- •10. Сацыяльная праблематыка, патрыятычныя I гуманистычныя матывы у паэзии ф.Багушэвича.
- •5. Шматгранная дзейнасць ф. Скарыны.
- •4. М.Гусоускi I яго паэма «Песня пра зубра».
- •I называюць той век залатым.
- •3 Тым, каб ніхто надалей суддзям хлусіць не пасмеў.
- •9. Творчасць в.Дунiна-Марцiнкевiча (“Пинская шляхта»,»Гапон»).
- •19. Паэма «Новая зямля» я.Коласа – энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства канн. 19-пач. 20 ст.
- •21. Трылогiя «на росстанях» я.Коласа.
- •39. Наватарства драматургii к.Крапiвы I а.Макаёнка.
- •40. Творчасць м.Зарэцкага. Раман «Сцежкi-дарожкi», «Вязьмо».
- •42. Гiстарычная тэма у сучаснай прозе.
- •45. Сучасная беларуская паэзiя.
- •Трэба дома бываць часцей, Трэба дома бываць не госцем, Каб душою не ачарсцвець, Каб не страціць святое штосьці.
- •Не ўсе хочуць быць добрымі, Ды хочуць усе дабраты.
- •Бачу я: нехта некага любіць — Гэта іх справа, гэта іх права; Бачу я: нехта некага губіць — Тут і мая ўжа справа.
- •1. Культурныя дзеячы I пiсьменнiкi сярэдневыковай Беларусi (е.Полацкая, к.Турауски).
- •15. Жыццёвы і творчы шлях я.Купалы. Разнастайнасць паэтычнага асэнсавання. Канцэпцыя нац. Адраджэння, вобраз Беларусі.
- •37. У.Караткевіч і яго роля у развіцці гістарычная прозы (“Каласы пад сярпом тваім”).
- •30. Паэзія а.Куляшова. Мастацкія пошукі у жанры паэмы: “Цунамі”, “Варшаускі шлях”.
- •12. Жыццё і творчасць м.Багдановіча (зборнік “Вянок”, паэзія, проза апошніх гадоу).
- •43. Сучасная антываенная проза (Чыгрынау, Адамчык, Пташнікау)
- •28. Творчасць м.Танка заходнебеларускага перыяду. Адметнасць лірычнага героя-змагара. (Паэмы “Нарач”, “Журавінавы свет” і інш.)
- •I шыбеніцы ўзносіце пад хмары,
- •I ўсіх арганізуеце жандараў?..
- •29. Паэзія м.Танка 60-90-х гадоу. Разнастайнасць тэматыкі, інтэнсіунасць мастацкіх пошукау (верлібр).
- •I больш падатлівы,
- •18. Жыццёвы і творчы шлях я.Коласа. Паэзія і “малая” проза.
- •16. Драматычныя і фальклорна-рамантычныя паэмы я.Купалы (“Бандароуна”,”Курган” і інш.)
- •44. Маральна-філасофская, экалагічная праблематыка у сучаснай прозе.
- •31. Творчасць п.Панчанкі. Тэматычна-жанравая разнастайнасць паэзіі.
- •I прамыла раса мае сумныя вочы.
- •Iдзе наступленне, перад воiнамi паустае перашкода - калючы дрот. На увесь рост падняуся салдат.
- •I лег на змяiныя скруткi дроту.
- •I двесце салдацкiх запыленых ботау
- •17. Драматургія я.Купалы: “Раскіданае гняздо”, “Паулінка”.
- •36. Праблематыка, філасофская глыбіня рамана “Хрыстос прызямліуся у Гародні”, аповесці “Ляддзя Роспачы” у.Караткевіча.
- •32. Творчасць я.Брыля. Апавяданні, аповесці. Раман “Птушкі і гнёзды”. Лірычныя мініацюры.
- •8. Новая беларуская літаратура 19 ст. Філаматы і філарэты. Праблематыка “Знеіды навыварат” і “Тараса на Парнасе”. Ян Баршчэускі “Шляхціц Завальня”.
- •46. Сучасная беларуская драматургія.
- •22. 24.
- •34. Творчасць в.Быкава 50-70-х гадоу. Наватарства пісьменніка і яго роля у развіцці літаратуры.
- •38. У.Караткевіч як заснавльнік дэтэктыуна-прыгодніцкага жанру (“Дзікае паляванне караля Стаха”, “Чорны замак Альшанскі”).
Трэба дома бываць часцей, Трэба дома бываць не госцем, Каб душою не ачарсцвець, Каб не страціць святое штосьці.
Паэзія Барадуліна пазбаўлена маралізавання, публіцыстычнасці, але зрэдку паэт звяртаецца непасрэдна да нас, каб папярэдзіць пра тое, што трэба зрабіць неадкладна, бо можна спазніцца...
Наведвайце бацькоў,
пакуль яны жывыя, Пакуль дымяцца коміны —
наведвайце бацькоў.
Бадай, самым галоўным у творчасці Р. Барадуліна з'яўляецца вобраз маці. Яна — пачатак жыцця, ідэал чалавека, зберагальніца маральных каштоўнасцей, а неруш матчынага слова — невычэрпная крыніца паэта. Маці прысвячаецца адна з апошніх кніг паэта «Евангелле ад Мамы» (1995).
Назва зборніка «Міласэрнасць плахі» (1992) вызначае яго філасофскі змест і адначасова ўласцівую толькі Р. Барадуліну манеру выяўлення думак і пачуццяў — метафарычную, парадаксальную.
Паэтам-філосафам у беларускай літаратуры па праву лічыцца і Анатоль Вярцінскі, толькі філасафічнасць сваіх твораў ён выяўляе ў характэрнай для яго стылю манеры. Пра што б ні пісаў паэт, ён праз асацыятыўныя сувязі па-дымаецца да філасофскага абагульнення.
Так, апісваючы ўзаеміны лірычнага героя з дачкой, якая на нейкую бяскрыўдную, здавалася б, заўвагу заплакала наўзрыд і праз слёзы ўвесь час паўтарала «гавары са мной ласкава! гавары са мной ласкава!» — паэт разам са сваім героем прыходзіць да высновы:
Пачуццё справядлівасці, годнасці ўласнай, Мабыць, разам з жыццём нам прырода дае.
Верш «Медсястры» таксама заканчваецца філасофскім вывадам, з якім нельга не пагадзіцца:
Не ўсе хочуць быць добрымі, Ды хочуць усе дабраты.
Афарыстычнае выяўленне філасофскай думкі — асаблівасць лірыкі А. Вярцінскага. Так, да прыкладу, думку пра тое, што чалавек не павінен умешвацца ў асабістыя справы іншых, але ён не павінен быць абыякавым да людской бяды, паэт сфармуляваў у вершы «Бачу я...», які ўяўляе сабой афарызм:
Бачу я: нехта некага любіць — Гэта іх справа, гэта іх права; Бачу я: нехта некага губіць — Тут і мая ўжа справа.
Усёй сваёй паэзіяй А. Вярцінскі сцвярджае ідэі дабра, міру, згоды, узаемаразумення паміж людзьмі: «Варожасць — самае горшае ў свеце людскім пачуццё. Дружыце — і будзе харошае, прыгожае ваша жыццё».
Верш «Чалавек маленькага роста...» вельмі цікавы сва-ёй арыгінальнай формай выяўлення аўтарскай пазіцыі, што чалавек не бязгрэшны, што мы павінны быць тактоўнымі адзін да аднаго, даравальнымі, цярпімымі да хібаў, да таго, што ад чалавека сапраўды не залежыць. Але галоўнае і вызначальнае ў чалавеку — людскасць — залежыць ад яго, і чалавек за гэта ў адказе.
Чалавек маленькага роста, Чаму не рос, па чыёй віне? Чалавек адказвае проста: «Гэта залежыць не ад мяне». Чалавек маленькага розуму, Мог ты быць разумнейшым ці не? Чалавек адказвае цвяроза: «I гэта залежыць не ад мяне».
Чалавек душы маленькай,
Мог ты лепшым быць ці не?
Чалавек маўклівы нейкі, Не адказвае ён мне...
Мабыць, цяжкае гэта пытанне, Чалавек маўчыць нездарма:
Хібам нашым ёсць апраўданне, Подласці апраўдання няма.
Асаблівасць вершаў Вярцінскага яшчэ і ў тым, што яны лёгка запамінаюцца. I не толькі таму, што, выяўляючы агульначалавечае і людскае, выяўляюць і нашы асабістыя пачуцці, думкі. Яны надзвычай арганічныя па сваім гучанні, рытмізаваныя. Рыфма вершаў моцная (рыфмуюцца не толькі канчаткі вершаваных радкоў, а часам некалькі скла-доў і нават цэлае сяова:роста — проста; любіць —губіць; Талаша —малыша; распасцёрты — чацвёрты; года — па-года), мэтавая, сэнсавая.
Адчувальна, што многія радкі вершаў А.Вярцінскага створаны пад уплывам фальклору (асабліва прыказак і прымавак).
Паэт плённа працуе ў розных жанрах і спрыяе сціран-ню ўмоўных межаў паміж імі. Ён першы ў беларускай літаратуры стварыў новы жанр прозапаэзіі, які ўяўляе свое-асаблівы пераход ад вершаванай да празаічнай мовы.