Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.pdf
Скачиваний:
96
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
3.09 Mб
Скачать

СКЛАНЕННЕ НАЗОЎНІКАЎ

ТЫПАЛОГІЯ СКЛАНЕННЯЎ НАЗОЎНІКАЎ

Змяненне назоўнікаў па ліках і склонах называецца скланеннем. Скланеннем называецца і клас слоў, аб’яднаны аднолькавым словазмяненнем. Пачатковая форма назоўніка – форма назоўнага склону адзіночнага ліку:

Аліна, ружа, Максім, возера, галлё, забіяка.

Убеларускай мове вылучаюць субстантыўнае, ад’ектыўнае, змешанае

інулявое скланенні назоўнікаў.

Да субстантыўнага адносяцца назоўнікі I, II, III тыпаў скланення (ве-

расень, загадка, шыр) і рознаскланяльныя назоўнікі (імя, бацька, туляга),

якія ва ўскосных склонах маюць канчаткі розных скланенняў.

I субстантыўнае скланенне прадстаўлена:

а) назоўнікамі мужчынскага роду з нулявым канчаткам у назоўным склоне адзіночнага ліку: край, універсітэт, брат, насып, шынель, Максім,

Антось, а таксама назоўнікамі тыпу Паўло, Дняпро і назоўнікамі з ацэнач-

нымі суфіксамі (вятрыска, галасішча, каняка);

б)назоўнікамініякагародузканчаткамі-о, , , (сяло,жыта,жыц-

цё, зелле); в) пяццю назоўнікамі на -мя (полымя, бярэмя, цемя, вымя, семя).

ДаназоўнікаўI субстантыўнагаскланенняадносяццаіназоўнікіагульнагародухвалько,гняўко,нямко,каліабазначаюцьасобмужчынскагаполу.

Да II субстантыўнага скланення адносяцца:

а) назоўнікі жаночага роду з канчаткам () у назоўным склоне адзі-

ночнага ліку (вярба, Тамара, зграя);

б)назоўнікіагульнагароду,каліабазначаюцьасобжаночагаполу(сведка Алеся, ціхоня Настасся, няўмека Маша);

в) назоўнікі мужчынскага роду з націскным канчаткам () (стар-

шынá, Крапівá, Кузьма́, Ілья́);

г)назоўнікіагульнагароду,якіяабазначаюцьасобмужчынскагаполу,з

націскным канчаткам () (сарвігалава́ўнук, размазня́паляўнічы).

ДаIII субстантыўнагаскланенняадносяццаназоўнікіжаночагароду з нулявым канчаткам у назоўным склоне адзіночнага ліку (мыш, свякроў,

нацыянальнасць, верф, флэш).

Рознаскланяльныя назоўнікі – назоўнікі, якія маюць склонавыя канчаткі розных скланенняў. Да іх адносяцца:

а) назоўнікі імя, племя, стрэмя;

б) назвы маладых істот (мышаня, кураня, дзіця);

56

в)назоўнікімужчынскагаіагульнагароду(каліабазначаюцьасобмуж- чынскагаполу)зненаціскнымканчаткам() (бáцька,дзя́дзька,праны́ра,

запявáла, со́ня);

г) назоўнік маці, калі пры скланенні мае ўстаўку -ер-.

Усувязізтымштоўсучаснайбеларускаймовеўмножнымлікуадбылася ўніфікацыяканчаткаўрозныхскланенняў,множналікавыяназоўнікітыпуцым-

балы,канікулы,шпалеры,Віскулі,Сілічызнаходзяццапа-засістэмайскланення.

Асаблівасцямі скланення вызначаюцца назоўнікі на -ын (-ін), -анін

(-янін) (селянін, армянін, гараджанін), назоўнікі вока, вуха, плячо, неба.

Да ад’ектыўнага тыпу скланення адносяцца назоўнікі, якія скла-

няюцца, як прыметнікі: паранены, прыёмная, абязбольваючае, Гартны, Кавалеўская, Каліноўскі.

Да змешанага тыпу скланення адносяцца агульныя назоўнікі тыпу

кабельтаў, мужчынскія прозвішчы на -аў (-еў), -оў (-ёў), -ын (-ін) (Паўлаў, Ціміразеў, Пятроў, Кавалёў, Куніцын, Яшкін) і жаночныя на -ав(а), -ев(а),

-ов(а), -ёв(а), -ын(а), -ін(а), якія пры змяненні маюць канчаткі назоўнікаў і прыметнікаў (Антонава, Тонева, Русакова, Петрусёва, Сініцына, Сёміна).

Да нулявога тыпу скланення адносяцца назоўнікі, якія маюць адну і тую ж форму ва ўсіх склонах: шымпанзэ, кашпо, Зайко, Баранавых, Гурыновіч (Алеся), Сарэнта, Кюры, Цангпо; назоўнікі агульнага роду хвалько,

гняўко, нямко, калі абазначаюць асоб жаночага полу.

Тапанімічныяназвыадносяццадарозныхтыпаўскланенняізмяняюцца, як назоўнікі з адпаведнай асновай.

Канчаткіназоўнікаўзалежацьадфанетычных,акцэнталагічных,семантычных,марфалагічныхпрымет:а)адхарактаруасновы(нацвёрдызычны

(краіна, горад); на зацвярдзелы (дождж, доктар); на г, к, х (страха, рака,

луг); на мяккі зычны і j (ёт) (надзея, галлё, поле)); б) націску (вадо́й, але

грушай; зямлёй, але пе́сняй); в) лексічнага значэння слова (ліст дуба, пар-

кет́з дубу); г) лексіка-граматычнага разраду назоўніка (агульны – уласны

(ваза з крышталю – гомельскага «Крышталя»); канкрэтны – абстрактны (камп’ютара аптымізму),канкрэтны–зборны(пялёсткірамонка многа рамонку), канкрэтны – рэчыўны (пірага – часнаку); адушаўлёны – неаду- шаўлёны(Н.скл.–ліст,брат,В.скл.–ліст,брата);асабовы–неасабовы (прыпрафесару–натрактары));д)тыпускланення(I,II,III субстантыўнае,

ад’ектыўнае і інш.).

Змяненне назоўнікаў I субстантыўнага скланення

Пры засваенні тыпалогіі скланення назоўнікаў гэтай групы цяжкасці выклікае ўтварэнне форм адушаўлёных і неадушаўлёных назоўнікаў мужчынскага роду ў родным склоне адзіночнага ліку, а таксама асабовых і неасабовых назоўнікаў у месным склоне адзіночнага ліку.

57

Адушаўлёныя назоўнікі мужчынскага роду маюць у родным склоне

канчатак (): суседа, тапельца, геолага, Кавалёнка, каня, Васіля. Неаду-

шаўлёныя назоўнікі могуць мець канчатак -а () або ().

Канчатак () маюць неадушаўлёныя назоўнікі, якія абазначаюць:

а)канкрэтныяпрадметы:гарбуза,торта,асушка,пад’езда,сертыфіката;

б) часткі цела, органы чалавека ці жывёлы: пальца, страўніка, хваста, рога (выключэнне: твару);

в) населеныя пункты, геаграфічныя і астранамічныя назвы: пасёлка,

Гомеля, Сатурна;

г) установы, прадпрыемствы, грамадскія арганізацыі, вайсковыя пад­ раздзяленні і інш.: інстытута, завода, ліцэя, саюза, палка;

д) аккрэсленыя прамежкі часу: тыдня, года, аўторка, лістапада (вы-

ключэнне: абеду, веку); е) адзінкі вымярэння: кіламетра, акра, шылінга, ампера і інш.;

ё) навуковыя тэрміны: тэрміна, гука, русізма, грэцызма, алгарытма, нейтрона;

ж)відыспорту,танцы,гульні:фрыстайла,кёрлінга,рок-н-рола,вальса, пасьянса.

Канчатак (-ю) маюць назоўнікі, якія абазначаюць:

а) абстрактныя паняцці, якасці, дзеянні, стан: этыкету, блакіту, гневу,

перапісу, разліку;

б) прасторавыя паняцці: усходу, краю, прастору (выключэнне: поўдня,

аазіса, гарызонта, асяродка);

в) грамадскія фармацыі, навуковыя тэорыі і плыні: капіталізму, дар-

вінізму, гуманізму, экзістэнцыялізму, пурызму; г) розныя захворванні: грыпу, апендыцыту, радыкуліту;

д) з’явы прыроды, стыхійныя бедствы: крыгаходу, марозу, сухавею,

урагану, пажару;

е)падзеіўкультурныміграмадскімжыцці:фэсту,фестывалю,параду,

мітынгу,турзлёту(выключэнне:семінара,канцэрта,аншлага,маналога);

ё)рэчывы,хімічныяэлементыізлучэнні,тканіны,лекі,некаторыястра-

вы:пяску,брому,паркалю,ампіцыліну,гуляшу,пудынгу(выключэнне:хлеба,

аўса,бітка,жаўтка,бялка(акрамязначэння‘складанаеарганічнаерэчываʼ), атама (часцінка хімічнага элемента));

ж)неакрэсленыяпрамежкічасу:адпачынку,перыяду,тэрміну,пачатку, інтэрвалу, ранку;

з) зборнасць: натоўпу, посуду, ажынніку, бэзу, саду, парку, тыражу, багажу.

Назоўнікі з прасторавым і зборным значэннем, якія могуць ужывацца з памяншальна-ласкальным суфіксам -ок (беражок, лужок, лясок, барок),

58

у родным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -а (беражка, лужка,

ляска, барка): Вёска збіралася каля таго лужка (Я. Брыль); На гародзе, сярод бацьвіння, – ён, ідучы з ляска, адразу запрыкмеціў яе ў той раненькі ранак (В. Быкаў).

Канчатак-амаюцьназоўнікістатак,табун,экіпаж:Ізгэтагажахлі- вагастаткаданосіўсяголаскараляСтаха(У.Караткевіч); Двацёмныя цені беглі ад табуна: пастухі(У. Караткевіч); Галоўную небяспеку для экіпажа і карабля ўяўлялі агромністыя астэроіды(С. Далідовіч).

Некаторыяназоўнікіўзалежнасціадтаго,якоезначэннеянынабываюць укантэксце,могуцьмецьканчаткі-а (-я)або-у(-ю):парастківяза–вырабы

звязу; сустрэць самабытнага талента – не стае таленту. Напрыклад,

мнагазначнае слова рамонак у родным склоне адзіночнага ліку можа мець канчатак -а, калі ўжываецца ў значэнні ‘кветка расліныʼ: Ён [Іван] ляжаў,

кусаючызубаміабскубануюсцяблінкурамонка(В. Быкаў),аможапісацца

зканчаткам , калі выкарыстоўваецца ў значэннях: 1) ‘высушаныя кветкі аднаго з відаў гэтай расліны, якія выкарыстоўваюцца як лячэбны сродакʼ:

Не было рамонку і ваўчкоў ні ў аптэках «Фармацыі», ні ў недзяржаўных («Звязда»); У ёй свяцілі копы сыраў яснай беллю, а навакол на ветры сохлі звязкі зелля: валошак, чабару, рамонку і шалфею – лячэбныя Вайш-

чанкіназімутрафеі(А. Міцкевіч);2)‘травяністаярасліна,сукупнасць гэтых раслінʼ: Падхапіўся з валуна, растаптаў жоўтыя галоўкі рамонку

(В. Гардзей).

Удавальным склоне назоўнікі мужчынскага роду маюць канчатак -у (-ю): народу, палацу, конюху, Мінску, ветаху, цесцю, каню.

Увінавальным склоне формы адушаўлёных назоўнікаў супадаюць з формамі роднага склону і маюць канчатак -а (-я): брата, Пятра, жаніха, зубра, лася, каня, а неадушаўлёных – з формамі назоўнага склону і маюць нулявы канчатак: склон, абзац, вецер, парог, кажух, гай, шынель, шаль,

Полацк, Лоеў.

НазоўнікіІскланенняўтворнымсклонепаднаціскаммаюцьканчатак

-ом (-ём):песняром, кажухом,пірагом,Бабром;шынялём,салаўём,каралём, Кавалём, Васілём, а не пад націскам – -ам (-ем): братам, перцам, хлебам, Паўлам, Дрыбінам; юбілеем, князем, ценем, Андрэем, Лепелем.

Умесным склоне канчаткі назоўнікаў мужчынскага роду залежаць ад характару асновы і асабовасці/неасабовасці. Асабовыя назоўнікі з цвёрдай асновайумеснымсклонемаюцьканчатак-е: (пры)сыне,браце,салдаце;зас-

новайназацвярдзелыіг,к,х – -у: (пры)доктару,байцу,Мележу,(пры)жаніху, ворагу, выкладчыку, а з асновай на мяккі – -ю: (пры) герою, Васілю, кавалю.

Умесным склоне адзіночнага ліку неасабовыя назоўнікі мужчынскага родузасновайнацвёрдызычнымаюцьканчатак-е: (у)сне,гневе,Слоніме,

59

з асновай на зацвярдзелы – канчатак : (на) канцы, Паміры, дажджы, з асновай на г, х – канчаткак , калі няма чаргавання [г], [х] з [з’], [с’] пры змяненні слова ((у) пірагу, моху, Гамбургу), і канчатак -е, калі назіраецца чаргаванне гэтых гукаў у аснове (на лузе, на беразе, на паверсе, на розе (жывёлы)).

Чаргавання не адбываецца:

●●ва ўласнабеларускіх назоўніках: (у, на, пры) вывіху, жаху, страху,

набегу, пралогу, спалоху, смеху і інш.; абуху, моху, пуху, казярогу, пірагу, граху, мурагу, рагу (вуліцы), мяху і інш.;

●●узапазычаныхназоўнікахзасновайнаг,х: (на, у)браўнінгу,бульдогу,

даху, ланцугу, пудынгу, цэху, эпілогу.

Неасабовыя назоўнікі, аснова якіх заканчваецца на заднеязычны к, у месным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -у: (на) жарабку, языку, прыбытку,анеасабовыянамяккізычны–канчатак-і: (у)Бягомлі,гаі,адчаі.

Канчаткі назоўнікаў мужчынскага роду I скланення ў месным склоне

Асабовыя/

 

Аснова на

 

 

 

 

 

неасабовыя

цвёрды

зацвярдзелы

г, к, х

мяккі

 

 

 

 

 

Асабовыя

 

 

 

 

 

 

(у, на, па, пры)

слесар-у,

арнітолаг-у,

княз-ю,

 

сын-е, брац-е,

урач-у,

спевак-у, ёг-у,

зяц-ю, іерэ-ю,

 

аграном-е,

краўц-у,

конюх-у, ры-

казначэ-ю,

 

дзедз-е,

дырэктар-у,

бак-у, Алег-у

Алес-ю

 

прадзедз-е,

Мележ-у

 

 

 

Вітаўц-е

 

 

 

 

 

 

 

 

Неасабовыя

;

 

 

 

 

 

 

дуб-е,

шалаш-ы,

стоз-е,

лас-і, акун-і,

 

планшэц-е, ус-

каледж-ы,

мох-у, дзік-у,

цен-і, кара-

 

ходз-е, бусл-е,

мундзір-ы,

кажус-е і

ва-і, Мотал-і

 

Барысав-е

палац-ы,

кажух-у,

 

 

(горад)

Нясвіж-ы

Санкт-Пецяр-

 

 

 

 

бург-у

 

 

 

 

 

 

Назоўнікі ніякага роду ў родным склоне маюць адпаведна асновам канчатак або : сяла, возера, Жодзіна, Езярышча, зелля, галля.

Узалежнасціадтыпуасновыназоўнікініякагародуўдавальнымсклоне

маюць канчатак або : сялу, возеру, Жодзіну, Езярышчу, зеллю, галлю.

Формы вінавальнага склону назоўнікаў ніякага роду супадаюць з фор-

мамі назоўнага склону: сяло, возера, зелле, галлё, Жодзіна, Езярышча.

60