Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ист.бел..doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
29.04.2019
Размер:
370.69 Кб
Скачать

54. Культура савецкай Беларусі ў перыяд 1945-1985г.

Важнай прадумовай развіцця культуры з’яўляецца неабходны адукацыйны ўзровень насельніцтва. У пасляваенны перыяд адбылося аднаўленне і далейшае развіццё сістэмы адукацыі У 70-я гады была ўведзена ўсеагульная сярэдняя адукацыя моладзі. Паспяхова развівалася вышэйшая адукацыя. У 1959 г. было створана Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР. За пасляваенныя гады колькасць сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў значна павялічылася. Высокімі тэмпамі развівалася сетка культурных устаноў – бібліятэк, клубаў, музеяў, тэатраў і кінатэатраў. Паспяхова развівалася навука. Цэнтрам навуковай працы ў рэспубліцы становіцца Акадэмія навук БССР. Быў створаны Інстытут фізікі і матэматыкі, у якім пачалі развівацца новыя навуковыя напрамкі. Арганізаваны ў 1957 г. Інстытут машыназнаўства і аўтаматызацыі перайменаваны пазней. Вучоныя ВНУ прымалі ўдзел у распрацоўцы актуальных тэарэтычных і прыкладных праблем. Беларускія вучоныя праводзілі таксама даследаванні ў галіне біялогіі, хіміі, генетыкі і інш. Дасягненні сусветнага ўзроўню навука Беларусі мае ў матэматыцы, оптыцы і спектраскапіі. § 3. Літаратура і мастацтва Духоўны стан грамадства ў значнай ступені знаходзіць адлюстраванне ў літаратуры. Прыкладна з 1953 г. у беларускай літаратуры, як і ва ўсесаюзнай, намеціліся новыя тэндэнцыі, звязаныя з актывізацыяй грамадскага жыцця. Вельмі плённымі для беларускай драматургіі былі канец 60-х – 70-я гады, калі быў створаны шэраг п’ес, якім было суджана стаць літаратурнай класікай. Велізарную ролю ў культурным жыцці рэспублікі іграў Вялікі тэатр оперы і балету. У музычнай культуры ў пасляваенныя гады інтэнсіўна развіваюцца жанры сімфоніі і інструментальнай музчыкі. Развівалася выяўленчае мастацтва. У першыя пасляваенныя гады мастакі знаходзіліся пад яркім уражаннем гераічных падзей Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху. У манументальным мастацтве важнейшай тэмай сталі бяспрыкладны гераізм і ўздым народнага духу ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Беларуская культура мінулых дзесяцігоддзяў духоўная, глыбокая і таму атрымала прызнанне за межамі рэспублікі.

55. Гаспадарчыя і палітычныя рэформы ссср (1984-1991) і ў Беларусі. Палітыка перабудовы.

Палітыка перабудовы ў СССР і яе вынікі. Абвяшчэнне сувірынітэта Беларусі. У сярэдзіне 80-х гадоў Савецкі Саюз апынуўся перад шэрагам праблем сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця. Аднак тагачасная нерэфарміраваная эканоміка СССР аказалася недастаткова ўспрымальнай да новых ідэй, дасягненняў навукі і тэхнікі. Перабудову прадугледжвалася праводзіць у рамках сацыялістычнага выбару, сацыялістычных ідэалаў і каштоўнасцей. Для таго каб людзі паверылі ў безальтэрнатыўнасць перабудовы, ініцыятары яе ўпотай ад народа разглядалі яе як шлях капіталістычнай рэстаўрацыі ў краіне. Працэс фарміравання палітычнай апазіцыі пачынаўся з амаль непрыкметнай для кіраўніцтва Беларусі з’явы – значнага павелічэння ліку аматарскіх нефармальных аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах. З другой паловы 1987 г. у дзейнасці клубаў і арганізацый усё больш і больш пачынаюць праяўляцца цэнтралізацыя і палітызацыя. У 1989 г. ствараецца штаб палітычнай апазіцыі – Беларускі народны фронт. Яго праграма, статут і іншыя дакументы мелі адкрыта антысавецкую і антыкамуністычную накіраванасць. Апазіцыя робіць спробу абвяржэння тагачаснай канцэпцыі гісторыі Беларусі. Шматлікія мітынгі і маніфестацыі пракаціліся па гарадах Беларусі вясной 1991 г. Інертнасць і абыякавасць, баязлівасць і здрадніцтва многіх кіраўнікоў Беларусі, мясцовых партыйных і дзяржаўных органаў, сілавых структур вялі да гібелі савецкай улады, да капіталістычнай рэстаўрацыі. Значная частка палітычна актыўнага насельніцтва падтрымала апазіцыю, другая частка раўнадушна заняла нейтральную пазіцыю. КПБ паступова адхілялася ад кіраўніцтва грамадствам. Набліжалася развязка. Яна наступіла ў жніўні 1991 г.