- •Гідраграфія беларусі
- •Прадмова Уводзіны.
- •П.С. Лопух
- •2. Водныя рэсурсы Беларусі і спецыфіка іх выкарыстання
- •Размеркаванне водных рэсурсаў некаторых краін
- •Колькасць рэк Беларусі і іх даўжыня
- •Аб’ёмы вады і плошча воднай паверхні вадатокаў і вадаёмаў Беларусі
- •Перыяды аднаўлення вады на Зямлі
- •4. Гідралагічнае раянаванне тэрыторыі Беларусі
- •4.1 Прынцыпы гідралагічнага раянвання.
- •4.2 Характарыстыка гідралагічных раёнаў
- •Гушчыня рачной сеткі 0,40 км/км2. Рэчышчы устойлівыя, слаба звілістыя. Ухілы малых рэк 0,8 – 1,5 о/оо, сярэдніх — 0,3 – 0,5 о/оо.
- •Азёры і азёрна-рачныя сістэмы
- •5.1 Агульная характарыстыка
- •Колькасць азёр Беларусі і аб’ём воднай масы па градацыям плошчаў
- •Размеркаванне азёр па абласцям Беларусі (б.В. Курзо, с.Ў. Багданоў, 1989)
- •Азёрнасць тэрыторыі Беларусі па розным гіпсаметрычным узроўням б.В. Курзо, с.В. Богданаў, 1989)
- •5.2. Гідаграфічныя і марфалагічныя асаблівасці азёр
- •Тыпізацыя вадазбораў азёр Беларусі па велічыні вадазбораў
- •5.3. Паходжанне і тыпы катлавін
- •5.4 Марфафлагічныя асаблівасці катлавіны
- •5.5. Берагавыя працэсы і марфалогія азёрных катлавін
- •5.6 Марфаметрычныя паказчыкі
- •5.7 Жыўленне і водны баланс азёр
- •5.8. Узроўневы рэжым
- •Тыпізацыя азёр Беларусі па рэжыму узроўняў
- •5. 9 Гаспадарчае выкарыстанне рэсурснага патэнцыялу і ахова азёр
- •Ддынаміка і перспектывы здабычы азёрных спарапеляў з азёр Беларуси (тыс.Тон)
- •6. Каналы
- •6.1. Дняпроўска-Бугскі водны шлях.
- •6.2. Беразінская водная сістэма.
- •6.3. Аўгустоўская водная сістэма.
- •6.4. Вілейска-Мінская водная сістэма.
- •6.5. Сляпянская водная сістэма.
- •6.6. Мікашэвічскі канал.
- •6.7. Дняпроўска-Нёманскі водны шлях (Агінская сістэма)
- •6.9. Меліяратыўныя каналы.
- •7.4 Марфаметрычныя характарыстыкі ракі
- •7. 5 Марфаметрычныя паказчыкі рэчышча
- •7.3. Агульная характарыстыка гідраграфічнай сеткі Беларусі
- •Гідраграфічныя характарыстыкіасноўных рэк Беларусі
- •7.4. Гаспадарчае выкарыстанне рэк Беларусі
- •Дынаміка рыбапрадуктыўнасці некаторых рэк Мінскай вобласці у параўнанні з вадаёмамі (кг/га)
- •8. Вадасховішчы
- •8.1. Агульная характарыстыка.
- •8.2. Размеркаванне вадасховішчаў па басейнам рэк
- •8.3 Праектныя і назіраемыя гідралагічныя характарыстыкі вадасховішчаў
- •8.4. Тыпы вадасховішчаў
- •Табліца 8.1 Тыпізацыя вадасховішчаў сусвету па памерах
- •8.5. Марфаметрычныя і гідрамарфалагічныя асаблівасці вадасховішчаў.
- •8.6. Воднагаспадарчы баланс вадасховішчаў.
- •Тыпы вадасховішчаў Беларусі па рэжыму узроўняў вады
- •8.8. Зарстанне вадасховішчаў
- •9. Сажалкі
- •9.1 Тыпы сажалак і іх размеркаванне па тэрыторыі Беларусі
- •9.4. Гідрахімія
- •9.5. Фільтрацыя вады з сажалак
- •9.6. Асаблівасці зарастання сажалак.
- •9.7. Донныя адклады і заіленне сажалак
- •9.8. Прызначэнне і асаблівасці выкарыстання сажалак
- •10. Кар’ерныя вадаемы
- •10.1. Паходжанне кар’ерных вадаемаў
- •10.2. Рэкультывацыя кар'ераў
- •10.3. Марфалагічныя і марфаметрычныя асаблівасці кар'ерных вадаемаў
- •10.4. Гідралагічныя асаблівасці
- •Водны баланс некаторых кар’ерных вадаёмаў Беларусі, тыс. М3 / год
- •10.5. Гідрахімічны рэжым
- •10.6. Донныя адклады
- •10.7. Зарастанне кар’ерных вадаемаў
- •11. Падземныя воды
- •Табліца 11.1
- •Рэсурсы і запасы падземных вод Беларусі
- •У межах рачных басейнаў (па стану на 01.01.2002 г.)
- •Табліца 11.2
- •Літаратура
- •Гідралогія сушы
- •Гідраграфія беларусі
- •220050, Мінск, праспект Францыска Скарыны, 4
- •220030, Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6.
- •Пералік пастоў на рэках, каналах, азёрах і вадасховішчах Беларусі (па стану на 01.01.2003)
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ
П.С.ЛОПУХ
ГІДРАЛОГІЯ СУШЫ
Частка 1
Гідраграфія беларусі
Курс лекцый
МІНСК 2003
УДК 556 (075.8)
ББК
Л
А ў т а р
П. С. Лопух
Р э ц е н з е н т ы
Доктар геаграфічных навук, дацэнт
Хоміч Святлана Аляксандраўна
Кандыдат біялагічных навук,
загадчык навукова-даследчай лабараторыі возеразнаўства
Уласаў Барыс Паўлавіч
Зацверджаны Саветам геаграфічнага факультэта
31.03. 2003 г., пратакол №7
Лопух П. С. Гідралогія cушы (у 3 –х частках) / Частка 1.
Гідраграфія Беларусі: Курс лекцыйдля студ. геаграф. фак.
/ П. С. Лопух. Мн.: БГУ, 2003. — 200 с.
Разгляядаюцца асаблівасці водных аб’ектаў Беларусі, гісторыя іх фарміравання, заканамернасці размеркавання па тэрыторыі, асаблівасці гідралагічнага рэжыму і гаспадарчага выкарыстання.
Рэкамендаваны для студэнтаў геаграфічных факультэтаў дзяржаўных універсітэтаў пры вывучэнні курса “Гідралогія сушы”
УДК 556 (075.8)
ББК
Л
ISBN
Змест
Прадмова Уводзіны.
Гідраграфія як частка гідралогіі сушы
Метады даследаванняў
Гісторыя гідраграфічных даследаванняў на тэрыторыі Беларусі
Водныя рэсурсы Беларусі і спецыфіка іх выкарыстання
Паняцці аб водных рэсурсах
Уплыў фізіка-географічных фактараў на рэжым паверхневага сцеку
Агульная характарыстыка водных рэсурсаў Беларусі
Размеркаванне сцеку па порам года
Размеркаванне сцеку па тэрыторыі Беларусі
Узроўневы рэжым рэк
Гаспадарчае выкарыстанне рэк
3. Гісторыя фарміравання і сучасныя тэндэнцыі развіцця гідраграфічнай сеткі
3.1 Сувязь сучаснай гідраграфіі з тэктонікай
3.2 Развіцце гідраграфічнай сеткі у галацэне
3.3 Роля сучасных гемарфалагічных працэсаў і інжынерна-гаспадарчай дзейнасці у фарміраванні гідраграфічнай сеткі
3.3.1 Роля сучасных гемарфалагічных працэсаў і інжынерна-гаспадарчай дзейнасці у фарміраванні гідраграфічнай сеткі
3.3.2 Сучасныя рэчышчавыя працэсы і іх уплыў на фарміраванне рэчышчавай сеткі
3.3.3 Змяненне рэчышчавых працэсаў і пераутварэнне рэчышчаў у выніку інжэнерна-гаспадарчай дзейнасці
Гідралагічнае раянаванне тэрыторыі Беларусі
Прынцыпы гідралагічнага раянавання
Характарыстыка гідралагічных раёнаў
Азёры і азёрна-рачныя сістэмы
Каналы
Дняпроўска-Бугскі водны шлях
Бярэзінская водная сістэма
Аўгустоўская водная сістэма
Вілейска-Мінская водная сістэма
Сляпянская водная сістэма
Мікашэвіцкі канал
Меліяратыўныя каналы
Асноўныя элементы і агульная характарыстыка рачной сеткі Беларусі
Асноўныя элементы рачной сеткі
Гідраграфічная характарыстыка рачных басейнаў
Агульная характарыстыка гідраграфічнай сеткі Беларусі
Вадасховішчы
Агульная характарыстыка
Размеркаванне па басейнах рэк
Гідрамарфалагічныя асаблівасці вадасховішчаў
Вадагаспадарчы баланс вадасховішчаў
Заіленне вадасховішчаў
Зарастанне ложа вадасховішчаў
Гаспадпрчае выкарыстанне
9.Сажалкі
9.1 Тыпы сажалак і іх размеркаванне па тэрыторыі Беларусі
Марфаметрычныя асаблівасці
Гідралагічныя асаблівасці
Гідрахімі
Фільтрацыя вады праз цела плацін
Асаблівасці зарастання ложа
Донныя адклады і заіленне сажалак
Прызначэнне і асаблівасці выкарыстання
Воднагаспадарчае раянаванне тэрыторыі Беларусі па выкарыстанню мясцовага сцёку
10. Кар’ерныя вадаёмы
10.1 Агульная характарыстыка
10.2 Паходжанне
10.3 Хімічны састаў вод і ложа, як аснова для ўтварэння штучных вадаёмаў
10.4 Воднагаспадарчая рэкультывацыя кар’ераў
10.5 Марфалагічныя і марфаметрычня асаблівасці
10.6 Гідралагічныя асаблівасці
10,7 Занясенне і донныя адкалады
10.8 Зарастанне кар’ерных вадаемаў
10.9 Гаспадарчае выкарыстанне
Літаратура
Прылажэння
Прадмова
Тэрыторыя Беларусі адрозніваецца небагатымі воднымі рэсурсамі, што абмяжоўвае іх выкарыстанне. Перавага малых і невялічкіх рэчак, у той жа час мноства малых і старычных азёр ва умовах інтенсівнага развіцця гаспадаркі вызывае іх абядненне, забруджванне, хуткае эўтрафіраванне.
Значная частка паверхневага воднага сцёку фарміруецца за межамі Беларусі і праходзіць праз яе тэрыторыю транзітам. Гэты фактар, а таксама нераўнамернае размеркаванне сцёку па тэрыторыі і па порам года дадаткова пагаршае умовы для іх рацыянальнага выкарыстання. Акрамя гэтага, праблему ускладаняе радыёактыўнае забруджванне паверхневых і грунтовых вод, забруджванне калодзежнай вады у вёсках і другіх населеных кропках.
Значную ролю ў вывучэнні і распрацоўцы навуковых і метадычных рэкамендацый па рацыянальнаму выкарыстанню водных рэсурсаў Беларусі адыгралі вядомыя навукова-даследчыя установы рэспублікі: Інстытут водных праблем, пазней Цэнтральны НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (ЦНДІКВВР), Беларускі НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі (БелНДІМВГ), НДЛ возеразнаўства БДУ, дзяржаўная установа “Рэспубликански гидраметэаралагичны цэнтр». Іх даследаванням садзейнічалі праектныя установы: Белгіправадгас, Саюзгіпрамелівадгас і інш.
У выніку праведзеных даследаванняў у рэспубліцы было выдадзена шэраг манаграфій, якія адлюстроўвалі агульную характэрыстыку і асаблівасці іх гідралагічнага рэжыму, ішоў працэс удасканалення гідралагічнага раянавання тэрыторыі Беларусі, фарміравання самастойных напрамкаў у вывучэнні азёр, вадасховішчаў, кар'ерных вадаемаў, сажалак і г.д. Аднак дагэтуль навуковых прац і вучэбных дапаможнікаў па агульнай ацэнцы водных аб'ектаў Беларусі не існавала. Адзіны вучэбны дапаможнік па гідраграфіі тэрыторыі былога СССР быў выдадзены толькі у 50-х гг. Асновы фізічнай гідраграфіі разглядалісь у невялікіх вучэбных дапаможніках і асобных выданнях, у такіх як, напрыклад, праца Ленінградскага гідраметэаралагічнага інстытута (В.Г. Арлоў, 1979; і інш.).
За часы пасля другой сусветнай вайны гідраграфічная сетка тэрыторыі Беларусі была значна пераўтворана, узнікла шэраг новых штучных вадаёмаў. Таму мы павінны зрабіць агульную ацэнку прыродных водных об'ектаў Беларусі, іх гідралагічнага рэжыму, выявіць і даць ацэнку тым змяненням, якія адбыліся ў гідраграфічнай сетцы ў другой палове ХХ стагоддзя, каб у ХХІ-ым зрабіць менш памылак у пераўтварэнні вадаёмаў і вадатокаў Беларусі.
Дадзены курс прадстаўляе частку агульнаадукацыйнага курса “Гідралогія сушы”, які чытаецца на геаграфічных факультэтах дзяржаўных універсітэтаў. Пры падрыхтоўцы вучэбнага дапаможніка быў выкарыстаны вопыт шматгадавога выкладання курсаў “Гідраграфія Беларусі”, “Гідраграфія з асновамі лмналогіі”, “Агульная гідралогія і гідраграфія Беларусі”, “Гідралогія сушы” для студэнтаў дзённай і завочнай формы навучання на геаграфічным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Акрамя гэтага у дапаможніку былі абагульнены вынікі навуковых даследаванняў водных аб’ектаў рознага тыпу тэрыторыі Беларусі.
Спадзяемся, што дадзеная праца будзе карыстацца попытам, карысна як студэнтам навучальных устаноў прыродазнаўчых факультэтаў, так і навукоўцам, настаўнікам і вучням агульнаадукацыйных школ.
Свае заўвагі і пажаданні просім дасылаць па адрасу: 220050, Мінск, праспект Ф. Скарыны,4, геаграфічны факультэт.