Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ист.бел..doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
29.04.2019
Размер:
370.69 Кб
Скачать

48. Палітыка гітлераўскіх акупантаў на тэрыторыі Беларусі ў 1941-1944. Беларуская калабарацыя.

Фашысцкі акупацыйны рэжым на тэр Б. У гады ВАВ. Дзеянне бел нацыяналістаў і калабарацыяністаў. Тэрыторыя Беларусі, цалкам ці часткова, знаходзілася пад акупацыяй з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. Акупацыйны рэжым у Беларусі – гэта сістэма мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага грамадска-дзяржаўнага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, зняволенне і знішчэнне беларускага народа. У адпаведнасці з планам “Барбароса” акупанты знішчылі дзяржаўнасць беларускага народа і тэрытарыяльную цэласнасць рэспублікі. Фашысты зацвердзілі бела-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” – сімвалы эмігранцкага ўрада БНР, які супрацоўнічаў з немцамі. Пры стварэнні фашысцкай акупацыйнай адміністрацыі і паліцэйскіх фарміраванняў немцы выкарыстоўвалі беларускіх нацыяналістаў. Уся паўната ўлады належала фашысцкай ваеннай і цывільнай акупацыйнай адміністрацыі. Генеральны план “Ост” вызначаў праграму каланізацыі захопленых тэрыторый, германізацыі, высялення і знішчэння народаў Усходняй Еўропы. У межах рэспублікі было арганізавана шмат лагераў смерці, гета. Канцлагеры, турмы, гета дзейнічалі практычна ў кожным раёне Беларусі. Палітыка каланізацыі і генацыду ўключала і гвалтоўны вываз савецкіх людзей на катаржныя работы ў Германію. За гады акупацыі Беларусі ў Германію было вывезена амаль усе тэхнічнае абсталявання. На гэтых прадпрыемствах рабочыя працавалі ў прымусовым парадку, праз абавязковую рэгістрацыю на біржах працы. Працоўны дзень доўжыўся 10–12 гадзін.

49.Вялікая Айчынная вайна. Абарончыя баі на тэрыторыі бсср ў 1941, вызваленне Беларусі ў 1943-1944

Фашысцкая Германія, парушыўшы пакт абненападзенні, 22 чэрвеня 1941 г. вераломна ўварвалася ў межы СССР. На тэрыторыі Беларусі разгарнуліся абарончыя баі. У адпавед-насці з планам маланкавай вайны галоўны ўдар на маскоўскім напрамку наносіла група армій «Цэнтр». Яна мела на мэце знішчэнне ў прыгранічных баях войскаў Заходняй асобай вайсковай акругі.Ужо ў першыя гадзіны вайны разгарнуліся паветраныя баі ў небе Беларусі. Каля Радашковіч здзейснілі гераічны подзвіг камандзір эскадрыллі, капітан М. Гастэла і члены яго экіпажа. Са згоды экіпажа камандзір накіраваў палаючы са-малёт на трупу нямецкіх танкаў і аўтамашын. Пры абароне Гомеля здзейсніў свой першы паветраны таран лётчыкБ. Коў-зан — адзіны ў свеце лётчык, які зрабіў чатыры паветраныя тараны і застаўся жывы.У абароне Мінска прымала ўдзел 100-я стралковая дыві-зія пад камандаваннем генерал-маёра /. Русіянава, байцы якой упершыню ў гады вайны выкарысталі так званую шкля -ную артылерыю — бутэлькі з гаручай сумессю для барацьбы з танкамі.Надзвычай напружаны характар мелі баі ў раёне Магілё-ва. Абарона горада працягвалася 23 дні. У ліку адважных абаронцаў вызначыўся стралковы полк пад камандаваннем палкоўніка С. Куцепава. Толькі за адзін дзень баёў байцы Ку-цепава знішчылі 39 фашысцкіх танкаў.  14 ліпеня 1941 г. пад Оршай упершыню батарэя мінамё-таў пад камандаваннем капітана /. Флёрава выкарыстала рэактыўную артылерыю — «кацюшы».На акупіраванай тэрыторыі Беларусі нямецка-фашысц-кія захопнікі ўстанавілі акупацыйны рэжым. Быў уведзены «новы парадах», накіраваны на ліквідацыю савецкага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, прыгнечанне і знішчэнне людзей. Яго ідэйнай асновай стала чалавекане-навісніцкая «расавая тэорыя».Адносіны акупантаў да беларусаў былі вызначаны ў плане «Ост». Згодна з ім прадугледжвалася 75% рускіх, белару-саў, украінцаў фізічна знішчыць, а астатнія 25% ператварыць у рабоў. фашысты зрабілі палітыку ге-нацыду — знішчэнне груп насельніцтва па тых або іншых матывах: за прыналежнасць да камуністаў або яўрэяў, за любое непаслушэнства акупацыйным уладам.