прагрэсіўныя і рэгрэсіўныя камбінаторныя змены. Пры рэгрэсіўных зменах назіраецца ўплыў наступнага гука на папярэдні (•←•). Гэта найбольш пашыраны від змен у сучаснай беларускай мове. Прагрэсіўныя змены заключаюцца ва ўздзеянні папярэдняга гука на наступны (•→•).

Усе камбінаторныя змены гукаў могуць быць кантактнымі і дыстантнымі. Кантактныя змены адбываюцца паміж суседнімі гукамі, якія знаходзяцца побач, а дыстантныя – у межах аднаго фанетычнага слова паміж гукамі, аддаленымі адзін ад аднаго.

118

Акамадацыя (ад лац. accomodatio – ‘прыстасаванне’) – гэта частковае прыстасаванне артыкуляцыі суседніх гукаў: галоснага да зычнага або зычнага да галоснага. У беларускай мове кантактная прагрэсіўная акамадацыя назіраецца паміж мяккім зычным і наступным галосным, які набывае і-падобную артыкуляцыю ў фазе экскурсіі (пачатковай фазе), у выніку чаго рад такога галоснага змяшчаецца ў больш пярэднюю зону ўтварэння. Напрыклад, цяжка [ц’∙а]жка, ляскат [л’∙а]скат.

Прыкладам кантактнай рэгрэсіўнай акамадацыі ў беларускай мове з’яўляецца агубленне зычных перад наступнымі лабіялізаванымі галоснымі [о] або [у], калі зычны гук у фазе рэкурсіі вымаўляецца з акругленымі і выцягнутымі ўперад губамі. Параўнайце вымаўленне складоў: ма [ма] і мо [м˚о], лэ [лэ] і лу [л˚у].

Рэгрэсіўная акамадацыя назіраецца і паміж папярэднім галосным і наступным мяккім зычным, калі галосны набывае больш пярэднюю артыкуляцыю ў фазе рэкурсіі. Напрыклад, альт [а∙л’т], Альпы [а∙л’пы]. Галосныбудзенабывацьбольшпярэднюю артыкуляцыю напрацягу ўсяго свайго ўтварэння, калі знаходзіцца паміж мяккімі зычнымі: [з’·а·л’]ёны, [в’·а·с’]ёлы.

Асіміляцыя (ад лац. assimilatio – ‘прыпадабненне’) – гэта прыпадабненне гукаў аднаго класа (зычных да зычных або галосных да галосных) у межах фанетычнага слова. Асноўнай прычынай яе ўзнікнення з’яўляецца артыкуляцыйная звязнасць гукаў. Асіміляцыя можа быць поўнай і няпоўнай. Пры поўнай асіміляцыі адзін гук цалкам, па ўсіх прыметах прыпадабняецца да другога гука. Напрыклад, сшытак [ш:]ытак,

смяешся смяе[с’:]я, дакладчык дакла[ч:]ык. Як бачым, поўная асіміляцыя характэрна для шыпячых і свісцячых, выбухных і афрыкат, калі яны знаходзяцца побач.

Пры няпоўнай асіміляцыіадзін гук прыпадабняецца дадругога толькі па пэўных прыметах (прымеце), але адрозненне паміж імі захоўваецца. Напрыклад, кніжка кні[шк]а, песня пе[с’н’]я. У першым слове назіраецца асіміляцыя па глухасці, а ў другім – па мяккасці.

Для беларускай мовы найчасцей характэрна кантактная рэгрэсіўная асіміляцыя зычных па звонкасці/глухасці (лыжка лы[шк]а, лічба лі[žб] а), мяккасці (смех [с’м’]ех), асіміляцыя шыпячых і свісцячых (пытаешся пытае[с’:]я, сшыць [ш:]ыць), выбухных і афрыкат (лётчык лё[ч:]ык, выкладчык выкла[ч:]ык).

Прагрэсіўная асіміляцыя ў гісторыі беларускай мовы вельмі рэдкая. Напрыклад, утварэнне падоўжаных зычных: калоссе з былога калосьйе.

119

Дыстантная асіміляцыя характэрна ў асноўным для дыялектнай мовы і не з’яўляецца нарматыўнай. Напрыклад, хулюган [х˚у∙л’˚∙уγан] замест хуліган [х˚у∙л’∙іγан], дзе другі гук [у] узнік у выніку асіміляцыі [і] да папярэдняга [у], паміж якімі ёсць гук [л’].

Дысіміляцыя (ад лац. dissimilis – ‘распадабненне’) – гэта распадабненне двух або больш гукаў па якой-небудзь прымеце. Вельмі часта дысімілююцца гукі, аддаленыя адзін ад аднаго. У выніку дыстантнай рэгрэсіўнай дысіміляцыі ўзніклі некаторыя літаратурныя словы: калідор ад французскага corridor. Але ў большасці выпадкаў дысіміляцыя характэрна для дыялектнай мовы і не з’яўляецца літаратурнай нормай: тра[н] вай замест трамвай, бо[н]ба замест бомба (кантактная рэгрэсіўная дысіміляцыя зычных); гр[э]гарыянскі замест грыгарыянскі, пр[ы]зідэнт

замест прэзідэнт (дыстантная рэгрэсіўная дысіміляцыя галосных). Метатэза (ад грэч. metáthesis – ‘перастаноўка’) – гэта ўзаемная

перастаноўка гукаў, складоў. Характэрна для дзіцячага маўлення, а таксама для размоўнага стылю, прастамоўя, дыялектаў. Прыклады: [ра-

бала]торыя замест лабараторыя, сі[нγ]ал замест сігнал. Прычынай узнікнення метатэзы звычайна з’яўляецца імкненне пазбегнуць «цяжкіх» спалучэнняў гукаў, неўласцівых беларускай мове. Метатэза таксама можа назірацца пры запазычанні слоў: футляр ад ням. Futteral.

Эпентэза (ад грэч. epenthesis – ‘устаўка’) – гэта ўстаўка гукаў у сярэдзіну слова (найчасцей запазычанага) пры збегу двух гукаў аднаго класа (галосных або зычных). Эпентэза ўзнікае пры асваенні запазычанняў з нехарактэрнымі для роднай мовы спалучэннямі гукаў. У беларускай мове эпентычнымі зычнымі з’яўляюцца [в] і [j]: Ля[в] он,

Тадэ[в]уш, акс[∙і∙j∙о]ма, бібл[∙і∙j∙а]тэка, абітур[ы∙j∙э]нт. Эпентэза можа назірацца і ў дыялектах: радзі[в]а.

Эпентычныягалосныя[э]і[а]ўзнікаюць узапазычаных словахпаміж двума зычнымі. Напрыклад, ру[б’∙э∙]ль, мет[а]р, мініст[а]р.

Дыярэза (ад грэч. diairesis – ‘выкідка’) – гэта выпадзенне асобных гукаў з трох- і чатырохгукавых спалучэнняў. У беларускай мове спрасціліся наступныя групы зычных: [здн] – позна, [рдн] – міласэрны, [лнц] – сонца, [рдц] – сэрца, [стн] – веснік, [зγн] – бразнуць і г. д.

У дыялектнай мове, а таксама ў неафіцыйным маўленні з хуткім тэмпам назіраецца выпадзенне зычнага паміж галоснымі. Напрыклад,

вялік[аа]замествялікага,зялён[аа]заместзялёнага.Алетакоевымаўленне не з’яўляецца літаратурным.

Разнавіднасцю дыярэзы называюць гаплалогію (ад грэч. gaplos – ‘просты’, logos – ‘слова’) – выпадзенне аднаго з аднолькавых складоў у

120