Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ист. Бел - Методичка.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
658.43 Кб
Скачать

VII. Метадычныя рэкамендацыі па падрыхтоўцы да экзамену

Для вызначэння ўзроўню засвоенасці ведаў па выніках вывучэння курса “Гісторыя Беларусі” згодна з дзеючымі вучэбнымі планамі студэнтамі негістарычных спецыяльнасцяў здаецца экзамен, які уключае ў сябе выніковы тэст па ўсім курсе і вусны адказ па экзаменацыйных білетах.

Тэсціраванне праводзіцца на апошніх семінарскіх занятках ці ў спецыяльна вызначаны дэканатам факультэта па ўзгадненні з выкладчыкам час на электронных носбітах з выкарыстаннем сістэмы “Moodle”. Пры немагчымасці выкарыстання камп’ютэрнай тэхнікі тэст можа быць праведзены на папяровых носбітах. Станоўчыя вынікі тэсціравання па курсу сведчаць пра засвоеннасць студэнтамі асноўных гістарычных датаў, паняццяў, фактаў і з’яўляюцца абавязковай умовай допуску студэнтаў да тэарэтычнага экзамена.

Студэнты дзеннага і завочнага аддзяленняў маюць магчымасць у час навучання прайсці “рэпетыцыйнае тэсціраванне” у сістэме “Moodle”, скарыстаўшыся лакальнай сеткай універсітэта ці афіцыйным сайтам ВДУ (vsu.by). Увайшоўшы ў сістэму пад сваім логінам і паролем, трэба выбраць раздзел “Гістарычны факультэт”, у ім знайсці падраздзел “Кафедра гісторыі Беларусі”, а затым абраць курс “Гісторыя Беларусі (негістарычныя спецыяльнасці)” з пазнакай “рэпетыцыйны”. Сістэма прапануе вам выпадковую падборку тэстаў з навзанай базы. Пры гэтым чаргаванне варыянтаў адказаў таксама аўтаматычна змяняецца кампьютэрам. Праца з тэстамі ў электронным выглядзе дасць магчымасць не толькі пазнаёміцца з базай тэстаў, але і засвоіць найбольш важныя даты, паняцці, гістарычныя факты і адпаведна грунтоўней падрыхтавацца да выніковага экзаменацыйнага выпрабавання.

Асноўнай часткай экзамена з’яўляецца вусны адказ (у асобых выпадках – пісьмовы) па экзаменацыйных білетах. Адказ на пытанні білета павінны адлюстраваць засвоенасць зместу курса студэнтамі, іх уменне аналізаваць, супроцьпастаўляць, параўноўваць гістарычныя з’явы, факты, ведаць вядучуя (апорныя) паняцці, якія прыводзяцца ў дадзеным ВМК.

Экзаменацыйны білет змяшчае па два пытанні з прапанаванага ніжэй прыкладнага пераліку, якія адлюстроўваюць розныя храналагічныя перыяды айчыннай гісторыі. Для станоўчай адзнакі студэнт павінен змястоўна раскрыць змест пытанняў. Экзаменацыйныя пытанні складзены на аснове дзеючай тыпавой і вучэбнай праграм па курсу “Гісторыя Беларусі” для негістарычных спецыяльнасцяў. З улікам іх патрабаванняў складзен і змест вучэбнага матэрыяла ВМК. У час падрыхтоўкі адказу студэнт можа імі карыстацца.

Электронная версія пытанняў да экзаменаў размешчаецца на сайце ўніверсітэта.

VIII. Прыкладны пералік пытанняў да экзамену

  1. Беларускія землі ў каменным веку. Засяленне тэрыторыі Беларусі чалавекам.

  2. Насельніцтва Беларусі ў бронзавым і раннім жалезным вяках: этнічны склад, грамадскі лад, асаблівасці гаспадарчага развіцця і культуры.

  3. Засяленне славянамі тэрыторыі Беларусі. Фарміраванне супольнасцей крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Праблема “старажытнарускай народнасці”.

  4. Узнікненне дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Полацкае княства ў ІХ – ХІ ст.

  5. Палітычная гісторыя Тураўскага княства. Землі Пабужжа, Пасожжа і Верхняга Панямоння ў ІХ – пачатку ХІІІ ст.

  6. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці. Барацьба з крыжакамі і мангола-татарамі ў першай палове ХІІІ ст.

  7. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ў ІХ – ХІІІ ст.

  8. Рэлігія і культура на тэрыторыі Беларусі ў ІХ – ХІІІ ст. Дзейнасць асветнікаў.

  9. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага. Дзейнасць першых вялікіх князёў.

  10. Дзяржаўная палітыка вялікіх князёў ВКЛ у перыяд з 1316 па 1430 гг.

  11. Вялікае Княства Літоўскае ў 30-я гг. ХV ст. – першай палове ХVІ ст.: унутранная і знешняя палітыка.

  12. Утварэнне Рэчы Паспалітай. Барацьба ВКЛ за захаванне незалежнасці.

  13. Вялікае Княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай ў канцы ХVІ – першай палове ХVІІІ ст.: унутранная і знешняя палітыка.

  14. Спробы рэформ у другой палове ХVІІІ ст. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне Т.Касцюшкі.

  15. Дзяржаўны лад, органы кіравання, судовая сістэма і войска ВКЛ.

  16. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Вялікага Княства Літоўскага ў ХІV – ХVІІІ ст.

  17. Царква і рэлігія ў Вялікім Княстве Літоўскім. Рэфармацыя. Контррэфармацыя. Берасцейская царкоўная унія.

  18. Культура Беларусі ХІV– пачатку ХVІІ ст. Асаблівасці Адраджэння на Беларусі.

  19. Развіццё культуры Беларусі ў ХVІІ – ХVІІІ ст. Барока. Асветніцтва.

  20. Фарміраванне беларускай народнасці. Этнічныя меншасці ў Беларусі.

  21. Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі ў канцы ХVІІІ – пачатку ХІХ ст.: адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, сацыяльная і канфесійная палітыка.

  22. Вайна 1812 г. у Беларусі.

  23. Грамадска-палітычны рух у першай палове ХІХ ст. Паўстанне 1830-1831 гг. Змены ў палітыцы самадзяржаўя.

  24. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у першай палове ХІХ ст. Рэформы П.Кісялёва.

  25. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 60-х – 80-х гг. ХІХ ст. у Беларусі. Контррэформы.

  26. Паўстанне 1863-1864 гг. у Беларусі. Дзейнасць К.Каліноўскага.

  27. Грамадска-палітычны рух ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст. Дзейнасць народніцкіх і сацыял-дэмакратычных арганізацый. Узнікненне палітычных партый.

  28. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. у Беларусі. Трэццячэрвеньская палітычная сістэма.

  29. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст. Сталыпінская аграрная рэформа.

  30. Культура Беларусі ў ХІХ – пачатку ХХ ст.

  31. Фарміраванне беларускай нацыі.

  32. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны.

  33. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Беларусь у лютым – кастрычніку 1917 г.

  34. Кастрычніцкая рэвалюцыя. Усталяванне савецкай улады ў Беларусі.

  35. Беларускі нацыянальны рух пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.). Абвяшчэнне БНР.

  36. Утварэнне ССРБ і ЛітБел ССР. Савецка-польская вайна. Другое абвяшчэнне ССРБ.

  37. Сацыяльна-эканамічнае жыццё Беларусі ў часы “ваеннага камунізму” і НЭПу.

  38. Грамадска-палітычнае развіццё ў 1920-я гг. Стварэнне СССР. Узбуйненні БССР. Палітыка беларусізацыі.

  39. Грамадска-палітычнае жыццё ў канцы 1920-х – 1930-я гг. Усталяванне таталітарнага рэжыму.

  40. Індустрыялізацыя і калектывізацыя у БССР.

  41. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921 – 1939 гг.). Уз’яднанне з БССР.

  42. Культура Беларусі ў 1920-я – 1930-я гг.

  43. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.

  44. Акупацыйны рэжым у Беларусі ў 1941 – 1944 гг.

  45. Партызанскі і падпольны рух у Беларусі ў 1941 – 1944 гг.

  46. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Завяршэнне Вялікай Айчыннай вайны.

  47. БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе.

  48. Утварэнне ААН. БССР на міжнароднай арэне ў сярэдзіне 1940-х – 1980-я гг.

  49. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у другой палове 1950-х – 1980-я гг.

  50. Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР у другой палове 1950-х – 1980-я гг.

  51. Культура, навука, адукацыя БССР у другой палове 1950-х – 1980-я гг.

  52. Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту БССР. Станаўленне незалежнай Рэспублікі Беларусь.

  53. Унутрыпалітычнае жыццё Беларусі ў постсавецкі час. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.

  54. Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь.

  55. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь.

  56. Культура, навука і адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь.

Соседние файлы в предмете История Беларуси