Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Конспект калинина 2.docx
Скачиваний:
20
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
123.84 Кб
Скачать

§ Асноўныя падыходы да вызначэння права

  1. Фактары, якія ўплываюць на вызначэнне права

  2. Асноўныя вызначэнні права і яго прыкметы

  3. Тэалагічны падыход

  4. Натуральна-прававы падыход

  5. Гістарычная школа права

  6. Пазітывізм

  7. Сацыялагічная школа права

  8. Псіхалагічная школа права

  9. Асаблівасці амерыканскага праваразумення

  10. Інтаграцыйная школа права

Тэрмін “права ” мае шмат вызначэнняў. На змест іх ўплываюць наступныя фактары – школа праваразумення даследчыка, палітычны і іншыя погляды даследчыка, тыя рэальныя і палітычныя і іншыя задачы, якія стаяць перад грамадствам, рэлігійныя, культурныя і іншыя фактары, узровень сацыяльнага развіцця і г. д.

Кожнае вызначэнне мае пэўныя акцэнты на якіх засноўваюцца і надаюць вялікую ўвагу. Пры чым усе праявы права звязаня паміж сабой і павінны знаходзіцца у балансе. Права заўседы звязана з прымусам дзяржаўнай і публічнай ўладай. Права выступае пэўным інструментам праз які ажыццяўляецца сацыяльнае рэгуляванне і пераадоленне найбольш значных сацыяльных канфліктаў. Зараз існуе тк званы потнекласічны падыход да праваразумення, які засноўваецца на плралізме метадалогіі. Выдзяляюць наступныя школы праваразумення. Філасофскі (натуральна-прававы).падыход, які акцэнтуе ўвагу на існаванні пэўных звышправавых каштоўнасцяў, якім павінна адпавядаць права. Любое вызначэнне можа быць катафатычным (пералічэнне істотных прыкмет), або анафатычным (па значэнні таго, чым не з’яўляецца прадмет). Гэта школа робіць акцэнт на змест пэўнай нормы, пры чым гэты змест вызначаецца неправавымі сістэмамі.

Пазітывістскі (нарматыўны) – права вызначаецца праз норму, якая мае рысы права. Толькі норма, прянятая дзяржавай, можа быць правам. Пазітывізм акцэнтуе ўвагу на належнай форме. Пазітывізм не улічвае азначэнній права ў межах іншых сацыяльных рэгулятараў. Недахопам пазітывізму з’яўляецца атаесамленне права і волі дзяржавы.

Сацыялагічны падыход, які атаесамляе права і адносіны, якія людзі лічаць агульнаабавязковымі. У выніку права атаесамляецца з правапарадкам, з тымі нормамі, якія насельніцтва лічыць правам (дуалізм нормы і яе выкарыстання). Сацыяльны падыход акцэнтуе ўвагу на эфектыўнасці прававога выкарыстання, на здольнасці нормы эфектыўна рэгуляваць грамадскія адносіны.

Інтэгратыўны падыход спрабуе інтэгрыраваць у межах пэўнага светапогляда станоўчыя праявы ўсіх падыходаў. З аднаго боку права прымаецца дзяржавай, але яно павінна адпавядаць каштоўнасцям і маральным ідэалам, быць гістарычна абгрунтаваным з другога боку.

Камунікатыўны – права разглядаецца як сродак камунікацыі паміж суб’ектамі ў пэўных сферах. Праз права вызначаюцца належныя і неналежныя суб’екты і формы камунікацыі. Права фармалізуе сацыяльныя адносіны, замацоўваючы пэўны статус сацыяльных роляў.

Фенаменалагічны – права разглядаецца, як пэўны складаны фенамен сацыяльнага жыцця. Права існуе ў суадносінах з іншымі сацыяльнымі фенаменамі.

Пры аналізе права трэба ўлічваць тры аспекты яго існавання:

1. Рэальная сітуацыя, якая патрабуе належнага прававога рэгулявання.

2. Тэорыя паходжання дзжяравы і права.

3. Тэорыя сутнасці права.

Кожнае вучэнне аб сутнасці права мае 2 кампаненты:

  1. Аагульнанавуковая аргументацыя, якая існуе ў пэўнай навуковай парадыгме, або ў межах агульнага кансэнсуса вучоных.

  2. Тыя прапановы, якія трэба рэалізаваць у сучаснасці.

Тэорыя паходжання дзяржавы і права фарміруе зыходнія палажэнні, дзякуючы якім, як уяўляецца, развіваюцца дзяржава і права. На права ўплываюць дасягненні іншых навук, якія вызначаюць змест права. Вучэнні аб сутнасці права маюць пэўную эвалюцыю і пэўныя заканамернасці. У аснове еўрапейскіх вучэнняў ляжыць хрысціянства, погляды Платона і Арыстоцеля, а таксама рымскае права. Да XVII ст. амаль што ўсе ўяўленні аб дзяржаве і праве мелі тэалагічны характар. Пасля Рэфармацыі каталіцкая тэалогія пазбаўляецца якасці агульнасці для ўсей Еўропы. Пачынае ўзнікаць матэрыялістычнае, або ідэалістычнае, уяўленне аб сутнасці права.

XVII - XVIII ст. характарэзуецца назапашваннем права і зменамі ў сферы прававога рэгулявання, што патрабуе вывучэнне права як рэальнасці.

У XIX ст. адбываецца дыфірэнцыяцыя вучэнняў аб праве з таго, чым права павінна быць, на то, чым права з’яўляецца.

XVII ст. – права падобна да дакладных навук, мае абсалютную сутнасць, якую трэба даследваць. Ажыццяўляецца пошук ідэальнага прававога кодэкса. Узнікненне так званай канцэпцыі механіцызма. У XVII ст. ажыццяўляецца крытычнае параўнанне недасканалай рэчаіснасці з ідэальным правам.

Прыкладна ў сярэдзіне XIX ст. змест права вызначаецца дасягеннямі ў псіхалогіі і біялогіі. Вучэнні К. Маркса мае асновай эканамічныя погляды А. Сміта і Д. Рікардо.

Вызначэнне права і яго прыкметы. Права – сацыяльны рэгулятар, які рэгламентуе найбольш значныя грамадскія адносіны і знешнія паводзіны індэвідаў праз прызму уяўленняў аб справядлівасці, які імкнецца забяспечыць сацыяльны прагрэс, фарміруецца і выконваецца праз дзяржаўны прымус.

Існуюць наступныя накірункі вызначэння права:

  1. Вызначэнне па зместу (права – пэўная сукупнасць нормаў)

  2. Па крыніцы (існуе 2 падыходы)

    1. Крыніца права – дзяржава

    2. Крыніца права – нейкі недзяржаўны фенамен (воля Бога, справядлівасць)

  3. Па спосабу выканання прававых норм

Права мае прыкметы:

  • Агульнаабавязковасць. Права распаўсюджваецца на ўсіх суб’ектаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі дзяржавы, або знаходзяцца з ёй у палітычнай сувязі.

  • Нарматыўнасць. Права існуе ў выглядзе нормы, абстрактнага правіла паводзінаў, якое распаўсюджваецца на неабмежаванае кола асоб, дзеяў.

  • Фармальнасць. Права існуе ў вызначаных формах, дзякуючыякім яно лічыцца агульнаабавязковым. Фармальнасць акцэнтуе ўвагу на знешніх прыкметах нормы. Права рэгламентуе фармальныя адносіны паміж фармальнымі сацыяльнымі статусамі, права фармалізуе рэальнасць.

  • Адлюстраванне дамінуючых сацыяльных каштоўнасцяў, якія фармалізуюцца пэўным спосабам і знаходзяцца ў іерархіі з іншымі.

Існуе канфлікт паміж каштоўнасцямі і паміж іх прававой праекцыяй. Права рэгулюе знешнія паводзіны чалавека ў пэўных сферах. Права не можа ўплываць на ўнутраныя матывы чалавечай дзейнасці, не можа рэгуляваць пэўныя правыя сферы.

Матывы паводзінаў у прававой сферы рэгулююцца іншымі сацыяльнымі рэгулятарамі.

Права мае прыкметы сістэмнасці. Нормы права канкрэтызуюцца і ўзаемна ўплываюць адна на адну. Права мае прымусовае выкананне праз апарат дзяржавы. Права ўзнікае і існуе пры дапамозе дзяржавы. Мэтай права з’яўляецца або сацыяльнае рэгуляванне, або пераадольванне канфліктаў і іх вырашэнне.

Тэалагічны падыход да сутнасці права. З’яўляецца адна з найбольш распаўсюджанных . Залежыць ад віду і тыпу канфесіі. Хрысціянства як рэлігія засноўваецца на Ветхазапаветнам іудаізме. Згодна Бібліі Бог як усеведаючы, усемагутны, усеблагі, усюды існуюць дух паступова стварае духоўны матэрыяльны свет і стварае чалавека, надзяляючы яго статусам вобраза і падабенсва Бога. Чалавек ліцыцца часовым кіраўніком матэрыяльнага света, які павінен выканаць боскія запаветы. Чалавек — двускладаная істота (Божы дух і цела.. Чалавек як вобраз і падабенства Богу абладае здольнасцю да творчасці і абсалютнай свабодай. Свабода чалавека – гэта метафізічная магчымасць быць або з Богам, або без яго. Бог дае людзям пазітітыўныя і негатыўныя запаведзі. Грэхападзенне як парушэння боскіх запавездей прыводзіць да з’яўлення зла ў свеце. Чалавечая прырода пашкоджвае і яе цігнуць да злых ўчынкаў. Ветхазапаветны іўдаізм разглядае адносіны Бога і чалавека як дагаварныя, дзе Бог абяцае людзям паслаць месію і выратавваць і’ ад граха., людзі абяцаюць выконваць запаветы Бога, іўдзейскія запаветы:

  • завет Адамам

  • з Ноем

  • з Аўраамам

  • з Маісеем

Бог абяцае заключыць з імі новы завет, выбраць сабе невялікую частку Ізраіля. Права і дзяржава ў раі не існуюць, бо яны не патрэбны. Узнікклі яны толькі ў сучасным свеце, каб перашкаджаць распаўсюджанню зла. Згодна Ветхаму завету Бог сам пачынае шукаць людей сабе народ, для якого ён з’яўляецца суверэнам, і які абавязуецца захоўваць боскія законы.

Ветхазапаветная абшчына , якая знаходзіцца пад прамым суверэнітэтам Бога дае магчымасць выйсці з-пад таталітарнай ўлады дзяржавы, бо атрымліваецца наяўнасць паралельнай сістэмы ўлады, якая правярае дзяржаўныя нормы на адпаведнасць. Боскі северэнітэт дазваляе выкарыстоўваць маральнасныя патрабаванні да дзяржаўнай палітыкі. На Сенаі Бог дае Маісею закон, па якім павінен жыць іўдзейскі народ. Гэты закон – даволі жорсткая ўмоўна-нарматыўная сістэма, якая рэгламентуе ўсе бакі жыцця як асобнага чалавека так і з абшчыны. Закон пранізвае ўсё жыццё рэлігіёзнымі патрабаваннямі. Асноўны закон хрысціянсвта – закон кахання. Закон мае прамыя прадпісанні і прамыя забароны, выхоўвае народ; утрымлівае пэўныя забароны і прадпісанні. Забараняе грэх словам і справай. Іўдзейская абшчына разглядаецца як адзіны арганізм, дзе ўсе адказваюць за грахі аднаго, а адін можа выратаваць сабе. Хрысціянства разглядае сабе як чарговы завет з Богам, які быў заключаны праз кроў Хрыста. Хрыстос – месія (сын Божы), які дае магчымасць выратавацца ад граха і мець вечнае жыццё. Хрысціянства не ўтварае ўласнай прававой тэорыі, але мае погляды на дзяржаву і права, надае ім маральнаснае вымярэнне. Хрысціянства накіроўваецца на змаганне з прычынамі граха, карае ужо за любы помысл. Хрысціянства заклікае да падпарадкаванне любой уладзе, якая лічыцца неабходнай сацыяльнай з’явай. Улада – боскі прынцып, накірованы на пакаранне злых і ўзнагароды добрых. Падпарадкаванне трэба не на страх, а на сумленні. Закон дадзены для класіфікацыі на правамернае і неправамернае. Хрысціянства лічыць права другаснай з’явай, неабходнай для кіраваннячалавечай грамадой, не можа забяспечыць дасягненні рэлігіозных мэтаў. Права накіравана на тое, каб з аднаго боку падтрымліваць належныя іерархічныя адносіны, з другога – належныя роўныя адносіны. Хрысціянства ўпершыню разглядае чалавека як асобу, раней разглядадася як персона. У хрысціянстве паміж Богам і чалавекам існуе дадатковы інстынкт, чалавек існуе адначасова ў межах рэлігіознай абшчыны (царквы) і тэрыторыі публічнай улады (дзяржава). Разгляд чалавек як вобраза і падабенсвта Бога, у далейшым прыводзіць да прававога абмежавання пэўных дхеянняў у адносінах да чалавека. Асноўначя праблема хрысціянсткай тэалогіі ўзнікае тады, калі хрысціянства прызнаецца дзяржаўнай рэлігіяй. Праваслаўная тэалогія прызнае права другасным, але неабходным сацыяльным сацыяльным элементам. Да права можна прад’явіць патрабаванне быць справядлівым, але гэта неабавязкова. Падпарадкавацца трэба акрамя выпадкаў заклікаў адтуплення ад Бога. У каталіцтве права разглядецца як неабходны элемент кіравання, які павінен быць справядлівым і адпавядаць нормам рэлігіі. Каталіцтва выражана ў Ф. Аквінскага. Хрысціянства ў адносінах да права выконвае ролю натуральнага права. Хрысціянства разглядае права, яго інстэтут на адпаведнасць сваім нормам.

Вызначаць тэалагічныя падыходы трэба з пункту гледжання пэўнай рэлігіі. У кожнай рэлігіі права з’яўляецца яе складанай часткай, права стымулюе дасягненне рэлігійных мэтаў.

Хрысціянства – адзіная рэлігія, якая не мае ўласнай прававой сістэмы і не можа яе мець. Хрысціянства падзяляе сферу бытнасці чалавекана сакральнае і свецкае, дзе чалавек існуе адначасова.

Чалавек павінен выконваць пэўныя абавязкі, каб сакральнае і савецкае знаходзілася ў аптымальным балансе (Богу – Богава, кесару – кесарава).

Усе светапогляды маюць характар татальнасці.

Гэта норма падзяляе сферу чалавечай бытнасці на тую, дзе вяршынства мае права, і на тую. Дзе права не можа мець вяршынсвта. Хрысціянства лічыць чалавека вобразам і падабенствам Бога, які павінен мець пэўныя абавязкі. Рэлігія арганічна аб’ядноўвае роўнасць і нероўнасць.

Права разглядаецца ў хрысціянстве як неабходная рэгулятыўная сістэма, якая павінна супрацьстаяць распаўсюджванню зла. Але права – гэта прадукт падкай чалавечай прыроды.

Чалавек як вобраз Бога – гэта наяўнасць абсалютнай свабоды.

Падабенства – гэта магчымасць творчасці.

Сапсаваная чалавечая прырода імкнецца да здзяйснення злых учынкаў, і права павінна з гэтым змагацца, але права можа наадварот стымуляваць парушэнне Божых запаведзяў.

У Ветхім запавеце выкарыстоўваецца тэрмін “закон” у сэнсе жорсткай монанарматыўнай сістэмы, якая дазваляе чалавеку выканаць боскія запаветы.

Ветхазапаветны закон – жорсткая сістэма, якая складаецца з жорсткіх прадпісанняў і абмежаванняў.

Закон карае чалавека за слова і за справу.

Закон мае пэўнае маральнае вымярэнне, якое потым будзе цалкам рэалізавана ў хрысціянстве.

Хрысціянства дае закону маральнае вымярэнне, карэктыруе адносіны паміж людзьмі, ставячы галоўным дасягненне вечнага збавення. Хрысціянства патрабуе выканання прававых нормаў не на страх, а на сумленне, таму што гэтыя нормы зыходзяць ад улады.

Права разглядаецца як інструмент, які паавінен супрацьстаяць граху. З пункту гледжання праваслаўя людзі павінны выконваць усе дзяржаўныя загады, акрамя тых, якія парушаюць запаведзі. Для іудаізма і іслама права – частка рэлігіі, якая адлюстроўвае рэлігійны змест і не можа быць зменена. Права – прадукт падшага чалавецтва. Яно можа выконваць 2 ролі:

  • Адпавядаць рэлігійным нормам, караючы за найбольш цяжкія праявы граху

  • Спрыяць граху

Тэалагічная тэорыя лічыць, што права павінна рэгуляваць адносіны паміж людзьмі зыходзячы з натуральных законаў.

Права павінна захоўваць пэўны баланс каштоўнасцяў і змагацца з праявамі зла.

Тэалагічная тэорыя сутнасці права можа разглядацца як форма канцэпцыі натуральнага права.

Натуральнае права. Натуральнае права – складаная канцэпцыя, якае мае шмат праяў і лічыць, што пазітыўнае права павінна адпавядаць нейкаму звышправавому фенамену. Гэта школа падзяляе права на натуральнае і пазітыўнае. Да натуральнага права адносяць “волю Бога”, справядлівасць, натуральныя законы, міжнароднае права, правы чалавека, розум.

Канцэпцыя натуральнага права ўзнікае падчас грамадскіх крызісаў, калі новыя грамадскія ідэалы ўступаюць у супярэчнасці з існуючай сістэмай норм. Натуральнае права – форма адзнакі дзеючага права. Натуральнае права бывае рэлігійнага і нерэлігійнага накірунка. Рэлігійны накірунак адрозніваецца канстантнасцю зместа. Нерэлігійны накірунак адрозніваецца адноснасцю зместу. Упершыню натуральная прававая канцэпцыя ўзнікае ў старажытнай Грэцыі ў праве Платона і Арыстоцеля.

Платон – існуе нейкае натуральнае права, нейкі натуральны закон.

Арыстоцель – параўноўвае права са справядлівасцю.

На падставе натуральнага права яксправядлівасці ўзнікае рымскае права.

У Візантыі натуральнае права набывае рысы хрысціянскага натуральнага права, бо ўсе прававыя нормы трансфармуюцца ці правяраюцца на адпаведнасць хрысціянскім канонам.

Рэнесанс натуральнага права як незалежнай ад рэлігіі канцэпцыі пачынаецца з Ф. Аквінскага.

З Візантыі пачынаецца сінтэз дактрын Арыстоцеля і Платона ў праваслаўнай канцэпцыі дзяржавы і права. Платон і Арыстоцель далі 2 дыаметральна розных варыянта, як трэба палепшыць права грамадства, каб зло не магло панаваць. Платон прапанаваў жорсткае падпарадкаванне дзяржаве і калектыву. Арыстоцель акцэнтуе ўвагу на захаванні справядлівасці і неабходнасці захавання прыватнай свабоды. Канцэпцыі Платона і Арыстоцеля павінны знаходзіцца ў пэўным балансе паміж сабой, прыватнае павінна ўзаемадзейнічаць з публічным.

Розніцца паміж стаўленнем да права выцякае з рознага разумення прырода граха. На Усходзе грэх – хвароба, якую трэба лічыць, на Захадзе – злачынства, якое трэба караць. На Усходзе чалавек сам змагаецца з грахом. Рэлігійныя мэты дазволена дасягаць праз прававыя меры. У Візантыі Платон і Арыстоцель былі ўключаны ў хрысціянскую дагматыку. У Заходняй Еўропе ўзнікла неабходнасць у рыцэпцыі дактрыны Арыстоцеля ў каталіцкае багаслоўе, што зрабіў Ф. Аквінскі.

Ён зводзіць умесце 2 класіфікацыі законаў:

  • Боскія і чалавечыя

  • Натуральныя і пазітыўныя

У выніку наступная іерархія права:

  • Боска-натуральная

  • Боска-пазітыўнае (свяшчэннае паданне, свяшчэннае пісанне, акты царкоўных сабораў, акты Папы Рымскага)

  • Чалавеча-натуральныя (тыя нормы, якія рэгламентуюць жыццё чалавека як сацыяльнай істоты)

  • Чалавеча-пазітыўны (тое, што выдае дзяржава. Ён можа быць справядлівым і несправядлівым)

З Ф. Аквінскага канцэпцыя натуральнага права ўваходзіць у палітыка-прававую навуку, супрацьпастаўляе рэальнае права дзяржавы і ідэалы сапраўднага права.

У гэты час натуральнае права адлюстоўваецца праз рымскае права.

З эпозхі Рэфармацыі – канфлікт паміж тэалагічнай канцэпцыяй і канцэпцыяй натуральнага права, якая набывае юольшую незалежнасць і аўтаномію. У XVII ст. натуральнае права атаесамляецца з натуральнымі законамі прыроды і прызнаецца механічная дэтэрмінаванасць усіх сацыяльных з’яў. Натуральнае права гэтага часу зводзіцца да пошука натуральнага сапраўднага кодэксу законаў, да натуральнай формы праўлення. У XVIII ст. натуральнае права атаесамляецца з розумам, які можа праз логіку знайсці натуральныя формы існавання дзяржавы і права. У гэты час натуральнае права з’яўляецца крытчным, рэвалюцыйным у адносіных да існуючых палітыка-прававых інтсэтутаў. На падставе дактрыны Руссо реалізавана французская буржуазная рэвалюцыя. Канцэпцыя Локка і Мантэск’е з’яўляецца абгрунтаваннем рэвалюцыі ў ЗША. Французская прасвета – крытыка рэчаіснасці з погляда схаластычнага розуму існуючай рэальнасці.

З XIX ст. канцэпцыя натуральнага права не здольная для пазітыўнага будавання дзяржавы і права страчвае сваю ўпылвовасць, бо падчас рэвалюцыі ўсе натуральныя правы былі замацаваны ў Канстытуцыі. Адраджэнне натуральнага права пачалося ў XIX ст. у межах крытыкі камунізма і нацызма. Рускі юрыст Наўгародскі ўводзіць канцэпцыю натуральнага права са змененым зместам, г.зн. натуральнае права – ідэал зменны, да якога павінна імкнуцца дзяржава. Наўгародцаў уводзіць тэрмін “права чалавека на шласную годнасць”. Права чалавека на ўласную годнасць – вектар развіцця грамадства.Паходжанне натурадьнага права мае кансерватыўны характар, замацоўваючы заходнія каштоўнасці, выражаныя ў канцэпцыі праў і свабод асобы.

Зараз натуральнае права атаесамляецца з міжнародным корпусам праў.

Гістарычная школа права.Гістарычная школа-вынік гістарычнага развіцця грамадства, яго духоўных і матэрыяльных бакоў. Яна рэакцыя на схаластычнасць старажытнага натуральнага права

Гістарычная школа засноўваецца на даследванні працэса развіцця рымскага права і на выкарыстанні гістарычных метадаў у даследванні права.

Права – фенамен, які адлюстроўвае народны дух, асобны для кожнага народа. Гэты народны дух павольна развіваецца і прымае найбольш здатныя для гэтага народа формы. Рэцэпцыя замежнага права немагчыма, бо гэта хвароба народнага духа. Асноўная крыніца права – гэта звычай. Носьбітамі народнага духа з’яўляецца сам народ, прафесіянальныя юрысты, дзяржава.Рымскае права і германскае права здолелі адлюстраваць развіццё міравога духа.

Гістарычная школа права выступае за нацыянальныя асаблівасці права і з’явілася пачаткам аналітычнай юрыспрудэнцыі і выступіла падставай для кадэфікацыі германскага права.

Відам з’яўляецца гісторыка-матэрыялістычная. Права з’яўляецца на пэўным гістарычным этапе і цесна звязана з дзяржавай.Права адпавядае пануючым эканамічным адносінам і з’яўляецца надстройкай над грамадствам.Права з’яўляецца інструментам замацавання існуючай сацыяльная сістэмы і замацоўвае размаркаванне грамадскага прадукта.

Да XIX ст. усе тэорыі паходжання права былі тэалагічнымі або метафізічнымі, бо адсутнічалі належныя доказы ўзнікнення права як сацыяльнага элемента.

Спачатку людзі жылі першабытным стадам.

Энгельс звязвае ўзнікненне дзяржавы і права са змяненнем спосабу вытворчасці.Узнікненне матыжнага земляробства прыводзіць да ўзнікнення матрыярхаты і родавай абшчыны, плужнае земляробства мяняе матрырхат на патрыярхат.

Родавая абшчына пачынае пераходзіць у суседску, потым у асобныя сем’і.адначасова ўзнікаюць рамёствы і абмен.Памеры развіцця сацыяльных адносінаў узнікае неабходнасць у публічнай уладдзе, якой прафесійна будуць займааца пэўныя людзі.Улада забяспечваецца за кошт прыбавачнага прадукту.

Наяўнасць прыбавачнага прадукту вядзе да ўзнікнення прыватнай уласнасці і канцэнтраванню прадукта ў руках багатых.Дзяржава і права-элементы прымусу,часцей за ўсё эканамічнага.

Гістарычная школа права прыййшла ў заняпад з прычыны немагчымасці растлумачыць актыўную дзяржаўную норматворчасць і рэцэпцыю замежнага права.

Гістарычная школа прыйшла ў заняпад, але яе палажэнні (права як гістарычны працэс, нацыянальныя і іншыя адметнасці права, аналітычная канструкцыя) выкарыстоўваліся іншымі канцэпцыямі.

Школа пазітыўнага права. Пазітывізм – школа праваразумення, якая атаесамляе права і закон, права і волю суверэн. Юрыдычны пазітывізм звязаны з філ. Паз., г. зн. Разглядае толькі тыя з’явы, якія рэальна існуюць (ажыццяўляе супрацьпастаўленне метафізікі і пазітывізма). Юрыдычны пазітывізм узнікае ў Англіі праз сінтэз канцэпцыі ўцілітарызма (карыснасці) (асновапакладнік – Іерэмія Бентам), лібералізма ( Мілль) – вучэнне аб свабодзе чалавека ад грамадства, метадамі гістарычнай школы.

Пазітывізм шукае крытэрый ўдасканалення і развіцця заканадаўства.

Кожная класічная канцэпцыя мае свае формы і межы ўплыву.

Пазітывізм дазваляе праводзіць кадэфікацыю, сістэматызацыю, класіфікацыю заканадаўства, распрацоўваць прававыя канструкцыі і формы, распрацоўваць метады пераадолення калізій і прабелаў.

Пазітывізм распрацоўвае метады тлумачэння гэтых норм.

Праяўленнем пазітывізма з’яўляецца чыстае вучэнне аб праве Кельзына (нарматывізм). Ён патрабуе “вычасціць” права ад неправавых фенаменаў (псіхалагічных, эканамічных, маральных, рэлігійных) і і зводзіць права да сітэмы норм, якія выконваюцца праз дзяржаўны прымус.

Права – правапарадак. Калі норма выконваецца насельніцтвам – гэта права.

Ён уяўляе права ў выглядзе лагічнай сістэмы норм, якія выцякаюць адна з адной.

Змест прававой сітэмы вызначаецца асноўнай нормай.

Асноўная норма – Канстэтуцыйныя палажэнні або іншы акт, які вызначае змест права.

Кельзын – пачынальнік Канстэтуцыйнага суда. У кельзына права і снуе як статычная і дынамічная сістэма.

Статычная сістэма – сукупнасць генетычна звязаных іерархічных нормаў.

Дынамічная сістэма – дзейнасць дзяржавы па своечасоваму прыняццю нормаў, іх выкананню і г.д.

Кельзын лічыць любую дзяржаву прававой, а дзяржавай лічыць любую ўладу, якая валодае сродкамі прымусу і можа навязаць свае нормы ў якасці прававых.

Харт дзяліў нормы на першасныя і другасныя і зводзіў права да правілаў.

Канцэпцыі пазітыўнага і натуральнага права два бакі адной з’явы. Яны цыклічна мяняюцца. Пазітывізм акцэнтуе ўвагу на знешнім выглядзе або фоме права, не звяртаючы ўвагу на змест. Натуральнае права кажа аб натуральным змесце права.

Сацыялагічная школа права. Сацыялагічная школа ўзнікае ў сярэдзіне XIX ст.як юрыспрудэнцыя інтарэсаў, а не як юрыспрудэнцыя норм. Пачынальнікам школы лічыцца Рудольф фон Іерынг, які стаў разглядаць права як вынік барацьбы людзей за свае інтарэсы

Сацыялагічны падыход засноўваецца на вывучэнні права ў соцыуме. Права, якое людзі ўспрымаюць у якасці права – гэта не сколькі нормы, столькі адносіны і правапарадак. Існуюць еўрапейскі і амерыканскі падыходы да гэтых накірункаў.

Амерыканскі: права ёсць дзейнасць суддзі, які ў кожным новым выпадку нанава фарміруе права.

Еўрапейскі падыход падзяляе права на юрыдчнае і на сацыяльнае.

Юрыдчнае права – сукупнасць норм, якія прыянтых дзяржавай.

Сацыяльнае права – складаная сукупнасць юрыдчных і іншых норм, якія выконваюцца у грамадстве ў якасці агульнаабавязковых. Сацыяльнае права больш шырокі фенамен, ён уключае маральныя, рэлігійныя і іншыя нормы. Сацыялагічная школа – гэта адзін з накірункаў пазітывізма.

Сацыялагічны падыход атаесамляе права з праваадносінамі і правапарадкам. Права ёсць прававыкарыстоўчая практыка. Відам сацыялагічнага падыхода з’яўляецца псіхалагічная канцэпцыя Петражыцкага.

Права як вынік асобых псіхічных працэсаў чалавека. Права – гэта істотная рыса чалавека. Петражыцкі выдзяляе два віда эмоцый:

  1. Маральныя эмоцыі. Чалавек лічыць сябе абавязаным, але ніхто іншы не можа прымусіць яго да гэтага абавязку.

  2. Прававыя эмоцыі – іншы суб’ект мае магчымасць патрабавання, і першы суб’ект павінен выканаць абавязак без улічэння пажаданняў.

Прававыя эмоцыі заўсёды шматбаковыя. Неабходнасць упарадкавання прававых эмоцый прыводзіць да стварэння суда, які павінен вырашаць канфлікты паміж людзьмі. Петражыцкі значна пашырае тэрмін “права” і прызнае правам любую норму, якую прызнаюць агульнаабавязковай. Петражыцкі фактычна атаесамляе права з правасвядомасцю. Асобня аспекты канцэпцыі Петражыцкага выкарыстоўваліся падчас усталявання савецкай улады ( рэвалюцыйнае правасумленне), а таксама выкарыстоўвалася ў канцэпцыі Віхевіарыума (права выводзіцца з паводзінаў людзей).

Адроджаная школа натуральнага права. У канцы XIX ст. як рэакцыя на крайнія праявы пазітывізма адраджаецца натуральнае права. Яно пазбаўляецца такіх рысаў як схаластычнасць і нязменнасць. Адроджанае натуральнае права звязвае права з каштоўнасйямі і звычайна – з рэлігійнымі. Натуральнае права ў гэтай канцэпцыі з’яўляецца ідэалам, да якога павінна імкнуцца дзяржава і права. Пры гэтым змест дзяржавы і права змяняецца з цыгам гістарычнага часу. Наўгародцаў упершыню ўводзіць тэрмін “права на дастойнае жыццё”. Адроджанае натуральнае права актывізуецца пасля другой сусветнай вайны. Вынікам з’яўляецца Дэкларацыя праў чалавека ААН. Канцэпцыя другой паловы XX ст. мае наступныя рысы:

  • Кансерватызм у адносінах да заходніх каштоўнасцяў і крытыцызм да іншых каштоўнасцяў.

  • Адсутнасць адзінай канцэпцыі і плюралізм у метадалогіі.

  • Імкненне да пашырэння праў чалавека і асобы

Існуюць наступныя накірункі ў адроджаным натуральным праве:

  • Неатамізм

  • Каталіцкай царквы

  • Неапратэстантызм

  • Неагегельянства

  • Фенаменалогія

  • Экзестэнцыяналізм

Праваразуменне ў ЗША. У Злучаных Штатах адсутнічае адзіна прызнаны падыход да права. Існуюць натуральна-прававы, сацыялагічны, пазітуўны і іншы падыходы. Але найбольш распаўсюджаны сацыялагічны падыход, які разгядае права як вынік судовых рашэнняў або як інструмент па ўплыву на сацыяльную рэчаіснасць.

У ЗША найбольш распаўсюджаныя:

  • Прававы рэалізм. Права ёсць сукупнасць рашэнняў суддзі па пошуку права ў кожным канкрэтным выпадку.

  • Прававы інструменталізм. Права разглядаецца як сродак уплыва на сацыяльную рэальнасць.

  • Крытычныя прававыя даследванні. Спроба дэканструіраваць “міфалагічныя” падставы права, высвятліць яго сапраўдную антыгуманную сутнасць).

Інтагратыўная канцэпцыя. Вэшэй названыя канцэпцыі не з’яўляюцца дасканалымі, бо маюць пэўныя межы свайго выкарыстання. Абсалютызацыя гэтых канцэпцый перашкаджае ўлічванню шматбаковасці права як сацыяльнага фенамена.

Інтагратыўная школа спрабуе зрабіць сінтэз з розных праяў права. Права адначасова існуе як каштоўнасць і як норма, зафіксаваная дзяржавай (пазітыўны падыход), як сацыяльныя адносіны; як гістарычны працэс адлюстравання каштоўнасцей і рэгулявання сацыяльных канфліктаў; як псіхічнае перажыванне і г.д.

Права заўсёды – баланс паміж прававым ідэялам, яго нарматыўным выразам, якія трансфармаваны ў гістарычнай перспектыве і пэўных маральных умовах.