Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Конспект калинина 2.docx
Скачиваний:
20
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
123.84 Кб
Скачать

§ Метадалагічная аснова і метады навуковага пазнання права

  1. Метадалогія як навука;

  2. Агульнафіласоўскія метады;

  3. Агульнанавуковыя метады;

  4. Прыватныя метады;

  5. Метад сістэмнага аналізу.

Метадологія – навука аб спосабах, метадах і формах даследвання прадметаў. Кожны прадмет мае свае спецыфічныя метады, пры дапамозе якіх ён канкрэтна вывучаецца. Кожны метод мае ўласную сферу выкарыстання і вызначае вынік, які потым атрымаецца.

Існуе наступная сістэма метадаў:

  1. Светопоглядныя метады. Дазваляюць вызначаць светопогляд, які ляжыць у аснове пэўнай з’явы.

  2. Агульнафіласоўскія ( як від светапоглядных)

  3. Агульнанавуковыя

  4. Навуковыя (тычацца адной навукі)

  5. Прыватныя.

Сучасная метадалогія мае наступныя рысы:

  1. Гуманітарная накіраванасць. Усе метады накіраваны на вывучэнне чалавека;

  2. Плюралізм. Адсутнасць прызнання метадаў пазітыўнымі або негатыўнымі. Кожныя метады маюць уласныя сферы і межы выкарыстання, свае спосабы вывучэння рэчаіснасці і могуць адрознівацца большай ці меншай дасканаласцю;

  3. Цывілізацыйная накіраванасць. Вывучэнне дзяржавы і права, улічваючы іх цывілізацыйныя аспекты;

  4. Фенаменалагічная накіраванасць. Уключэнне суб’екта ў аб’ект даследвання;

  5. Метадалогія мае рысу навуковасці: маецца гіпотэза, пэўныя інструменты і вынікі, якія атрымліваюцца пры іх выкарыстанні;

  6. Светапогляднасць;

  7. Улік агульначалавечых каштоўнасцяў;

  8. Адноснасць у размежаванні метадаў;

  9. Выкарыстанне рацыянальных і пазарацыянальных метадаў пазнання.

Метады адрозніваюцца па сваёй накіраванасці, аб’ёму дасканалага матэрыялу, па глыбіні яго вывучэння. Вынікі даследвання могуць адрознівацца. Любая метадалогія выцякае з пэўных аксіом, якія ўспрымаюцца на веру ў якасці нейкіх ідэй.

Па сродках адлюстраванай аб’ектыўнай рэальнасці лічаць, што: 1) рэальнасць можа быть пазнана аб’ектыўна (існуе 1 рэальнасць), 2) суб’ектыўная рэальнасць, 3) мір немагчыма пазнаць (агнастыцызм).

Светапоглядны метад – гэта звычайна даменуючы светапогляд, які аксеаматычна замацоўвае веды пра чалавека, пра прыроду, грамадства і звычайна з’яўляецца дагматычна-рэлігійным або квазірэлігійным.

Да агульнафіласоўскіх метадаў звычайна адносяцца метады, праз якія фарміруецца філасоўскае ўяўленне рэчаіснасці. Сярод філасофскіх метадаў выдзяляюць ідэялізм і матэрыялізм, метафізіку (сувязь духоўнага і матэрыяльнага, спроба ахапіць усе існуючыя з’явы), і дыялектыку, распрацаваную Гегелям, які лічыў, што ўсе з’явы ўзаемадзейнічаюць адна з другой і рухаюцца па пэўных накірунках. Дыялектыка (прыватны выпадак метафізікі, якая вывучае з’явы ў іх узаемадзеянні і процівапастаўленні) мае 3 закона:

  1. Барацьба адзінства і супрацьлегласцяў

  2. Закон перахода колькасці ў якасць

  3. Закон адмаўлення адмаўлення

Ідэалізм – духоўная канцэпцыя, якая аддае перавагу духоўным пачаткам у свеце.

Матэрыялізм лічыць, што першапачаткова з’яўляецца матэрыял.

Падзел метадалогіі на матэрыялізм і ідэялізм – гэта ўнікальная з’ява ў заходня цывілізацыі, якая адбылася ў выніку Рэфармацыі. Кожны метад мае як матэрыяльныя, так і духоўныя пачаткі.

Супрацьпастаўленне матэрыялізма і ідэялізма – гэта з’ява еўрапейскай гісторыі XVI ст.

Метафізіка – гэта метад, які ўтрымлівае ўсе з’явы аб’ектыўнай рэчаіснасці комплексна і ў сувязі з пэўнымі духоўнымі прыярэтэтамі. Метафізіка заўсёды з’яўляецца рэлігійна або квазірэлігійна афарбаванай дактрынай.

Для Заходняй Еўропы была характэрна дамінаванне каталіцкай царквы, якая імкнулася да дамінавання ва ўсіх сферах.Раскол адзінага каталіцкага светапогляда адбываецца ў XVI ст., таму што каталіцызм выйшаў за межы сваёй кампетэнцыі. Каталіцкае паданне ў час Рэфармацыі перестае быць адзіным крытэрыем ісціны і ўзнікае навука, якая тлумачыць рэальнасць без тэалагічнай накіраванасці.

У XVI ст. вынаходзіцца навуковае ўяўленне света, здаецца, што ўсе сацыяльныя адносіны вызначаны адзінамі законамі прыроды.

Матэрыялізм узнікае ў XVI- XVII стст. праз пошук механічных дэтэрмінантаў сацыяльнага жыцця, але яго нездольнасць растлумачыць усе з’явы прыводзіць да ўзнікнення ў XVIII ст. ідэялізму.

Да агульнафіласфскіх таксама адносяцца:

  • Цывілізацыйны (цывілізацыя ўлічвае ўзровень развіцця грамадства, культуру, ландшафт)

  • Метады, якія характарэзуюць накірункі развіцця

  • Прагрэс ( развіццё і ўдасканаленне сацыяльных з’яў)

  • Рэгрэс

  • Цыклічнасць

Да агульнанавуковых адносцца метады, якія выкарыстоўваюцца ва ўсіх навуках:

  1. Аналіз і сінтэз (пераход ад менш канкрэтнага да больш канкрэтнага)

  2. Індукцыя і дэдукцыя

  3. Гістарычна-парўнальны (парўнанне рознасных з’яў, якія адносяцца да розных прававых сістэм або да розных узроўняў іх развіцця).

  4. Функцыянальны

  5. Лагічныя метады

Сярод агульнанавуковых метадаў выдзяляюцца фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывуччэння права.

Фармацыйны засноўваецца на ўяўленні сутнасці сацыяльна-эканамічных фармацый, якія выдзяляюцца на падставе дамінуючага эканамічнага спосаба вытворчасці.

Цывілізацыйны. У аснову кладуцца ўнікальныя якасці асобных цывілізацый.

Дзедукцыя – вывядзенне прыватных з агульных паняццяў.

Індукцыя – спосаб ад прыватнага да агульнага. Права вывучаецца праз норму і догму.

Догма – аналіз існуючага палажэння і існуючых правіл.

Норма – правіла, якое мае якасць нармальнасці

Да прыватнанавуковых адносяцца метады, якія выкарыстоўваюцца асобнымі навукамі: сацыялагічнымі, эксперыментальнымі, мадэляваннем.

Найбольш выкарыстоўваецца метад сістэмнага аналіза, які дазваляе ўяўляць рэчаіснасць як складаную сістэму функцый, элементаў і ўзаемадзеянняў.

Сістэма - гэта такая складаная сукупнасць элементаў, якая выконвае пэўную ролю і мае большую якасць, чым элементы паасобку. Сістэмы бываюць ірох відаў:

  1. Механічная

  2. Біялагічная

  3. Сацыяльная

Любая сістэма існуе на падставе аб’яднання функцый і элементаў праз нейкі сістэмаўтваральны фактар для дасягнення пэўнай мэты.

Механічная сістэма – сукупнасць элементаў, звязаная паміж сабой механічнымі, фізічнымі і іншымі натуральнымі з’явамі.

Біялагічная сістэма – гэта альбо жывы арганізм, альбо біягенацэноз. Біялагічныя сістэмы могуць быць у выглядзе біягеаграфічных сістэм.

Сацыяльная сістэма – складаная сістэма, у якой існуе чалавек.

Існуюць два падыходы пры сістэмаўтварэнні:

  1. Структурны

  2. Функцыянальны

Структурны падыход выдзяляе асобныя элементы ў сістэме, якія выконваюць розныя ролі ( функцыі).

Функцыянальны метад дазваляе выдзеляць функцыі, якія выконвае пэўная сістэма і элементы ў ёй. Кожны элемент выконвае пэўную функцыю, і кожная функцыя патрабуе пэўнага элемента. Паміж элементамі ўзнікаюць сувязі наступнага характару:

  1. Прамыя сувязі

  2. Адваротныя сувязі

  3. Субардынацыйныя (падпарадкаванне)

  4. Каардынацыйныя

  5. Ускосныя сувязі

У праве існуюць наступныя сістэмы:

  • Прававая сістэма

  • Нарматыўны масіў, які існуе ў формах заканадаўства

  • Сістэма праватворчых і правапрымяняльных органаў

  • Сістэма юрыдычнай адукацыі

Прававая сістэма – схематызаваны выраз усёй рэчаіснасці, якая ахопліваецца правам.