- •Стылістыка дзелавога маўлення і рэдагаванне службовых дакументаў на беларускай мове
- •Метадычныя ўказанні і практычныя заданні для правядзення практычных заняткаў для спецыяльнасці 2- 26 02 31 “Дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання”
- •Прадмова
- •Агульная характарыстыка простых і складаных сказаў, розных сінтаксічных канструкцый, характэрных для тэкстаў дакументаў.
- •Сінтаксічныя асаблівасці адс
- •Кіраванне – пераважаючы від сувязі слоў у словазлучэннях дзелавога стылю.
- •Азначальныя адносіны: іхні, ягоны.
- •Практычныя заняткі
- •Памылкі пры аднародных членах сказа
- •I. Лагічная несумяшчальнасць II. Лексіка-граматычная несумяшчальнасць III. Абагульняючае слова пры аднародн.Членах сказа
- •Практычныя заняткі
- •Стылістычныя памылкі пры ўжыванні складаных сказаў.
- •Літаратура
- •Лексікаграфічныя крыніцы (у дапамогу навучэнцам)
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
УА “Мінскі дзяржаўны політэхнічны каледж”
Стылістыка дзелавога маўлення і рэдагаванне службовых дакументаў на беларускай мове
раздзел “Сінтаксічны склад афіцыйна-дзелавога стылю”
Метадычныя ўказанні і практычныя заданні для правядзення практычных заняткаў для спецыяльнасці 2- 26 02 31 “Дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання”
Аўтар ____________________ В.Г.Ульянава
Рэцэнзент Д.Л.Бякрэнь
Указанні разгледжаны і рэкамендаваны для выкарыстання ў навучальным працэсе на:
-на пасяджэнні цыклавой камісіі філалагічнага цыкла
Пратакол ад _____ № ___
Старшыня камісіі В.Г.Ульянава
на пасяджэнні экспертнай метадычнай камісіі
Пратакол ад _____ № ___
2011
Прадмова
Метадычныя ўказанні і практычныя заданні па раздзелу “Сінтаксічны склад афіцыйна-дзелавога стылю” прызначаюцца для навучэнцаў спецыяльнасці Г 2-26 02 31 “Дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання”. Напісаны і складзены ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай па дысцыпліне “Стылістыка дзелавога маўлення і рэдагаванне службовых дакументаў на беларускай мове”, зацверджанай дырэктарам УА “МДПК” у 2011годзе.
Асноўная мэта дапаможніка – навучанне будучых спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй правільнаму стылістычнаму выкарыстанню сінтаксічных сродкаў мовы; азнаямленне навучэнцаў з сучаснымі сінтаксічнымі нормамі беларускай і рускай моў; выпрацоўка ў будучых спецыялістаў лінгвістычнага чуцця; выхаванне пачуцця любові да пісьменства беларускага і рускага маўлення і нецярплівасць да неапраўданага зніжэння стылю.
У працэсе авалодання ведамі навучэнцы павінны азнаёміцца і засвоіць тэарэтычны матэрыял раздзела па зацверджанай праграме; паказаць веданне тэарэтычных палажэнняў на практыцы пры выкананні разнастайнага тыпу практыкаванняў.
Раздзел “Сінтаксічны склад афіцыйна-дзелавога стылю” складаецца з 18 гадзін: 4 тэарэтычныя і 14 практычных(гл. Табліцу). Пасля вывучэння раздзела праводзіцца абавязковая кантрольная работа, якая ўяўляе сабой комплексную праверачную работу па вывучаных тэмах.
Кожныя практычныя заняткі складаюцца з разнастайных заданняў. Навучэнцы пад кіраўніцтвам выкладчыка выконваюць практыкаванні ў вуснай або пісьмовай форме; прадугледжаны практыкаванні для самастойнага выканання, напісання кантрольных і самастойных прац, выкананне заданняў па варыянтах; хатнія і дадатковыя заданні. Таксама, у дапамогу выкладчыку і навучэнцам, пазначаюцца мэты пэўных практычных заняткаў, абсталяванне працоўнага месца, змест і віды работ, літаратура і кантрольныя пытанні. Асноўныя тэарэтычныя паняцці прыводзяцца пасля кожнай лекцыйнай і практычнай тэм.
Матэрыял для практыкаванняў складзены з тэкстаў дакументаў, перыядычнага друку, навуковых выданняў. Падабраны насычанымі граматычнымі формамі дыдактычны матэрыял будзе садзейнічаць паглыбленаму вывучэнню сінтаксісу, засваенню стылістычных асаблівасцей асноўных сінтаксічных канструкцый беларускай і рускай моў, сінтаксічных сінонімаў, павышэнню моўнай культуры навучэнцаў.
У сувязі з гэтым практычныя заняткі змяшчаюць заданні па вызначэнню сэнсу слоў і словазлучэнняў і мэтазгоднасці іх выкарыстання ў дадзеным тэксце, пры замене адных сінтаксічных канструкцый іншымі, па вызначэнню стылістычных адценняў разнастайных сінтаксічных катэгорый, па канструяванню словазлучэнняў, сказаў, звязаных тэкстаў пэўнага стылістычнага плану ў межах афіцыйна-дзелавога стылю.
ТАБЛІЦА
Раздзел “Сінтаксічны склад афіцыйна-дзелавога стылю”
№ |
Назвы тэм |
Колькасць гадзін |
старонка |
||
тэарэтычныя |
практычныя |
||||
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
|
1 |
Тэма 4.1 Агульная характарыстыка сінтаксічнага склада афіцыйна-дзелавога стылю. Агульная характарыстыка простых і складаных сказаў, розных сінтаксічных канструкцый, характэрных для тэкстаў дакументаў |
2 |
|
|
|
2 |
Кіраванне – пераважаючы від сувязі слоў у словазлучэннях дзелавога стылю |
|
2 |
|
|
3 |
Нанізванне аднолькавых склонаў як стылістычны недахоп |
|
2 |
|
|
4 |
Канструкцыі з аддзеяслоўнымі назоўнікамі. Рашчапленне выказніка |
|
2 |
|
|
5 |
Дапасаванне азначэнняў, прыдаткаў |
|
2 |
|
|
6 |
Тыповыя памылкі ў сказах з аднароднымі членамі |
|
2 |
|
|
7 |
Граматычная сувязь паміж дзейнікам і выказнікам |
|
2 |
|
|
8 |
Парадак слоў у дзелавым маўленні |
|
2 |
|
|
9 |
Тэма 4.2. Стылістыка складанага сказа. Агульная стылістычная характарыстыка складаных сказаў. Тыпы складаных сказаў, характэрныя для афіцыйна-дзелавога стылю. Пабудова сказаў. Стылістычныя памылкі пры ўжыванні складаных сказаў |
2 |
|
|
|
|
Усяго |
4 |
14 |
|
Тэма 4.1 Агульная характарыстыка сінтаксічнага склада АДС.