- •Беларуская мова - форма нацыянальнай культуры беларусаў. Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця.
- •3. Актыўная і пасіўная лексіка. Устарэлыя словы. Неалагізмы.
- •4. Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага выкарыстання.
- •5. Паняцце тэрміна. Слова і словазлучэнне ў ролі тэрміна ( лексіка - граматычная характарыстыка тэрмінаў ). Паходжанне тэрмінаў.
- •6. Лексікаграфія. Тыпы і віды слоўнікаў. Тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі.
- •9. Назоўнік. Несупадзенне ў родзе, ліку і скланенні назоўнікаў у бсларускай і рускай мовах.
- •7. Паняцце білінгвізму. Асноўныя прынцыпы і віды білінгвізму. Моўная інтэрферэнцыя як вынік білінгвізму і яе віды.
- •11. Прыметнік. Утварэнне і ўжыванне формаў ступеней параўнання якасных прыметнікаў. Прыналежныя прыметнікі, іх утварэнне.
- •8. Паняцце моўнай нормы. Сістэма нормаў беларускай літаратурнай мовы.
- •10.Асаблівасці скланення прозвішчаў, імёнаў і геаграфічных назваў.
- •12.Займеннік. Разрады займеннікаў. Асаблівасці скланення і ўжывання займеннікаў.
- •13.Лічэбнік. Скланенне лічэбнікаў і асаблівасці іх ўжывання з назоўнікамі.
- •14. Дзеяслоў. Спецыфіка спражэння.
- •15.Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе як формы дзеяслова. Асаблівасці іх утварэння і ўжывання ў беларускай мове. Спосабы перадачы дзеепрымстнікаў пры перакладзе на беларускую мову.
- •16.Прыслоўе. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання формаў ступеней параўнання ў адрозненне ад рускай мовы.
- •17.Сінтаксічныя асаблівасці беларускай літаратурнай мовы. Адрозненні ў будове некаторых словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах.
- •18.Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў.
- •19.Навуковы стыль. Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю. Марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці навуковага стылю.
- •20.Афіцыйна-справавы стыль. Асноўныя рысы і асаблівасці афіцыйна-справавога стылю. Віды афіцыйна-справавых тэкстаў, правілы нанісання і афармлення.
19.Навуковы стыль. Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю. Марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці навуковага стылю.
Навуковы стыль – гэта стыль навуковых артыкулаў, дакладаў, манаграфій, падручнікаў і г.д., які вызначаецца іх зместам і мэтамі – па магчымасці дакладна і поўна растлумачыць факты акаляючай нас рэчаіснасці, паказаць прычынна-выніковыя сувязі паміж з’явамі, выявіць заканамернасць гістарычнага развіцця, паведаміць інфармацыю і г.д.
Узнікненне і развіццё навуковага стылю звязана з пашырэннем розных сфер дзейнасці людзей. На першых парах свайго станаўлення навуковы стыль быў блізкі да стылю мастацкага паведамлення, апавядання і выдзеліўся ў самастойны стыль тады, калі пачала фарміравацца навуковая тэрміналогія.
Асноўная функцыя навуковай мовы – доказны выклад навуковай інфармацыі, дакладнае і строга лагічнае выказванне думкі. Гэтай функцыяй абумоўліваецца спецыфіка навуковага стылю.
Асноўныя стылёвыя рысы: лагічная паслядоўнасць выкладу; адназначнасць, дакладнасць, сцісласць пры інфармацыйнай насычанасці зместу; канкрэтнасць, бясстраснасць (халоднасць), аб’ектыўнасць выказвання.
Характэрныя асаблівасці навуковага стылю: насычанасць тэрмінамі; навуковая фразеалогія (асобасны падыход, дынамічная афазія, дысгарманічны інфантылізм, навуковая арганізацыя педагагічнай працы, перцэптыўнае дзеянне, развіццё асобы і г.д.); спецыфічнае ўжыванне сродкаў марфалогіі і сінтаксісу; перавага абстрактнай лексікі (развіццё, рух, фактар, дзеянне і г.д.).
Наяўнасць абстрактных паняццяў і катэгорый у тэрміналогіі абумоўлівае шырокае выкарыстанне назоўнікаў з абстрактным значэннем з суфіксамі -нн-, -енн- (-энн), -анн-: абнародаванне,
дазнанне, адкліканне і інш., а таксама з суфіксам -цыj-: асацыяцыя, датацыя, дэкларацыя і пад. У лексіцы спорту даволі часта сустракаюцца назоўнікі аддзеяслоўнага паходжання тыпу сед, дажым, разварот і пад.
Для навуковага выкладу характэрны назвы родавых, абагульняючых паняццяў, а таксама словазлучэнняў абагульняючага значэння, напрыклад: анкетуемы, інфармант, рэспандэнт і інш.
Уласныя імёны часта сустракаюцца ў якасці залежнага кампанента словазлучэння ў назвах формул, методык, тэорый. (напрыклад: люблінская унія, магдэбургскае права і інш.). Уласныя назоўнікі ці прыметнікі страчваюць сваё значэнне прыналежнасці пэўнай асобе і пачынаюць перадаваць якасную характарыстыку паняцця, у склад якога яны ўваходзяць.
Тэхнічныя тэксты маюць сваю спецыфіку выкарыстання назоўнікаў: рэчыўныя назоўнікі ўжываюцца ў формах множнага ліку: мылы, смолы, гліны, солі, металы, маслы, і інш.
Прыметнікі ў навуковых тэкстах уваходзяць у асноўным у склад тэрміналагічных словазлучэнняў і выконваюць інфармацыйную ці класіфікацыйную функцыю. Напрыклад: цана – грашовае выяўленне кошту адзінкі тавару (прадукцыі вырабаў, паслуг і інш.). Асноўныя віды цэн: адпускныя, закупачныя, рознічныя цэны.
Класіфікацыйная роля прыметніка абумоўлівае той факт, што ў тэкстах дакладных навук якасныя прыметнікі даволі часта не маюць ступеней параўнання і форм суб’ектыўнай ацэнкі (параўн.: малы, маленькі, найменшы (кавалачак хлеба); вялікі, найбольшы, самы вялікі (кавалак хлеба) – але нельга сказаць аналагічна ў выпадку малады спецыяліст, вялікія дзяржавы).
Адзінкавыя выпадкі ўжывання прыметнікаў у форме найвышэйшай ступені параўнання знаходзім у тэрмінах найбольшае спрыянне, вышэйшая ліга.
Для навуковай мовы характэрны субстантываваныя прыметнікі і дзеепрыметнікі ў форме адзіночнага і множнага ліку тыпу непаўналетнія, непрацаздольныя, абвінавачаны.
Дзеепрыметнікі сустракаюцца пераважна ў складзе тэрміналагічных словазлучэнняў, напрыклад: крэдыт адтэрмінаваны, акрэдытыў і г.д.
Дыялагічнасць навуковай мовы праяўляецца ў шырокім выкарыстанні дзеясловаў у форме будучага часу абвеснага ладу (са значэннем цяперашняга часу) тыпу адзначым некалькі пунктаў, параўнаем вынікі і інш.
У навуковым маўленні пашырана выкарыстанне таксама неазначальнай формы дзеяслова ў спалучэнні з мадальнымі і іншымі словамі, якая мае значэнне неабходнасці і выступае як сродак выражэння прадпісання, рэкамендацыі, указанняў тыпу трэба адрозніваць, трэба мець на ўвазе і інш.