Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ист.бел..doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
29.04.2019
Размер:
370.69 Кб
Скачать

40.Шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці. Стварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (бнр).

Спроба фарміравання беларускай дзяржаўнасці на нацыянальна-дэмакратычнай аснове. Абвяшчэнне БНР Атрыманыя ў Мінску звесткі аб распачатым германскімі войскамі наступленні выклікалі да жыцця беларускія арганізацыі. У той час, як Аблвыкамзах і іншыя бальшавіцкія ўстановы рыхтаваліся да эвакуацыі, 19 лютага 1918 г. на пасяджэнні ЦВБР была прынята рашэнне «прапанаваць Выканаўчаму камiтэту Рады I Усебеларускага з’езда выканаць волю з’езда i узяць уладу у свае рукi». 3 сакавіка 1918 г. у выніку падпiсання ленінскім урадам мiрнага дагавору з Германіяй 4/5 тэрыторыi Беларусi адыходзiла да акупантаў. Адрыў края ад Расii аб’ектыўна ставiў у парадак дня патрэбу ў афармленнi яго нацыянальна-тэрытарыяльнага статусу. У адпаведнасці з другой Устаўной граматай ад 9 сакавiка, Беларусь у межах рассялення беларускага народа абвяшчалася Народнай Рэспублікай. У тым жа дакуменце прадугледжвалiся прынцыпы ўтварэння i iснавання дэмакратычнай дзяржавы, якiя набывалi сiлу неадкладна, да склiкання Ўстаноўчага Сойму.  У сувязi з абвяшчэннем БНР адбылося ўдасканаленне назвы органа заканадаўчай улады: Выканком Савета стаў звацца Радай Усебеларускага з’езда, а з 18 сакавiка – Радай БНР (старшыня I. Серада).  Мiж тым ратыфiкацыя Брэсцкага міру савецкiм бокам 16 сакавiка, акрамя iншага, iстотна падарвала пераважаўшую ў асяроддзi Рады БНР iдэю федэрацыi з Расiяй. Вынiкам пасяджэння Рады 25 сакавiка стала прыняцце трэцяй Устаўной граматы, якая абвяшчала БНР «незалежнай i вольнай дзяржавай». Акрамя таго, у дакуменце вызначалася тэрыторыя рэспублiкi (Віленская, Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Мінская, Смаленская губ.) пацвярджалiся ранейшыя дэмакратычныя правы i вольнасцi, абвешчаныя ў папярэдняй грамаце, i выказвалася спадзяванне на дапамогу iншых народаў.  Чарговы этап развiцця БНР быў звязаны з Дадатковым дагаворам ад 27 жнiўня, заключаным памiж Германiяй i Расiяй, паводле якога першая за велiзарную кампенсацыю (толькі золата на суму 6 млрд марак) абавязалася вызваліць занятыя тэрыторыі. Гэты акт, акрамя iншага, значна пагаршаў перспектывы ўмацавання БНР, паколькi, Германiя брала на сябе абавязак «не падтрымлiваць утварэнне самастойных дзяржаўных арганiзмаў у гэтых абласцях». Такая пазiцыя акупантаў у беларускiм пытаннi узмацнiла антыгерманскiя настроi i стымулявала дзейнасць палiтычных колаў, з’арыентаваных на ўласныя сiлы. На iх аснове пачалося ўтварэнне блока беларускiх эсэраў i сацыялiстаў-федэралiстаў. 11 кастрычнiка Народны Сакратарыят быў перайменаваны ў Раду народных мiнiстраў (старшыня А. Луцкевiч). У гэты ж дзень Рада зацвердзiла Канстытуцыю БНР. У верасні-кастрычніку 1918 г. з пачаткам эвакуацыi германскiх войск з Беларусі кiраўнiкi БНР мусiлi актывiзаваць дыпламатычную дзейнасць. Перамовы беларускiх эмiсараў з савецкiм бокам аб магчымасцi захавання незалежнасцi рэспублiкi плёну не прынеслі. Разлiк на ўласныя сiлы быў невялiкiм, паколькi узброеных фармiраванняў, здольных абаранiць яе, створана не было. Штаб германскай 10-й армii перад сваiм ад’ездам з Мiнска адмовiўся перадаць уладныя паўнамоцтвы як Радзе БНР, так i прадстаўнiкам зноў створанага «Дэмакратычнага краявога цэнтру».  Рэвалюцыя ў Германii i скасаванне савецкiм урадам 13 лiстапада 1918 г. Брэсцкага мiру яшчэ больш ускладнiла становiшча БНР. Кiраўнiцтва ўрада на чале з А. Луцкевiчам чарговы раз здзейснiла спробу дамовiцца з ленiнскiм СНК адносна незалежнасцi сваёй рэспублiкi, але безвынiкова. Перад пагрозай заняцця Беларусi Чырвонай Армiяй у апублiкаваных чацвёртай (9 лiстапада) i пятай (3 снежня) Устаўных граматах Рада БНР заклiкала беларускi народ да стварэння ўласных Саветаў i абароны рэспублiкi. Але наступленне Чырвонай Армii было дастаткова iмклiвым, а само насельнiцтва даволi далёкiм ад палiтыкi, каб гэтыя заклiкi прынеслi плён. Да канца 1918 г. Савецкая ўлада на Беларусі (за выключэннем часткі Палесся) была адноўлена.  Такiм чынам, БНР варта разглядаць як няўдалую, але істотную спробу беларускага народа ўтварыць сваю дзяржаўнасць на аснове дэмакратычных і нацыянальных каштоўнасцей. Яна iснавала ва ўмовах германскай акупацыi, якая выключала магчымасць практычнага ажыццяўлення Ўстаўных грамат. Створаныя на месцах распарадчыя органы былі заняты ў асноўным гаспадарча-сацыяльнай сферай і знаходзіліся пад поўным кантролем акупантаў. Значна большых поспехаў дзеячам БНР удалося дасягнуць у галiне нацыянальнай асветы i культуры: тут працавалi беларускiя школы (ад 150 да 300), 5 гiмназiй, Свiслацкая семiнарыя, Мiнскi педагагiчны iнстытут, курсы беларусазнаўства, кансерваторыя, культурна-асветнiцкiя таварыствы, кнiжныя выдавецтвы, драматычныя i музычныя таварыствы i многае iншае.