- •Раздзел 1 мова ў грамадстве Мова і соцыум
- •Функцыі мовы ў грамадстве
- •Мова і маўленне
- •Тэкст як адзінка маўлення
- •Беларуская мова ў прасторы і часе
- •Формы беларускай нацыянальнай мовы
- •Раздзел 2 функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму Паняцце білігвізму
- •Паняцце літаратурнай нормы
- •Акцэнталагічныя нормы
- •Арфаграфічныя нормы
- •Марфалагічныя нормы
- •Несупадзенне ў родзе
- •Несупадзенне ў ліку
- •Правапіс некаторых канчаткаў назоўнікаў
- •Утварэнне прыналежных прыметнікаў
- •Асаблівасці ўжывання і скланення лічэбнікаў
- •Ужыванне суфіксаў дзеясловаў
- •Заўвага!
- •Заўвага!
- •Сінтаксічныя нормы
- •Раздзел 3 лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы
- •Лексічныя сродкі мовы
- •Беларуская лексіка паводле паходжання
- •Лексіка беларускай мовы паводле стылістычнай афарбоўкі
- •Раздзел 4 спецыяльная лексіка Паняцце тэрміна
- •Асаблівасці тэрмінаў
- •Прафесіяналізмы, наменклатурныя назвы (номены)
- •Структура тэрмінаў
- •Паходжанне тэрмінаў
- •Тэрміны-сінонімы, тэрміны-антонімы. Міжнавуковыя аманімічныя тэрміны
- •Утварэнне тэрмінаў
- •З гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі
- •Беларуская навуковая тэрміналогія на сучасным этапе
- •Тыпы слоўнікаў
- •Перакладныя слоўнікі галіны сувязі і сумежных галін
- •Раздзел 5 функцыянальныя стылі маўлення
- •Навуковы стыль
- •Афіцыйна-справавы стыль
- •Функцыянальныя стылі беларускай літаратурнай мовы
- •Раздзел 6 культура прафесійнага маўлення Культура маўлення
- •Маўленчы этыкет і культура зносін
- •Публічнае выступленне
Раздзел 1 мова ў грамадстве Мова і соцыум
Мова – адметная форма культуры народа, у ёй найперш выяўляецца духоўная самабытнасць пэўнай грамадскай супольнасці людзей. Як катэгорыя сацыяльная, яна з’яўляецца неабходнай умовай існавання грамадства, тым падмуркам, на якім яно трымаецца. Разам з тым без супольнасці людзей сама мова існаваць не можа. Яна з’яўляецца галоўным сродкам зносін людзей, ёй ахоплены ўсе сферы духоўнага і матэрыяльнага жыцця грамадства. Пры гэтым мова – важны элемент аб’яднання любога грамадства. Са знікненнем мовы адбываецца працэс яго разбурэння і ўрэшце яно перастае існаваць. І такіх прыкладаў у гісторыі шмат.
Карыстанне мовай – маўленчая дзейнасць – з’ява індывідуальная, бо ўласцівая пэўнаму чалавеку. Яна дапамагае кожнаму заявіць аб сабе як пра арыгінальную асобу са сваім духоўным светам, інтэлектуальным патэнцыялам. Мова канкрэтнага чалавека – гэта не толькі яго сацыяльная прыналежнасць, узровень культуры, але нават спецыяльнасць і род заняткаў.
Мова – складаная знакавая сістэма. І тое, што мы ведаем, як жылі нашы продкі тысячы гадоў таму, пра што яны марылі, аб чым рупіліся, і тое, што мы можам выказваць свае думкі, перадаваць пачуцці, – гэта ўсё дзякуючы яе ўніверсальнаму характару і поліфункцыянальнасці.
Функцыі мовы ў грамадстве
Прызначэнне мовы вельмі шырокае. Яна абслугоўвае непасрэдна або апасродкавана ўсе сферы чалавечага жыцця. Універсальны характар мовы вызначае разнастайнасць яе функцый.
Функцыі мовы:
камунікатыўная – мова служыць сродкам зносін, сродкам людскіх дачыненняў;
намінатыўная (назыўная) – мова называе прадметы і з'явы рэчаіснасці, дзякуючы гэтаму яны ўсведамляюцца намі як дыферэнцыраваная рэальнасць;
пазнавальная (кагнітыўная) – мова дае нам магчымасць далучыцца да набыткаў сусветнай культуры і адначасова з’яўляецца інструментам пазнання;
экспрэсіўная – мова з’яўляецца адным з галоўных спосабаў выражэння думак і пачуццяў чалавека, перадае не толькі інфармацыю, але і настрой, светапогляд, стаўленне да прадмета гутаркі і суразмоўцы;
мастацкая (эстэтычная) – найбольш поўна ўвасабляецца мова ў мастацкай літаратуры (прозе, паэзіі), сцэнічным маўленні;
акумулятыўная – дапамагае захаваць і перадаць у спадчыну наступным пакаленням багатыя культурныя традыцыі;
этнічная – мова забяспечвае ўсведамленне свайго этнічнага «я» ў сусветнай супольнасці людзей.
Мова і маўленне
Спосабам існавання і праяўлення мовы з’яўляецца маўленне. Сам тэрмін «маўленне» абазначае вуснае і пісьмовае валоданне моваю, моўную дзейнасць. Мова і маўленне – паняцці блізкія, узаемазвязаныя, але розныя. Маўленне ў параўнанні з моваю вызначаецца большай рухомасцю, большай свабодай у выбары і канкрэтным выкарыстанні моўных сродкаў. Мова – сістэма сродкаў зносін, а маўленне – рэалізацыя гэтай сістэмы. Формы праяўлення мовы – вуснае і пісьмовае маўленне.
Вуснае маўленне адбываецца ва ўмовах непасрэднага кантакту суразмоўнікаў. Значнае месца адводзіцца мелодыцы (тэмп, тон, тэмбр голасу і інш.). Адыгрываюць пэўную ролю нямоўныя сродкі: жэсты, міміка, пэўныя рухі.
Для пісьмовага маўлення характэрна:
адсутнасць агульных для ўдзельнікаў зносін жыццёвых абставін і агульнага жыццёвага вопыту;
адсутнасць жэстаў, мімікі, інтанацыі;
максімальна ўзбагачаны слоўнік;
максімальна ўскладнены сінтаксіс.
Маўленне носіць індывідуальны характар. Маўленне – гэта двухбаковая з’ява: працэс (маўленчая дзейнасць) і вынік гэтага працэсу, рэалізацыя (тэкст).
Адрозніваюць унутранае і знешняе маўленне. Калі афармленне думкі адбываецца без выказвання – гэта ўнутранае маўленне, а з выказваннем (пісьмовым ці вусным) – знешняе маўленне. Знешняе маўленне рэалізуецца ў маналагічнай або дыялагічнай форме.
Вынікам маўленчай дзейнасці чалавека з’яўляецца тэкст.