Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ист.бел..doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
29.04.2019
Размер:
370.69 Кб
Скачать

56.Стварэнне сусветнай рб (1990-2005). Рэферэндумы . Шляхі інтэграцыі з іншымі краінамі (стварэнне снд, Беларуска- Расійскай дзяржавы)

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет ССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным сувернітэце Беларускай ССР. Яна абвясціла вяршэнства на тэрыторыі рэспублікі Канстытуцыі БССР і яе законаў. Гэтым самым быў пакладзены пачатак шляху Беларусі да дзяржаўнага суверынітэту. 25 жніўня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў закон “Аб наданні статуса канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб дзяржашным сувернітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі”, а таксама пастанову “Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасті Беларускай ССР”.  19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняш законы “Аб дзяржаўным сцягу РБ” і “Аб дзяржаўным гербе РБ”. Дзяржаўнымі сімваламі РБ сталі старажытны герб “Пагоня” і бела-чырвона-белы сцяг. 14 мая 1995 г. у выніку рэферэндуму гэтыя сімвалы былі заменены на новыя . 8 снежня 1991 г. кіраўнік Беларусі, Расіі і Украіны падпісалі ў Белавежскай пушчы пагаднанне аб спыненні існавання СССР і аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў 15 сакавіка 1994 г. была прынята новая Канстытуцы( да гэтага канстытуцыя прымалася 4 разы (1919, 1927, 1937, 1978) Беларусь з’яўляецца унітарнай, дэмакратычнай і сацыяльна-прававой дзяржавай, якая грунтуецца на прынцыпе падзелу ўлад: заканадаўчай, выканаўчай і судовай. 10 ліпеня 1994 г. першым Прэзідэнтам РБ быў абраны Лукашэнка

58. Дзяржаўная сімволіка рб. Кансцітццыя, герб, сцяг, гімн.

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных каляровых палос: верхняй – чырвонага колеру шырынёй у 2/3 і ніжняй – зялёнага колеру ў 1/3 шырыні сцяга. Каля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі, якое складае 1/9 даўжыні сцяга. Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой зялёны контур Рэспублікі Беларусь у залатых прамянях сонца над зямным шарам. Зверху контуру знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамляе вянок з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева –лёну. Каласы абвіты чырвона-зялёнай стужкай, на якой знізу зроблены надпіс золатам: "Рэспублiка Беларусь". У Беларусі ўстаноўлена дзяржаўнае свята – Дзень Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, якое адзначаецца штогод у 2-ю нядзелю мая. Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь Дзяржаўным гімнам Рэспублікі Беларусь з’яўляецца твор на музыку Нестара Сакалоўскага і словы Міхаіла Клімковіча і Уладзіміра Карызны.  Дзяржаўны гімн сучаснай Беларусі захаваў музычную аснову гімна Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Музыка Нестара Сакалоўскага карысталася папулярнасцю і павагай людзей розных пакаленняў, таму і пры стварэнні гімна незалежнай Беларусі было прынята рашэнне яе захаваць. Потым быў аб’яўлены конкурс на стварэнне тэксту гімна.  Словы Дзяржаўнага гімна адлюстроўваюць умовы развіцця Рэспублікі Беларусь як суверэннай, міралюбівай дзяржавы, падкрэсліваюць патрыятызм і працавітасць грамадзян, брацкія адносіны паміж прадстаўнікамі ўсіх нацыянальнасцей, якія пражываюць на тэрыторыі краіны.