- •Простыя даныя мовы Pascal і работа з імі Тыпы звестак
- •Канстанты і пераменныя
- •Абсалютныя пераменныя
- •Цэлалікавыя даныя
- •Бітавая арыфметыка
- •Дзеянні бітавай арыфметыкі
- •Сапраўдныя даныя
- •Аперацыі над сапраўднымі данымі
- •Выразы мовы
- •Літарныя даныя
- •Функцыі
- •Булеўскія даныя
- •Даныя адраснага тыпу
- •Даныя карыстальніцкага тыпу
- •Даныя пералічальнага тыпу
- •Даныя інтэрвальнага тыпу
- •Элементарныя сродкі па рабоце з данымі Наданне значэння даным
Простыя даныя мовы Pascal і работа з імі Тыпы звестак
У мове Pascal даныя характарызуюцца сваім тыпам, г. зн. маюць нейкія акрэсленыя характарыстыкі. Пад тыпам у дадзеным выпадку разумеецца мноства значэнняў, якія могуць прымаць даныя праграмы, і як вынік мноства аперацый, дапушчальных над гэтымі данымі.
Pascal з’яўляецца тыпізаванай мовай, г. зн. тып даных вызначаецца пры іх апісанні і не можа быць зменены. Даныя могуць удзельнічаць толькі ў аперацыях, дапушчальных іх тыпам. Гэта дазваляе ствараць высоканадзейныя праграмы, якія кампілятарам аўтаматычна правяраюцца на карэктнасць.
Базавымі ў сістэме тыпаў з’яўляюцца простыя (скалярныя) тыпы. Стандартныя скалярныя тыпы дзеляцца на чатыры групы:
1) цэлыя тыпы (Shortint, Integer, Longint, Byte, Word);
2) сапраўдныя тыпы (Real, Single, Double, Extended, Comp);
3) літарны тып (Char);
4) булеўскі тып (Boolean).
Састаўныя, ці структураваныя, тыпы па пэўных правілах будуюцца з простых. Абмежаваныя тыпы фарміруюцца з парадкавых шляхам звужэння іх вобласці дапушчальных значэнняў. Любы скалярны тып характарызуецца мноствам яго розных значэнняў са сваім лінейным парадкам.
Сістэма тыпаў мовы Pascal наступная.
Першая група:
Другая група:
string
Трэцяя група:
Чацвёртая група:
Канстанты і пераменныя
Любая праграма мае сэнс, калі яна апрацоўвае якія-небудзь даныя. Як і іншыя мовы праграміравання, Pascal тлумачыць даныя як канстанты і пераменныя, якія вызначаюцца ідэнтыфікатарамі (імёнамі). Да іх можна звяртацца па імёнах, каб, напрыклад, атрымаць бягучае значэнне.
Канстантамі называюць элементы даных, значэнні якіх устаноўлены ў апісальнай частцы праграмы ў секцыі CONST.
У мове існуе шэраг канстант, якія можна выкарыстоўваць без папярэдняга вызначэння. Гэта, напрыклад, Pi, True, False, NIL, Maxint (яны апісаны дзесьці ў другім месцы, у службовых праграмах).
Фармат вызначэння канстант:
CONST
ідэнтыфікатар_1 = значэнне_канстанты_1;...
ідэнтыфікатар_m = значэнне_канстанты_m;
Прыклад вызначэння канстант:
CONST
Max = 1000;
Vhod = 'сегмент 5';
Min = -Max;
Пераменныя атрымліваюць свае значэнні ў працэсе выканання праграмы. Кожная пераменная і канстанта належаць да вызначанага (акрэсленага) тыпу даных. Тып канстанты аўтаматычна распазнаецца кампілятарам па яе напісанні без папярэдняга апісання. Тып пераменнай павінен быць апісаны. Пераменныя апісваюцца ў секцыі VAR.
Фармат вызначэння пераменных:
VAR
Ідэнтыфікатар :тып;
або
VAR
ід1, ід2, ...,ідm : тып;
Прыклад вызначэння пераменных:
VAR
Sum1, Sum2 : Real;
Апісанне пераменных:
Вызначэнне пераменных:
Кожная пераменная, апісаная ў блоку, павінна ўпамінацца ў апісанні не больш 1 разу.
Абсалютныя пераменныя
Папярэднія пераменныя атрымлівалі ў памяці тое месца, якое ім даваў кампілятар. Але ёсць іншая магчымасць. Пераменныя можна апісаць так, што яны будуць размяшчацца па пэўным адрасе ў памяці, і тады яны называюцца абсалютнымі.
Аб’яўленне абсалютнай пераменнай:
Дырэктыва абсалютнай пераменнай:
Першая форма з дырэктывай ABSOLUTE утрымлівае адрас пераменнай, зададзены як сегмент і зрушэнне. Абедзве канстанты не павінны выходзіць за межы дыяпазону ад $0000 да $FFFF (ад 0 да 65 535).
Другая форма выкарыстоўваецца для аб’яўлення пераменнай, якая змяшчаецца «паверх» другой пераменнай, г. зн. па тым жа адрасе, што і першая пераменная.
VAR
A : Byte;
B : Char ABSOLUTE A;
Імя пераменнай з’яўляецца «абалонкай». Апошнюю можна запоўніць рознымі значэннямі, якія дапускае дадзены тып.
Акрамя канстант і пераменных існуюць так званыя тыпізаваныя канстанты – гэта пераменныя з пачатковым значэннем, аднак яны вызначаюцца ў секцыі CONST.
Фармат вызначэння тыпізаванай канстанты:
CONST
Ідэнтыфікатар : тып = значэнне;
Прыклад вызначэння тыпізаванай канстанты:
CONST
Max : Word = 10000;
У прыкладным аспекце тыпізаваная канстанта – гэта пераменная з загадзя ініцыялізаваным значэннем. Над ёй у праграме могуць выконвацца тыя ж дзеянні, што і над пераменнай.
Апісанне канстанты:
Вызначэнне тыпізаванай канстанты:
Вызначэнне канстанты: