Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Конспект калинина 2.docx
Скачиваний:
20
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
123.84 Кб
Скачать

§ Паходжанне права. Агульная характарыстыка

  1. Сувязь тэорыі паходжання права з тэорыямі сутнасці права

  2. Асноўныя тэорыі паходжання права

  3. Антрапалагічныя пачаткі ў праве

  4. Паходжанне права як гістарычны працэс

Працэс паходжання права мае 2 праявы:

  • Тэарэтычная канцэпцыя, якая апісвае працэс паходжання, істотныя фактары, якія ўплываюць на яго, прычыны і ўмовы яго ўзнікнення

  • Гістарычны працэс узнікнення права як сацыяльнага рэгулятара

Працэс асэнсавання ўзнікнення права праходзіць 2 этапы:

  1. Метафізічны. Узнікненне права звязваецца з бяздоказнай ідэалістычнай канцэпцыйя.

  2. Выкарыстанне навуковых даследванняў у вывучэнні паходжання права

Кожная ТПП цесна звязана з тэорыяй сутнасці права і х тэорыяй паходжання і сутнасці дзяржавы.

Тэорыі паходжання права фактычна адпавядаюць метадалогіі даследвання сутнасці права.

Тэорыя паходжання права залежыць ад светапогляда, ад праблем, якія найбольш актуальныя ў грамадстве ў данны момант, ад культурных і іншых адметнасцяў гэтага грамадства, ад палітычных сімпатый аўтара і г.д.

Кожная тэорыя сутнасці права звычайна адпавядае канцэпцыі паходжання права.

Права, як і дзяржава, узнікае на працягу доўгага часу, але аднойчы ўзнікнуўшы яно ўжо больш не знікае. Права знікае шляхам фармалізацыі пэўных нормаў, дыфірэнцыяцыі сацыяльных нормаў на права, мараль, рэлігію шляхам замацавання сацыяльных статусаў.

Існуюць наступныя канцэпцыі паходжання права:

  • Тэалагічная

  • Дагаванрная (натуральна-прававая)

  • Класавая

  • Гістарычная (пачатак класавай)

  • Гвалту

  • Спартыўная

У ТПП бывае складана выдзеліць тое, што адносіцца выключна да дзяржавы, або выключна да права.

Усе гэтыя тэорыі цесна звязаны з актуалнымі праблемамі дзяржавы і права, якім трэба даць тэарэтычнае абгрунтаванне.

Кожная тэорыя сутнасці накіравана на вырашэнне існуючых на гэты час палітыка-прававых праблем, яна грунтуецца на гістарычных заканамернасцях развіцця дзяржавы і права.

Тэалагічная тэорыя паходжання права Узнікае як вынік Боскага умяшальніцтва. Цесна залежыць ад віда рэлігіі і пэўнай канфесіі. У старажытным Ізраілю лічылася, штоправа мае боскае паходжанне. Бог дае людзям законы і ўступае з людзьмі ў дамову (запавет), што людзі будуць выконваць запаведзі, а Бог забяспечыць за гэта дабрабыт людзей. Закон даецца, каб адрозніць грэх і накіраваць людзей на адпаведныя паводзіны. Іудзейскі закон – жорсткая монанарматыўная сістэма, прычым парушэнне адной запаведзі ёсць парушэнне ўсяго закона. Закон – жорсткія забароны і прадпісанне, за парушэнне аднаго могуць быць пакараны ўсе. Права ў іедаізме з’яўляецца нязменным і павінна ў далейшым развівацца шляхам тлумачэння. У хрысціанстве права разглядаецца як прадукт сучаснага чалавецтва, так і Бога, які ўзнікае на пэўным гістарычнчм этапе і павінен не даць распаўсюджвацца злу. Але права – прадукт грэшнага чалавецтва. Права разглядаецца як пэўны мінімум маральнасці і дабра. Хрысціянства ўплывае на права ўскосна. Галоўнае не тое права, якое існуе, а атрыманне чалавекам вечнага збавення. У ісламе права мае боскае паходжанне і даецца ў выглядзе прароцтва Мухамеду. Далейшае развіццё права вядзецца фармальна-лагічным вывядзеннем номаў з агульных прынцыпаў.Права цесна звязана з рэлігіяй і Боскім законам. Закон можа быць пісаным і непісаным. Непісаны закон- сумленне.

Дагаварная канцэпцыя. Найбольш распаўсюджаная ў XVI ст.(Локк, Гоббс, Спіноза, Гроцый, Мантэскье, Русо). Канцэпцыя з’яўляецца антыгістарычнай і метафізічнай. Лічыцца, што людзі першапачаткова жывуць у нейкім натуральным стане, маючы пэўны аб’ём праў і абавязкаў. Але дязкуючы рэальнай нероўнасці пачынаюць узнікаць сацыяльныя праблемы. Людзі, каб вырашыць праблемы, перадаюць частку праў дзяржаве і замацоўваюць нероўнасць, ствараючы права. Першыя ўспаміны аб дагаварным паходжанні права з’яўляюцца ў першай кнізе царстваў у главе VIII. Цесна звязана з канцэпцыяй натуральнага права.Складаецца з элементаў:

-уяўленне аб дадзяржаўным (даправавым) становішчы грамадства, дзе людзі мелі ўсе правы

-фармальная роўнасць людзей не азначае фактычнай няроўнасці, якая прыводзіць да сацыяльных супярэчнасцяў, узнікнення прыватнай уласнаці і сацыяльных канфліктаў

-для вырашэння гэтых канфліктаў людзі ствараюць дзяржаву, якой перадаюць пэўны комплекс праў і абавязкаў, атрымліваюць правасуддзе і грамадскія правы.

Дадзяржаўнае становішча рознымі аўтарамі характаразуецца па-рознаму: залаты век ці вайна ўсіх супраць ўсіх.

Рэвалюцыі новага часу адбываюцца по формуле звяржэння таго правіцеля, які не адпавядае або парушае грамадскі кантракт.

Канцэпцыя ўзнікае падчас крызісу феадальнага ладу і спробы буржуазіі паўплываць на феадальныя ўлады. На прыканцы XVIII ст. канцэпцыя мае больш атэястычныя і матэрыялістычныя рысы.

Сучасная канцэпцыя сацыяльнага кантракту разглядае апошні ў якасці ўмоўнай дапушчальнасці, дзякуючы якой мы павінны праз выбары дэлігаваць сваю ўладу пэўным органам.

Канцэпцыя гвалту. Права ўзнікае ў выніку войн і заваявання качэўнікамі земляробчых народаў. Праз права дасягаецца мэта кіравання заваяванымі землямі.

Класавая канцэпцыя. Права ўзнікае ў перыяд распаду родаплемяннога ладу і ўзнікнення рабаўладальніцтва. Права цесна звязана з дзяржавай. Права замацоўвае класавую няроўнасць і абараняе інтарэсы пануючага класа. Пасля ўзнікнення буржуазіі і пралетарыята права падчас сацыялістычнай рэвалюцыі з’яўляецца сродкам дыктатуры пралетарыята і пасля дасягнення камунізма права знікае.

Гістарычная канцэпцыя. Гістарычная школа-вынік гістарычнага развіцця грамадства, яго духоўных і матэрыяльных бакоў.

Відам з’яўляецца гісторыка-матэрыялістычная. Права з’яўляецца на пэўным гістарычным этапе і цесна звязана з дзяржавай. Права адпавядае пануючым эканамічным адносінам і з’яўляецца надстройкай над грамадствам. Права з’яўляецца інструментам замацавання існуючай сацыяльная сістэмы і замацоўвае размаркаванне грамадскага прадукта.

Да XIX ст. усе тэорыі паходжання права былі тэалагічнымі або метафізічнымі, бо адсутнічалі належныя доказы ўзнікнення права як сацыяльнага элемента.

Спачатку людзі жылі першабытным стадам.

Энгельс звязвае ўзнікненне дзяржавы і права са змяненнем спосабу вытворчасці.Узнікненне матыжнага земляробства прыводзіць да ўзнікнення матрыярхаты і родавай абшчыны, плужнае земляробства мяняе матрырхат на патрыярхат.

Родавая абшчына пачынае пераходзіць у суседску, потым у асобныя сем’і.адначасова ўзнікаюць рамёствы і абмен.Памеры развіцця сацыяльных адносінаў узнікае неабходнасць у публічнай уладдзе, якой прафесійна будуць займааца пэўныя людзі.Улада забяспечваецца за кошт прыбавачнага прадукту.

Наяўнасць прыбавачнага прадукту вядзе да ўзнікнення прыватнай уласнасці і канцэнтраванню прадукта ў руках багатых.Дзяржава і права-элементы прымусу,часцей за ўсё эканамічнага.

-псіхалагічная

-арганічная

Права развіваецца арганічна.

-праз загад улады

Асноўныя тэорыі паходжання права. Напаходжанне права ўплываюць як аб’ектыўныя, так і суб’ектыўныя фактары. Аб’етыўныя фактары – гэта пэўны ўзровень развіцця грамадства, культурныя перадумовы, светапоглядныя перадумовы, геаграфічныя фактары. Суб’ектыўныя фактары – гэта асабістыя якасці пэўных людзей і г.д. Права часткова выцякае з чалавечай прыроды, якая патрабуе належнага агульнаабавязковага рэгулявання.

Антрапалогія – навука, якая вывучае прававыя пачаткі ў чалавеке, яго сацыяльныя ролі, правы і абавязкі. Антрапалагія права вывучае прававое ў нормах першабытнага грамадства. Такія нормы прынята называць монанормамі. Яны не дыфірынцыіруюцца на мараль, права і рэлігію; адсутнічае падзел на праввы і абавязкі. Нормы павінны рацыянальна забяспечыць выжыванне грамадства. Нормы жорстка рэгламентуюць функцыі грамадства.

Антрапалагічныя пачаткі ў праве. Антрапалогія права - навука,якая вывучае прававое ў чалавечай прыродзе.Лічыцца,што права выцякае з прыроды чалавека, яго стаўлення да сябе і да іншых.

Можа вывучаць як прымітыўныя плямёны, так і пэўныя сацыяльныя групы, іх стаўленне да права і гэтак далей.

З чалавечай прыроды выцякае:

- чалавек - грамадская істота, стасункі паміж імі патрабуюць належнага сацыяльнага рэгулявання

- сацыяльнае рэгуляванне патрабуе пэўнага падзелу сацыяльных функцый і ўзнікнення ўлады

-узнікненне адказнасці і пэўных нормаў, якія рэгламентуюць сацыяльныя адносіны

-неабходнасць існавання інструментаў разгляду канфліктаў

-выкананне рашэнняў суддзі

-працэдура замяшчэння пэўных сацыяльных роляў

Права ўзнікае з табу, якое жорстка забараняе або прадпісвае пэўныя сацыяльныя паводзіны.

Паходжанне права як гістарычны працэс. Узнікненне права – складаны працэс, на які ўплывае шмат фактараў. У паходжанні выдзяляюць 2 этапа:

  1. Фарміраванне агульнасацыяльнага права

  2. Юрыцызацыя сацыяльнага права

Праблема тычацца таго, якія базавыя рысы мае права. Права – істотная характарыстыка любога грамадства, але на кожным этапе яго развіцця права мае сваю спецыфічную ролю. Сутнасць права – фармальная рэгламентацыя адносінаў паміж сацыяльнымі статусамі. Сацыяльнае права утвярдзілася шляхам дыферэнцыяцыі монанормаў, іх больш складанай структурызацыі. Рэальны змест монанорм пачынае канкрэтазывацца ў нормах меншага ўзроўня. Сацыяльнае права існуе ў выглядзе звычаяў і трыдыцый. Узнікненне дзяржавы надае праву новы штуршок у развіцці. Дзяржава утвараецца праз фарміраванне публічнай улады, аддзеленай ад грамадства і прызначанай выконваць агульнасацыяльныя задачы. Пачынаецца юрыдызацыя права. Першапачаткова дзяржава дадаткова замацоўвае агульнадзяржаўныя правілы. Яна рэгулюе памеры пакарання і забяспечвае выкананне норм. Дзяржава манапалізуе праватворчую функцыю.

Генэзіс права. Генэзіс права вывучаецца многімі навукамі і грунтуецца на этнаграфічным матэрыяле.Генэзіс права ідзе па наступных этапах:

- узнікненне першаснага сацыяльнага рэгулявання, якое грунтуецца на табу, пэўных рэлігійна-міфалагічных нормах, правілах рацыянальнага забеспячэння жыццядзейнасці

- дыферэнцыяцыя монанормаў, выдзяленне тых, якія рэгламентуюць культ, асабістыя алносіны, адносіны паміж сацыяльнымі ролямі

- замацаванне нормаў, якія рэгламентуюць адносіны паміж сацыяльнымі ролямі шляхам публічнай улады і ўзнікнення юрыдычнага права.Права пачынае пераадольваць асабістыя прыянасці, стаўленне людзей да сябе.Права выступае за эквівалентныя адносіны і за фармальную роўнасць суб’екта.Першае права-“закон таліона”, які замяняе крыўду і кроўную помсту эквівалентным уздаяннем.Далейшае развіцце права ідзе праз паступовае набліжэнне права да маралі або праз юрыдычныя канструкцыі.Першапапчатковы прэцэдэнты і звычаі, якія замацоўваюцца грамадска-публічнай уладай, потым дзяржаўнай уладай.

- прыняцце права ад імя дзяржавы

Права разглядаецца праз увядзення новых норм, якія здзелаюць яго больш залежным ад суб’ектыўных фактараў.

Змест нормаў прымітыўнага грамадства залежаў ад рэлігіі. Два шляха ўзнікнення права:

  • Усходні. Права цесна звязана з нормамі рэлігіі; змест не можа быць зменены, толькі праз тлумачэнне. На Усходзе права развіваецца ў большасці прафесійнымі богасловамі. Асноўная крыніца-дактрына, якая дазваляе рэгламентаваць грамадскія адносіны з пазіцыі рэлігіі.

  • Заходні. Права – самастойная рэгулятыўная сістэма з рэлятыйным зместам. Сутнасцю права з’яўляецца справядлівасць., якая пастаянна вынаходзіцца ў пэўным грамадстве. Права ўзнікае шляхам фарміравання пэўных норм, якія рэгламентавалі адносіны паміж людзьмі.

Усходні тып – гэта паходжанне права “зверху”. Заходні тып - права ўзнікае “знізу”, як спроба найбольш справядліва рэгламентаваць прыватныя адносіны паміж суб’ектамі. Сінтэз тыпаў ажыццяўлены ў кодыфікацыі Юстыніана. Заходні тып акцэнтуе ўвагу на форме і працэдуры, усходні- на змесце і каштоўнасцях.