Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Конспект калинина 2.docx
Скачиваний:
20
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
123.84 Кб
Скачать

§ Права ў сістэме сацыяльнага рэгулявання

  1. Паняцце сацыяльнага рэгулявання

  2. Права як сацыяльная норма

  3. Права і мараль

  4. Права і рэлігія

  5. Права і хрысціянства

  6. Права і іншыя сацыяльныя нормы

Усе адносіны паміж суб’ектамі павінны падлягаць сацыяльная рэгуляцыі (пазітыўны аспект) і сацыяльнаму кантролю. Любое рэгуляванне накіравана на дасягненне пэўнай мэты, на фарміраванне належнага (нармальнага) маштаба паміж суб’ектамі, на фарміраванне ўзаемных праў і абавязкаў.

Сацыяльнае рэгуляванне нарміруе пэўыя сацыяльныя чаканні і фарміруе адпаведныя ім сацыяльныя ролі. Любое сацыяльнае рэгуляванне асноўваецца на ўяўленні аб норме.

Норма – пэўнае правіла паводзінаў, якое павінна быць найбольш аптымальным для пэўнай сітуацыі. Антыпод нормы – парушэнне. Нормы падраздзяляюцца на сацыяльныя і тэхнічныя.

Якасць нармальнасці залежыць ад тыпу нормы.

Тэхнічныя нормы рэгулююць адносіны з тэхнічнымі працэсамі, якія засноўваюцца на фізічных, хімічных і іншых законах.

Сацыяльныя нормы рэгулююць адносіны паміж людзьмі.

Кожная норма імкнецца быць абсалютнай

Тэхнічныя нормы заўсёды абсалютныя, бо яны рэгламентуюць бяспеку жыцця чалавека.

Сацыяльныя нормы імкнуцца да абсалютнасці, якая выцякае са светапогляду, але змест сацыяльных нормаў можа змяняцца пад уплывам эканомікі, гісторыі і г.д.

Сацыяльныя рэгулятары падзяляюць на нарматыўныя і ненарматыўныя.

Нарматыўныя ўтрымліваюць норму як абстрактны эталон паводзінаў для пэўных сацыяльных роляў.

Любая норма – эталон, з якім параўноўваюцца пэўныя адносіны пэўных суб’етаў.

Ненарматыўныя рэгулятары – рэгулятары адносінаў індэвідаў паміж сабой у пэўнай сітуацыі на падставе нарматыўных рэгулятараў.

Сацыяльныя рэгулятары імкнуцца да несупярэчнасці, але ў межах пэўнай сістэмы светапогляда. Кожны сацыяльны рэгулятар у гэтых межах выконвае ўласную ролю, працыруючы на пэўную сферу каштоўнасці такога светапогляду.

Выдзяляюць наступныя віды сацыяльных рэгулятараў:

  1. Права

  2. Мараль

  3. Рэлігія

  4. Маральнасць

  5. Звычаі і традыцыі

  6. Карпаратыўныя (нормы сацыяльных груп, утым ліку сям’і)

  7. Культура

Супярэчнасць паміж сацыяльнымі рэгулятарамі адлюстроўвае розныя спосабы замацавання каштоўнасці.

Паміж сацыяльнымі рэгулятарамі існуюць пэўныя правілы вылучэння прярэтэташ.

Усе сацыяльныя рэгулятары засноўваюцца на ўяўленнях аб справядлівасці.

Права рэгулюе адносіны паміж фармальнымі статусамі суб’ектаў.

Мараль рэгулюе адносіны паміж асобамі.

Учынкі ў прававой сферы звычайна здзяйсняюцца на падставе пазаправавых рэгулятараў. Антаганістычнае супярэчанне ўзнікае тады, калі сацыяльныя рэгулятары адносяцца да розных светапоглядаў.

Плюралізм паміж сацыяльнымі рэгулятарамі і каштоўнасцямі магчымы толькі ў межах нейкага агульнага светапогляда, або немагчымы.

Талерантнасці паміж нормамі розных светапоглядаў быць не можа.

С ветапогляды падзяляюцца на

аскетычныя гедынестычныя

Аскетычныя – гэта мэта чалавека ў дасягненні звышнатуральнай мэты.

Гедынестычная цывілізацыя акцэнтуе ўвагу на максімальнае задавальненне інтарэсаў чалавека.

Сацыяльныя рэгулятары пранізваюць усе сацыяльныя адносіны і па-рознаму ўплываюць на знешнія паводзіны індэвідаў.

Мараль і рэлігія ўплываюць на ўнутраную сферу чалавека, якая потым прыводзіць да праваых учынкаў.

Права павінна ўзаемадзейнічаць з іншымі сацыяльнымі рэгулятарамі, але мець пэўную масу свайго ўплыва.

Права рэгулюе толькі знешнія паводзіны індэвіда ў найбольш значных грамадскіх адносінах пры дапамозе публічнага прымусу.

Іншыя сацыяльныя рэгулятары рэгулююць асабістыя адносіны.

Любы сацыяльны рэгулятар накіраваны на сацыяльнае дзеянне індэвіда і ажыццяўляе яго нарміраванне, а таксама нарміраванне яго элементаў.

Права і мараль.Права і мараль зараз прызнаюцца асноўнымі сацыяльнымі рэгулятарамі, якія ўздзейнічаюць на сацыяльныя адносіны. Права рэгулюе адносіны паміж фармальнымі суб’ектамі і іх статусамі. Мараль рэгулюе асабістыя адносіны паміж пэўнымі асобамі. Мараль заўсды выступае ў 2 формах:

  1. Азначальная катэгорыя

  2. Непасрэдны сацыяльны рэгулятар

Кожны сацыяльны рэгулятар выконвае наступныя функцыі:

  1. Функцыя сацыяльнага рэгулявання

  2. Ахоўваючая функцыя

  3. Камунікатыўная функцыя

  4. Інфарматыўная функцыя

  5. Каштоўнасная функцыя (сацыяльныя рэгулятары тычацца пэўных каштоўнасцей і ўстанаўліваюць пэўную іерархію паміж імі)

  6. Азначальная (азначае адносіны нейкаму эталону)

Сучасная мараль разглядаецца праз прызму гуманізму і чалавекацэнтрычнасці.

Мараль залежыць ад шматлікіх фактараў:

  • Гістарычныя і іншыя ўмовы

  • Наяўнасць светапоглядаў, якія выдзяляюць чалавека з прыроды і робяць яго вышэйшай істотай на зямлі

Мараль – гэта рэгулятар, які павінен адпавядаць дабрачыннасці.

Мараль і права ўтварыліся пры дэфірэнцацыі монанорм першабытнага грамадства.

Монанорма – гэта правілы паводзінаў прымітыўнага грамадства, якія накіраваны на забеспячэнне яго рацыянальнай жыццядзейнасці.

Прымітыўнае грамадства – любая группа людзей, пастаўленая ў цяжкія абставіны, калі маецца пагроза жыццю.

Мараль пачынае выцякаць з тэалагічных рэлігій, якія патрабуюць ад чалавека пэўных учынкаў, каб дасягнуць вечнага збавення.

Права пачынае выдзяляцца з монанорм для інструментальнага рашэння праблемы: эквівалентнасці за роўныя ўчынкі.

Першасная эквівалентная справа дазваляе пераадолець кроўную помсту, абмежаваўшы яе эквівалентам, а потым пэўнай кампенсацыяй.

Праз Таліон змяншаецца магчымасць маральнага (асабістага) уплыву на вырашэнне спрэчак.

Права рэгулюе толькі пэўныя адносіны ў знешніх сферах.

Мараль рэгулюе амаль усе адносіны. Адносіны ў сферы права адначасова рэгулююцца іншымі рэгулятарамі.

Мараль у адрозненні ад права не з’яўляецца адзінай. Існуе індывідуальная, групавая, сацыяльная, рэлігійная, нацыянальная мараль.

Мараль і права ўзаемна ўплываюць адзін на другога. З аднаго боку права фармалізуе пэўныя маральныя каштоўнасці ў выглядзе фармальных норм.

Права можа пакідаць за маралью і іншымі сацыяльнымі рэгулятарамі пэўную сферу. Дзе тыя рэгулятары будуць дзейнічаць прыярытэтна.

Права выконвае кампенсанторную і субсідыарную функцыі ў дачыненні да маралі.

У некаторых выпадках права карае за парушэнне маральных нормаў. Права і мараль выкарыстоўваюць наступныя катэгорыі (справядлівае, належнае, існае). Справядлівасць у маралі звычайна адзначальная і асабістая, у праве – пэўная і фармальная.

Мараль уплывае на ўнутраныя матывы знешніх паводзінаў чалавека. Мараль выступае алной з крыніц выканання права. Злоўжыванне правам (шыкана) нясе юрыдычную адказнасць.

Права і рэлігія. Рэлігія і права – гэта 2 істотна розныя сацыяльныя рэгулятары, якія маюць розную прыроду і рознае паходжанне.

Рэлігія – гэта сістэма норм, якія рэгулююць адносіны паміж звышнатуральным і чалавекам па пытаннях дасягнення вечнага жыцця.

Суадносіны рэлігіі і права залежаць ад тыпа і віда рэлігіі. Кожная рэлігія з’яўляецца ўнікальнай з’явай. Мае свае дагматычныя адметнасці і складаецца з:

  • Светапогляда (стварэнне света, месца чалавека ў ім)

  • Светаадчування

  • Адпаведных паводзінаў

Рэлігія мае наступныя кампаненты:

  1. Дагматыка (або тэалогія)

  2. Культавы (або абрадавы) кампанент

  3. Сацыяльна-рэгулятыўны кампанент

Сучаснае права зыходзіць ад дзяржавы і рэгулюе адносіны паміж асобамі як суб’ектамі права.

Рэлігія распаўсюджваецца на людзей, якія адносяцца да пэўнай канфесіі, тычыцца выключна вернікаў.

Права накіравана на знешнія паводзіны індэвідаў. Рэлігія ўплывае на знешнія паводзіны праз унутраныя матывы.

Рэлігія патрабуе ад права вызначэння пэўных межаў свайго існавання.

Любая рэлігія лічыць сябе ісцінай.

Права вызначае рамкі, у якіх можа і павінна існаваць рэлігія.

Дзяржава бярэ на сябе задачу забеспячэння мірнага існавання рэлігійных канфесій, падтрымання пэўнага баланса паміж імі.

Закон ставіцца роўна да ўсіх людзей, не ўлічваючы іх адносіны да рэлігіі.

Роўнасць рэлігіі перад законам не азначае роўнасці рэлігіі перад гісторыяй пэўнай дзяржавы, што дазваляе дзяржаве рабіць пэўныя прыярэтэты і абмежаванні.

Кожная рэлігія даволі гібка рэагуе на грамадскія выклікі і можа трансфарміраваць слабыя сацыяльныя нормы ў свае стэрэатыпы паводзінаў.

Кожная рэлігія стварае сваю монанарматыўную прававую сістэму, дзе змест права вызначаеца дагматыкай рэлігіі. Існуе іудзейскае, мусульманскае, індускае права.

Права і хрысціянства. Хрысціянства – адзіная рэлігія, якая не стварае сваёй уласнай прававой сістэмы. Хрысціянства – рэлігія, якая засноўваецца на гістарычным факце смерці і васкрэсенні Хрыста як месіі, якога прадказалі іудзейскія прарокі.

Хрысціянства пераносіць акцэнты з сацыяльнай актыўнасці чалавека на актыўнасць па дасягненні вечнага збавення.

Хрысціянства – гэта рэлігія, якая вызначыла развіццё еўрапейскай цывілізацыі і права.

Хрысціянства мае наступныя крыніцы:

  1. Свяшчэннае пісанне

2. Свяшчэннае паданне (традыцыя, тое, як вераць усе, усюды і заўсёды). Хрыстос вучыў, што чалавек праз веру і кроў можа дасягнуць вечнага жыцця.

  1. Акты сабораў

  2. Вучэнні айцоў царквы

Свяшчэннае паданне з’яўляецца крытэрыем тлумачэння пісання. Па адносінах да падання падзяляюцца хрысціянскія канфесіі.

Хрысціянства існуе ў форме царквы.

Царква – пэўная рэлігійная карпарацыя, якая аб’ядноўвае вернікаў.

Царква – гэта Богам усталяваны інтсэтут, у якім вернікі праз дзеянні святоа духа атрымліваюць вечнае збавенне. Царква мае містычны і зямны кампаненты.

Хрысціянства – адзіная рэлігія. Якая падзяляе сакральную і свецкую сферы жыцця чалавека (Богу – Богава, кесару – кесараву). Мэтай чалавека з’яўляецца вечнае збавенне, пры гэтым кожны чалавек з’яўляецца роўным перад Богам. Кожнаму чалавеку даюцца свае таленты, якія ён павінен адпрацаваць. Чалавек у хрысціянстве разглядаецца як вобраз і падабенсва Бога, але па прычыне грэхападзення прырода чалавека пашкодзілася (першародны грэх). Чалавек пачынае імкнуцца да злога. Хрысціянства спрабуе вылячыць чалавека ад граха. Хрысціянства не можа стварыць уласнай прававой сістэмы, але яно можа праз маральнасць спрыяць яе развіццю. Хрысціянства спрабуе зрабіць карэктнымі адносіны паміж усімі сферамі сацыяльнага жыцця. Хрысціянства стварае фенамен кананічнага права.

Кананічнае права – комплекс норм, якія ствараюцца для рэгулявання адносін у хрысціянскай абшчыне.

Канічнае права рэгулюе наступнае:

  1. Структура і царкоўная іерархія

  2. Правы і абавязкі святарства і царкоўных служыцеляў

  3. Працэдуры хрышчэння

  4. Адносіны паміж бацькамі і дзецьмі

  5. Царкоўнае кіраванне

  6. Царкоўны суд

Кананічнае права прызнаецца дзяржавай за самастойны суверэнны рэгулятар. Дзяржава праз права прадстаўляе царкве пэўную аўтаномію, а кананічнае права не ўмешваецца ў права дзяржавы.

У хрысціянстве кожны чалавек прызнаецца хворым на грэх, што спрыяе здзяйсненню грэшных учынкаў.

Права па сваёй прыродзе накіравана на супрацьдзеянне найбольш яскравым пряўленням граха (забойства, злачынствы супраць уласнасці і г.д). Права не можа ўмяшацца ў пэўныя рэлігійныя адносіны.

Кожны сацыяльны рэгулятар мае ўласны змест і ўласныя формы.

Змест – гэта пэўныя правілы паводзінаў.

Форма – знешнія прыкметы, якія надаюць праву від агульнай абавязковасці.

Права мае як уласны змест, так і той, які вызначаецца іншымі сацыяльнымі рэгулятарамі (прэкцыя іншых каштоўнасцей на прававую сферу).

Кожны сацыяльны рэгулятар мае свю іерархію каштоўнасцей.

Права не можа забараніць чалавеку верыць, але яно вызначае пэўныя межы рэалізацыі гэтай рэлігійнай свабоды.

Хрысціянства закліае вернікаў свядома выконваць дзяржаўныя абавязкі. У выпадках, калі ўлада заклікае да амаральных учынкаў вернік павінен выкарыстоўваць рэлігійныя нормы і заклікаецца да пакутніцтва.

Права не павінна дазваляць або спрыяць тым паводзінам. Якія з’яўляюцца грахоўнымі. Права кваліфікуе з’явы як правамерныя або неправамерныя, рэлігія як грахоўныя і неграхоўныя.

Хрысціянства разглядае адносіны чалавека і Бога ў сямейных тэрмінах.

У іншых выпадках права разглядаецца як найбольш нізкі ўзровень маральнасці.