- •§ Паняцце і прадмет агульнай тэорыі права
- •§ Метадалагічная аснова і метады навуковага пазнання права
- •§ Права ў сістэме сацыяльнага рэгулявання
- •§ Сутнасць права
- •§ Асноўныя падыходы да вызначэння права
- •§ Паходжанне права. Агульная характарыстыка
- •§ Тыпалогія права. Фармацыйны і цывілізацыйны падіходы
- •§ Нормы права
- •§ Прававыя адносіны
- •§ Сістэма права
- •§ Асоба і права
§ Прававыя адносіны
Паняцце і структура праваадносінаў
Суб’екты прававых адносінаў
Аб’екты і змест прававых адносінаў
Юрыдычны факт
Праваадносіны – дынамічны бок права, бо ў іх межах зацікаўленя суб’екты рэалізуюць свае правы і абавязкі. Прававыя адносіны з’яўляюцца працэсам, які цянецца ў часе і рэалізуецца ў пэўны тэрмін і мае пэўную мэту. Праваадносіны могуць разглядацца або як грамадскія адносіны, якія ўрэгуляваны самой прыродай, оба як фактычныя адносіны ў прававой сферы, якія маюць прававыя выніккі. У гэтым сэнсе антыподам праваадносінаў з’яўляецца правапарушэнне. Праваадносіны – гэта пэўная юрыдычная мадэль, згодна якой дзяржава рэкамендуе суб’ектам набываць правы і абавязкі.
Прававыя адносіны маюць фактычны і юрыдычны склад.
Юрыдычны склад – гэта пералік юрыдычных прыкмет належных суб’ектаў, аб’ектаў і зместа.
Фактычны склад – пэўныя суб’екты, аб’екты і змест.
Праваадносіны – юрыдычная канструкцыя, праз якую права ўспрымае сацыяльную рэчаіснасць і кваліфікуе гэтыя адносіны. Прававыя адносіны ўзнікаюць, змяняюцца і спыняюцца на падставе пэўных з’яў аб’ектыўнай рэальнасці (юрыдычныя факты).
Праваадносіны можна падзяліць на прававыя становішчы і прававыя ўзаемадзеянні.
Юрыдычнае становішча вызначае далейшы прававы статус суб’екта, яго правы і абавязкі. Вынікам узаемадзеянняў з’яўляюцца становішчы. Прававыя ўзаемадзеянні маюць пэўныя суб’ектыўныя абмежаванні. Прававыя становішчы супрацьпастаўляюць чалавека астатняму свету і вызначаюць адносіны, у якія ён можа ці не можа ўступіць.
Праваадносіны як юрыдычная канструкцыя маюць структуру:
Суб’екты. Гэта тыя асобы, якім закон дазваляе і якія маюць магчымасць уступіць у прававыя адносіны.
Аб’екты. З’явы матэрыяльнага і ідэальнага паходжання, адносна якіх людзі ўступаюць у праваадносіны.
Змест. Тыя правы і абавязкі, якія ўзнікаюць паміж суб’ектамі падчас рэалізацыі прававых адносін.
Юрыдычны факт. Юрыдычны факт – гэта з’явы аб’ектыўнай рэальнасці, з якімі закон звязвае наступленне, змяненне або скасаванне праваадносінаў.
Выдзеляюць дзеі, падзеі, тэрміны.
Тэрмін – пэўны час, у якім існуюць праваадносіны. Скасаванне гэтага часу можа або скасаваць праваадносіны, або ўзнавіць іх.
Дзеі – валевыя імкненні чалавека, накіраваныя на пэўны прававы вынік. Бываюць правамерныя і неправамерныя.
Падзея – з’ява аб’ектыўнай рэальнасці, якая не залежыць ад волі бакоў, якія ўзаемадзейнічаюць у праваадносінах (вайна, смерць)
Сукупнасць юрыдычных фактаў завуць юрыдычным складам.
Для кваліфікавання праваадносінаў выкарыстоўваюцца пэўныя сродкі юрыдычнай тэхнікі, якія рацыянальна апісваюць аб’ектыўную рэальнасць.
Юрыдычная канструкцыя
Тэрміны
Юрыдычная фікцыя – дапушчэнне пэўных з’яў, якія маюць юрыдычнае значэнне, але не існуюць у рэчаіснасці.
Прэзумпцыі – сцвярджэнне аб пэўным факце, якое можа быць аправергнута ў судовым працэсе.
§ Сістэма права
Сістэмнасць у праве і яе праявы
Структура прававой сістэмы
Сістэма права РБ
Сістэмнасць у праве і яе праявы. Права – складаны сістэмны фенамен, які ахоплівае розныя сацыяльныя з’явы, якія рэгламентуюць агульнаабавязковае фармальнае рэгуляванне. Пад правам разумеюць шэраг розных прыродных фенаменаў, у тым ліку якія мяжуюць з іншымі сацыяльнымі элементамі.
Усе прававыя элементы знаходзяцца паміж сабой у пэйнай сувязі, якая мае наступныя рысы:
Субардынацыйныя і каардынацыйныя ўзаемасувязі
Іх адносная самастойнасць
Узаемны ўплыў і сувязь розных элементаў
Прававая рэчаіснасць ахопліваецца тэрмінам “прававая сітэма” і ўключае ў сябе наступныя кампаненты:
Нарматыўны. Сукупнасць нарматыўных прадпісанняў, выражаных у розных формах і існуе ў выглядзе сістэмы заканадаўства і сістэмы права;
Праватворчыя органы (якія ствараюць права);
Праваадносіны і прававыкарыстаўчая практыка;
Сістэма судовых і прававыкарыстаўчых органаў;
Правасвядомасць (адлюстраванне права ў свядомасцўі насельніцтва);
Прававая культура – пэўны стэрыатып прававых паводзінаў у сферы права;
Прынцыпы права і прававая дактрына (базавыя ўмовы прававога існавання соцыума);
Прававая адукацыя і прававое выхаванне.
Прававая сістэма мае 2 выяўленні:
Структурнае (элементнае). Гэта значыць, што вызначаюцца пэўныя элементы, якія ахоплваюць пэўныя сацыяльныя фенамены.
Функцыянальны – высвятленне функцый, якія выконвае прав. сістэма.
Паміж сістэмамі ўзнікаюць рознога роду сувязі і ўзаемадзеянні. Сувязі маюць дваісты характар. Кожны элемент можа прадстаўляць пэўную сістэму. Найбольш распаўсюджанымі сістэмамі ў праве з’яўляюцца:
Прававая сістэма – схематычнае ўяўленне ўсіх фенаменаў у прававой сферы
Сістэма права
Сістэма заканадаўства
Сістэма праватворчых, правапрымяняльных органаў
Сістэма прававой прасветы
Сновай любой прававой сістэмы з’яўляецца нарматыўны масіў – сукупнасць норм, якія замацоўваюць агульнаабавязковыя правілы паводзінаў.
Структура прававой сістэмы. Прававая сістэма – найбольш агульная сістэма ў праве, якая абагульняе ўсе прававыя фенамены пэўнай дзяржавы.
Складаецца з наступных элементаў:
Нарматыўны масіў, які існуе ў формах сістэмы права і сістэмы заканадаўства
Сістэма праватворчасці
Праваадносіны
Існуючыя правапрымяняльныя органы і судовыя органы
Прававая прасвета і прававая навука. Прававая прасвета складаецца з права выхавання і з права адукацыі.
Правасвядомасць – духоўнае адлюстраванне права, ментальнае ўяўленне аб належным праве.
Прававая дактрына і прававыя прынцыпы
Прававая культура
Змена аднаго элемента цягне за сабой змену іншых элементаў. Можна выдзеліць больш статычныя і больш дынамічныя элементы.
Некаторыя аўтары атаесамляюць прававую сістэму і сістэму права.
Віды прававых сістэм:
Нацыянальная прававая сістэма
Сістэма міжнароднага права. Міжнароднае права з’яўляецца якасна іншым фенаменам, чым нацыянальнае права, бо яно грунтуецца або на кансэнсусе або на прымусе пэўных дзяржаў. Міжнароднае права - складаная сукупнасць дамоў рознай прыроды, якая заключана паміж дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі. Выдзеляюць міжнароднае права ААН і рэгіянальнае (міждзяржаўнае) права.
Міждзяржаўная
На тэрыторыі дзяржавы дзейнічаць нормы некалькіх прававых сістэм. Міжнародная прававая сістэма ахоплівае тыя нормы, якія прыняты пад эгідай ААН. Нацыянальныя і міжнародныя правы суадносяцца па прынцыпах:
Дуалізма. Гэта міжнароднае і нацыянальнае права з’яўляецца рознымі сістэмамі і могуць напасрэдна выкарыстоўвацца.
Манізм. Гэта міжнароднае і нацыянальнае права з’яўляецца асновай прававой сістэмы.
У РБ прызнаецца прыарытэт агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права, належным чынам ратыфікаваныя акты з’яўляюцца часткай нацыянальнага заканадаўства. Юрыдычная сіла такіх актаў вызначаеццца юрыдычнай сілай актаў, якімі яны былі прызнаны агульнаабавязковымі. У Беларусі не дапускаецца падпісаннеміжнародных актаў, якія супярэчаць Канстытуцыі.Міжнароднае права мае пэўныя галіны і падраздзяляецца на:
Прыватнае права
Публічнае права
Міжнароднае публічнае права – адносіны дзяржаў паміж сабой, статус пэўнай тэрыторыі і аб’ектаў, правы асобы.
Міжнароднае прыватнае права рэгламентуе ўзаемадзеянне суб’ектаў гаспадарання ў міжнароднай сферы.
Прыватнае і публічнае – другі падзел. Падзел ажыццяўляецца па сферы рэгулявання, гэтыя сістэмы рэгламентуюць інтарэсы насельніцтва.
Выдзеляюць нацыянальныя прававыя сістэмы і прававыя сем’і.
Нацыянальныя прававыя сістэмы могуць групіравацца ў прававыя сем’і на падставе агульнасці паходжання, агульнага прававога стылю, падобнага зместу. У сучаснасці існуюць наступныя прававыя сем’і:
Рамана-германская – прыярэтэт пісанага закона, кадэфікацыя, падзел права на публічнае і прыватнае.
Англа-саксонская (сістэма агульнага права) – акцэнт на прэцэдэнт і звычай, суд з’яўляецца асноўным праватворчым органам, акцэнт на кансалідацыю актаў.
Мусульманская
Постсавецкая
індусскае
Далёкаўсходняя
Індыйская
Славянская (некаторыя выдзяляюць)
Лічыцца таксама, што ёсць слаувянская сістэма права (сістэма права РБ, РФ, Украіны і Казахстана).
Сістэма права РБ.Сістэма права і сістэма заканадаўства – розныя формы аб’яднання нарматыўных прадпісанняў і норм права. Яны непарыўна звязаны адна з адной. Сістэма права мае простую структуру і складаецца з:
Галін права
Інстытутаў права
Норм права
Норма з’яўляецца ўнікальным фенаменам, мае пэўную прывязку да галіны і інстэтута права.
Крытэрыі падзелу – прадмет прававога рэгулявання (сукупнасць аднародных грамадскіх адносінаў), метад (сукупнасць сродкаў рэгулявання адносінаў). “Чыстыя метыды”:
Імператыўны (прамае падпарадкаванне)
Дыспазітыўны (матад аўтаноміі бакоў).
Для кожнай галіны характэрны свае суадносіны імператыўнасці і дыспазіцыі.
Галіна права – сукупнасць аднародных грамадскіх адносінаў, якія рэгулююцца адным метадам.
Інстытут права – сукупнасць адносінаў аднаго віда, якія ўваходзяць у пэўную галіну. Норма права можа ўваходзіць толькі ў адну галіну.
Сістэма заканадаўства – першасная сістэма, якая аб’ядноўвае нарматыўныя прадпісанні і нарматыўныя акты, выдадзеныя разнымі органамі ў розны час. Сістэма заканадаўства адлюстроўвае рэчаіснасць. Сістэма права адлюстроўвае навуковае асэнсаванне. Сістэма заканадаўства мае структуру:
Прадметная. Галіна заканадаўства, інстытут, нарматыўнае прадпісанне. Галіны заканадаўства могуць супадаць і не з галінамі права. Галіновае дзяленне мае дадатковыя крытэрыі. У сістэме заканадаўства існуюць комплексныя ўтварэнні, якія фарміруюцца праз аб’яднанне норм розных галін. Нармаваныя прадпісанні ў сістэме заканадаўства могуць дублявацца і гэта аб’ектыўна.
Іерархічная. Складаецца з існуючай у дзяржаве іерархіі нарматыўных актаў, якія адпавядаюць кампетэнцыі дзяржаўных органаў і значнасці грамадскіх адносінаў.
Тэрытарыяльная.Нарматыўныя акты распаўсюджаваюцца на ўсю тэрыторыю.
Храналагічная. Нарматыўныя акты прымаюцца з цягам часа.
Суб’ектная. Адлюстроўвае кампетэнцыю органаў па рэгламентацыі пэўных адносінаў.
Структурныя элементы сістэмы права і сістэмы заканадаўства могуць развівацца, могуць страчваць сваё значэнне або павышаць яго.
Заканадаўства мае структуру:
Галіна заканадаўства (можа супадаць або не супадаць з галінамі права). Можа існаваць галіна заканадаўства без існавання адпаведнай галіны права. Галіны заканадаўства могуць выдзеляцца па крытэрыю эфектыўнасці ў прававым рэгуляванні
У галіне заканадаўства могуць аб’ядноўвацца некалькі рознх галін права
Інстэтут заканадаўства
Нарматыўна-прававы акт
Нарматыўнае прадпісанне
Дубляванне норм права не дапускаецца, але дапускаецца і нават патрэбна належнае дубляванне нарматыўных прадпісанняў у розных прававых актах.
Сістэма права адрозніваецца ад сістэмы заканадаўства большай навуковай абгрунтаванасцю.
Галіны права падзяляюцца на:
Першасныя і другасныя;
Матэрыяльныя і працэсуальныя;
Прыватныя і публічныя;
Міжнародныя і нацыянальныя.
Узровень развіцця галіны права залежыць ад навуковага абгрунтаванння, ступені высвятлення прынцыпаў, сістэмнасці насеваў.
Сістэма ўаканадаўства складаецца па больш суб’ектыўных крытэрыях, якія адзначаюць зручнасць прававога рэгулявання, трыдыцыі, кампітэнцыю дзяржаўныж органаў і г.д.
Развіццё галін права ў сістэме права адбывалася па трох этапах:
Дыскусія 1938-1940 гг. – падзел існуючага права на 12 асноўных галін, выдзеленых па прадмету прававога рэгулявання. Другасныя галіны – тыя, якія развіліся з асноўных пасля назапашвання пэўнага аб’ёма нарматыўнага масіва.
Дыскусія 1956-1958 гг. Увяла метад прававога рэгулявання і супрацьпаставіла сістэму права і сістэму заканадаўства
Дыскусія 1982 г. выразіла асноўныя праблемы сістэмы права і сістэмы заканадаўства.
Сучаснае развіцце сістэмы права
Структура сістэмы права не з’яўляецца нязменнай. На яе ўплываюць:
Аб’ём нарматыўнага масіва (чым больш па аб’ёму, тым больш значнае месца ён займае ў сістэме права)
Значнасць грамадскіх адносінаў
Патрэбы праватворцаў і прававыкарыстальнікаў
Узровень навуковага асэнсавання пэўных нармавых масіваў.
Развіццё структупрных элементаў у сістэме права адбываецца:
Выяўленне патрэбы ў нармаваным рэгуляванні пэўных адносінаў і замацаванне іх на ўзроўні профільнага міністэрства
Прыняцце комплексу нармавых актаў
Правядзенне сістэматызацыі і ўдасканалення, у тым ліку з выданнем адзінага нарматыўнага акту на ўзроўні закону або загаду
Правядзенне адпаведных навуковых даследванняў і другаснага ўдасканальвання масіваў.
Развіцце структурных элементаў адбываецца шляхамі:
Дыферанцыяцыя
Інтэграцыя (аб’яднанне норм розных інстытутаў і галін у мэтах больш дакладнага і зручнага рэгулявання).